• Пожаловаться

Вячаслаў Адамчык: Дзікі голуб: апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык: Дзікі голуб: апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1972, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Дзікі голуб: апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі голуб: апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу В. Адамчыка ўвайшлі апавяданні апошніх год. Тут і «Дзікі голуб» — апавяданне пра чалавечую дабрату, навела «Пагарэльцы» — пра мацерыну памяць аб сваім дзіцяці, што забілі ў вайну, тут і замалёўка «Хата» — пра сённяшні дзень вёскі, пра тыя змены, якія адбываюцца ў ёй апошнім часам.

Вячаслаў Адамчык: другие книги автора


Кто написал Дзікі голуб: апавяданні? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Дзікі голуб: апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі голуб: апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лусту хлеба і бутэльку малака, закаркаваную скручаным з чыстага лапіка заткалам, бацька бярэ з сабою на шашу — там ён б’е каменне: садзіцца каля крушні, што насыпана з краю шашы, кладзе камень на камень — большы падніз, а зверху — меншы і, трымаючы іх, як прыгаршчамі, абкручанымі ў анучы ступамі, б’е молатам.

Набітае каменне бацька ссыпае ў роўненькую, як падрэзаную, горбу. Потым ужо дарожны майстар будзе браць шуфлем гэтае каменне і засыпаць ямкі на шашы і трамбаваць іх тоўстым паленам, як трамбуе мой дзед балота.

Назаўтра бацька прыносіць з мястэчка абвіты шпагатам скрутак старога, жоўтага, уляжалага здору.

Цяпер маці варыць крупнік з гарохам, затоўчаны здорам, здорам падскварвае зацірку, здорам мажа і хлеб, каб аж белыя былі ноздры ў ім, даючы па лусце мне і бацьку.

— Цяпер я сябе ямчэй чую. Го, што значыць здор. Ды яшчэ стары... Выратаваў ты нас, сынку,— хваліць мяне бацька, збіраючыся на работу. У вялікую кішэнь, што прышыта спадыспаду да шарачковага пінжака, з падкладкаю ад радзюжкі ў чырвоныя клеткі, ён кладзе бутэльку малака і складзеную папалам і памазаную здорам лусту хлеба.

— Ёсцека на свеце бог — во колькі помачы ад гэтых двух злотаў. А я надоечы прысніла...— і маці пачынае расказваць сон.

Пра гэтыя два злоты бацька з мацераю гаворыць ледзьве не кожны дзень. I мне тады невядома чаму робіцца брыдка, карціць сказаць, што гэтыя два злоты згубіў, напэўна, дзед, бо ён таксама насіў, завязаўшы ў хустачку, свае грошы; толькі цікава — чаму ён не прызнаўся?

Ужо бярэцца на восень. I звечара выпадае раса — раніцою яна халодная і пячэцца, як прысак. Да полудня стаіць туман, потым падымаецца жоўтымі хмарамі. Хмары, кажа дзед, ідуць цяпер проці сонца. Ужо і сонца засыпаецца. Ужо не відно ластавак каля дзедавага хутара. Толькі дзе з-пад ног пырхне жаваранак і нізка паляціць над іржышчам, жаласна цвіркаючы. I шпакі плывуць, то расцягваючыся і прападаючы з вачэй, то зноў збіраючыся ў купку,— здаецца, нехта кінуў вялікае кола, як, бывае, кінеш тонкую круглую бляшку, і яна то відаць, калі павернецца плашмя да цябе, то гіне з вачэй, калі павернецца кантам.

Ужо даўно зжалі жыта, толькі ў дзеда ў канцы поля астаўся недажаты лапік велічынёю на стол, але дзед кажа, што гэта мышам.

Цяпер я пасу Чарнавуху на дзедавым іржышчы і пускаю нават на балота — там ужо даўно скошана сенажаць. Атавы дзед не гадуе і не ставіць тычак, як ставяць іншыя, прывязаўшы на іх пучок саломы — знак, што пасвіць тут няможна.

— Пасі скрозь,— вярнуўшыся аднаго разу з мястэчка і падышоўшы да мяне, гаворыць дзед.— Бо ці гэта спажывём, што маем... Вунь, кажуць, немец на паляка пайшоў, вайна пачалася.

А некаторага дня я ўбачыў, як, не разбіраючы дарогі, наўпрасты па дзедавым полі, па грэчцы, што ў лагчынцы была яшчэ белая, на гладкіх каштановых конях з белымі паскамі на задніх нагах над капытамі ехалі два польскія кавалерысты. Коні былі мокрыя ад поту — цёмна блішчалі іхнія крыжы. Шапкі на ўланах з бляшанымі арламі, з маліновымі аколышамі былі зацягнуты пад барадою папружкамі. Пры боку віселі доўгія шаблі з раменнымі кутасамі на ручках, а за плячыма трасліся кароткія карабіны.

Кавалерысты, падганяючы шпорамі коней, падскокваючы на сёдлах, праехалі дзедава поле і па балоце, па сівой, што адрасла ўжо на атаву, асацэ скіравалі на грэблю. Не паспелі яны мінуць лавы, тую гразь сярод Азярышча, як з-за грудка на дарозе, што вяла ў мястэчка, паказалася чацвёра мужчын. Яны, мусіць, даганялі кавалерыстаў. Засопшыся, трымаючы наперавес вінтоўкі, мужчыны прабеглі міма мяне і пачалі пералазіць цераз загарадзь, каб абысці лужыну.

Астатні зачапіўся калошаю за дрот, мацюкнуўся і, адчэпліваючы ржавую, з трыма калючкамі шышку, крыкнуў мне:

— Ты кавалерыстаў не бачыў?

Да кляпы ў яго была прышпілена чырвоная стужка.

— Вуньдзека яны, вунь,— паказаў я рукою туды, дзе ў гразі чырванелі нізкія, аж па самы жывот у траве, двое коней.

Мужчына адчапіў ад портак дрот і, цікуючы туды, пад асаднікаву хату з белым атынкованым шчытом, падняў вінтоўку, прыставіў прыкладам да пляча.

— Ты што? — азірнуўся высокі, маладжавы, з дробным тварам і доўгаю худою шыяй.— Не рабі панікі... Мы іх жыўцом...

— Глядзі, каб не ўпусцілі,— гэты астатні, спатыкаючыся на купінах, дагнаў мужчын, і яны ўсе чацвёра, трымаючы наперавес вінтоўкі, пабеглі балотам, абыходзячы самую гразь.

Мужчыны аддаляліся, мекшалі і, здаецца, ішлі аж па пояс у сівай асацэ — па ёй хадзіў вецер, і яна пералівалася і цямнела, як пераліваецца і цямнее жыта, калі выпусціць сівы, яшчэ з мяккімі асцюкамі колас.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...
Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
Анатоль Бароўскі: Вужык. Голуб на плячы. Дак
Вужык. Голуб на плячы. Дак
Анатоль Бароўскі
Генрых Далідовіч: Маладыя гады
Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Іван Пташнікаў: Тартак
Тартак
Іван Пташнікаў
Юры Станкевіч: Луп. Апавяданні
Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.