Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі голуб: апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі голуб: апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу В. Адамчыка ўвайшлі апавяданні апошніх год. Тут і «Дзікі голуб» — апавяданне пра чалавечую дабрату, навела «Пагарэльцы» — пра мацерыну памяць аб сваім дзіцяці, што забілі ў вайну, тут і замалёўка «Хата» — пра сённяшні дзень вёскі, пра тыя змены, якія адбываюцца ў ёй апошнім часам.

Дзікі голуб: апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі голуб: апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзедава хата стаяла на сухім грудку, пры дарозе, што ішла між полем і балотам і называлася граніцаю. Далей, за балотам, пачыналася ратамская зямля. Самое Ратамшчыны не было відаць, яна схавалася за грудамі, на якіх сядзеў жаўтлявы, выцвілы за зіму хвойнік; сярод яго стракацелі выспы белаватага пяску. Я ведаў, што на гэтым мяккім, як вальцаваным, пяску валяюцца вялікія, ад конскіх ног, косці, шэрыя зверху і нейкія зеленаватыя, цёмныя спаднізу, доўгія пашчэнкі з двума пярэднімі зубамі. Там былі конскія могілкі, там можна было надысці на воўчы след велічынёю з добры мужчынскі кулак. Рабілася сцішна, браў страх, выдавала, што недзе ззаду крадзецца воўк, паўзе, як да авечкі. Яны і прыходзілі адтуль, з пяскоў, ужо ўвосень, як выганялі на ўмерзлую рунь авечкі, красці маладых ягнят, што, збіўшыся ў гурт, скакалі каля каменя. Там, у хвойніку, на жоўтых пясках круціў віхор, заўсёды на адным месцы, паднімаючы слупом пыл. Там было нейкае нехрышчонае месца, вялася нячыстая сіла. Адтуль, з-за ратамскага лесу, з Пяскоў, як называлі яго, заўсёды ішла бура, уставала цёмная хмара, вецер дзёр і гнаў, паднімаючы да неба, пясок. Свет рабіўся жоўты. Перакочваліся сівыя нізкія хмары, яны ішлі проці ветру. Раптам сярод дня пачынала цямнець, рабілася страшна...

Я заўсёды баяўся цёмных хмар, што сунуліся адтуль, з Ратамшчыны: яны засланялі сонца, а калі яго няма — чалавек заўсёды чуе адзіноту, яму ўсё нечага недалягае.

Сонца хадзіла з другога боку грудоў, за Азярышчам, дзе была відаць хата з атынкованым белым шчытом і дзве высокія тычкі: там, у хаце, было радыё са слухаўкамі, пэўна, гэтакае самае, як у майго дзядзькі, і калі я, бывала, у нядзелю прыходзіў да яго, дзядзіна надзявала мне на голаў і вушы блішчастую дужку з чорнымі круглымі баначкамі: у слухаўках нешта трашчала, шкраблося, як хрушч у пустой каробцы ад запалак, а потым чуваць было — спявалі; цётка казала, што гэта перадаюць «імшу з Кракова».

Хата з белым атынкаваным шчытом, у якім блішчала, нібы зашклёнае слюдою, акенца, была асаднікава: туды цераз Азярышча каля гразкіх лаваў, дзе некалі, казалі, тапіліся каровы, ішла грэбля, па ёй на шасцерыку ездзіў пан — там быў калісьці фальварак з броварам, з сажалкамі, з паперняю недзе каля рэчачкі. Цяпер грэблю размыла, фальварак перайшоў да асаднікаў: за хатаю з белым шчытом былі відаць яшчэ будынкі, расло высокае разложыстае дрэва.

На гэты бок Азярышча стаяла толькі адна дзедава хата.

Перабіраючыся на хутар, дзед яе перасыпаў: паклаў новыя падваліны і ўставіў па мацнейшай дзеравіне пад вокны, астатняе дзерава было старое, сточанае шашалем, у чорных глыбокіх, здавалася — аж навылёт, дзірачках з жоўтаю парахнёю. Яна сыпалася з гэтых дзірачак, чапляючыся за павучыну. Адтуль вылазілі дробныя жоўценькія і перашчыкнутыя ў поясе восы.

Перад вялікаднем дзед бяліў хату: у старым дзіравым, заточаным лапікам, вядры разводзіў мел, рабіў з саломы пэндзаль і дзеля блізіру пэцкаў знадворку сцены. Быў такі загад з гміны: бяліць платы, хаты і каміны.

Плота, балазе, у дзеда не было — ад дарогі, дзе сядзелі, выпусціўшы дробнае лісце, і ніяк не маглі акрыяць перакопаныя з вёскі яблыні, дзед нацягнуў між калкоў у дзве столкі калючы дрот. За яго, ідучы блізенька і махаючы хвастом, чаплялася карова і вырывала з хваста пучок доўгае валасні.

З плотам у дзеда клопату не было. Але каб «паляк» не аштрафаваў, дзед мусіў бяліць комін. Паставіўшы на падворку вядро, мачаў у разведзены мел анучу і, прыжмурыўшы адно вока, цаляў ёю ў комін. Ануча ляцела на той бок хаты.

— Ух, паляк, каб табе вочы засляпіла! — плягаў дзед і выпраўляў мяне шукаць анучу.

«Паляка» дзед не любіў. Прайшла камасацыя: скасаваўшы шнуры, каморнік падзяліў поле на дзялкі. Людзі з вёскі перабіраліся на хутары. Грошай дзед не меў, каб прыплаціць за лепшы надзел, і яму прыйшлося тры гектары нішчымнага пяску: зямля на гэты бок Азярышча ялавела і не ўраблялася гадамі, на ёй нават не хацеў расці ялавец — у канцы дзедавага поля сядзела тры прысадзістыя кусты. У маладое лета на жаўтлявых, загнутых, што ягнячы хвосцік, вяршках гайдалася і ціўкала шэрая пташка — янчык: у густым кусце было звітае з пырніку і выкладзенае конскаю валаснёю яе гняздо, у ім ляжала сем нябеснага колеру яечак.

Каля ялаўцовых кустоў рос шэра-зеленаваты мох — сухі і калючы, як жарства, у гарачыню, сыры і мяккі, хоць да раны прыкладай, у дажджлівы дзень.

Увесну на ялавіне купінкамі зелянеў малады сушнік — шорсткі і пруткі, як пэндзаль. Карова, чмыхаючы ноздрамі, зжынала яго зеленаватым ад травы языком, як сярпом. Тут, на дзедавай ялавіне, я пасвіў сваю Чарнавуху; вушы ў яе папраўдзе былі чорныя, і дзве чорныя плямы, велічынёю з авечыя аўчыны, былі на скабах. Пастухі казалі на яе — бык: Чарнавуха, калі я гнаў яе на пашу ў Азярышча, пускаючы сліну, ляцела за чужымі каровамі і чаплялася на каторую — яна бегалася за весну ўжо трэці раз.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x