Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі голуб: апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі голуб: апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу В. Адамчыка ўвайшлі апавяданні апошніх год. Тут і «Дзікі голуб» — апавяданне пра чалавечую дабрату, навела «Пагарэльцы» — пра мацерыну памяць аб сваім дзіцяці, што забілі ў вайну, тут і замалёўка «Хата» — пра сённяшні дзень вёскі, пра тыя змены, якія адбываюцца ў ёй апошнім часам.

Дзікі голуб: апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі голуб: апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты змяніўся, Віктар,— яна, мусіць, учула ў мяне гэтае нешта чужое для яе, гэтую маю нечаканую абыякавасць.— А помніш, які ты быў чорны...

— Другі год, як я нідзе не загараў,— сказаў я, адчыняючы цяжкія з абслізганай меднай ручкай дзверы гасцініцы.

Мы селі ў ліфт. Яна, узіраючыся ў люстэрка кабіны, папраўляла каля шапачкі валасы. Я бачыў яе збоку — яе прыпудраную сухаватую шчаку, яе вастраваты нос, шнарок каля кутка губ... Я ўзяў яе за плечы, павярнуў да сябе і пацалаваў у гэтыя спакойныя, трохі падцятыя губы, адчуваючы перад ёю і нейкую вінаватасць, і злосць на сябе — нашто я гэта раблю, нашто перасільваю сябе... Яна апусціла галаву і ўкусіла край ніжняй губы.

— Ты змяніўся, Віктар... Чаму ты змяніўся? — спытала яна, гледзячы недзе за маё плячо.— А можа, ад таго, што мы былі другія... тады... далёка ад дому...

— Я ж і цяпер не блізка,— пажартаваў я, чуючы брыдкасць за гэты няўдалы і непатрэбны жарт і перасільваючы нешта цяжкае, незразумелае ў сваёй душы.

Грукнуў і перастаў дрыжаць ліфт — спыніўся. Мы выйшлі.

— Як хораша тут у вас,— гаварыла яна, ідучы бурачковым, з зялёнымі паскамі ходнікам.

У нумары яна зняла паліто і асталася ў ружаватым, што адліваў нейкай срэбнай, як халоднай, ніткай, касцюме і яшчэ паменшала; у яе была нейкая кароткая шыя і шыракаватыя плечы, і яна выдавала падобнаю на артыстку Дароніну. I я падумаў, што і з твару яна рыхтык Дароніна. I мне невядома чаму спомнілася нешта даўнейшае, як тады яшчэ, у Ялце, калі яна адзела гумавую шапачку, твар у яе пабрыдчэў і зрабіўся нейкі шыракаваты...

— Пойдзем павячэраем,— сказаў я, каб не маўчаць, нешта рабіць, каб скінуць з сябе ўсё гэта цяжкае і незразумелае сабе самому.

У рэстаране стаяў п’янаваты гоман, і гэтая людская гутарка, і расчырванелыя давольныя твары, і гэты сіні тытунёвы дым, і духата змяшаліся ў маёй галаве ў нешта адно — цяжкае. За суседнім сталом напроці мяне сядзела маладое дзяўчо, і я быў рад, што бачу гэты цвярозы, маладжавы, трохі нейкі бледны твар, і невядома чаму павесялеў.

Падышоў афіцыянт — дробненькі, невысокі хлопец, з ручніком, перавешаным цераз худую руку.

Я заказаў. I нейкая зацятасць зноў надышла, навалілася на мяне.

— Віктар, чуеш, Лёня знайшоў твой білецік і пытае, што гэта за нумар тэлефона напісаны. А я і не ведаю. А потым узяла гэты білецік, пазнала твой почырк і ледзьве не абамлела. I ён глядзіць на мяне... А потым кажу: «Гэта Маша, Маша з Масквы...»

Яна пачала расказваць пра мужа і смяяцца, і мне зрабілася брыдка і шкада яго. Мне спомнілася жонка, дачка, і я падумаў: нашто я сяджу тут, з ёю, і нашто ўсё гэта?..

Кеня разружавелася, стала вясёлаю, а я не п’янеў, мяне нічога не разбірала, я сядзеў цвярозы і ўсё ўзіраўся на тую дзяўчыну за суседнім сталом з бледным маладжавым тварыкам. Была яна нейкая строгая, цвярозая. Да яе нешта гаварыў хлопец у белым світэры, з доўгімі, аж закручанымі на каўняры, валасамі. Яна маўчала, і я падумаў, што ёй гэтаксама смутна і невясёла тут, як і мне.

Заіграў аркестр — было чуваць звон талерак і грукат барабана. 3-за сталоў пачалі ўставаць мужчыны, беручы за голы локаць жанчын.

— Віктар, я хачу танцаваць.

Не ведаю чаму, але я падняўся. Мы выйшлі туды, дзе перад аркестрам збіліся пары. Мне стала горача. Я зусім не трапляў у такт музыцы, ногі мае не слухаліся...

На эстраду выйшла сытая дзябёлая маладзіца — пачуўся глухі, нізкі, але моцны праз мікрафон голас.

— Кеня, выбачай, але я не магу...

Мы вярнуліся і селі за свой столік. Падышоў афіцыянт, паклаўшы на стол «заказ». Я разлічыўся, і мы пайшлі ў нумар.

— Позна, Кеня... Табе пара дадому... А да мяне яшчэ маецца прыйсці таварыш,— змахляваў я.

Яна адвярнулася і заплакала.

Я маўчаў. Тупы боль сціснуў галаву — я не ведаў, што гаварыць, як суцяшаць.

Яна паціху стала апранацца і ўжо спакойна, калі мы выйшлі на вуліцу, калі я падняў руку, каб спынілася таксі, загаварыла:

— А я прыехала на цэлую ноч да цябе... Я ляцела сюды як звар’яцелая. Я забылася пра ўсё... А ты мне напомніў, што ёсць жыццё. Божа, можа, так і трэба...

Я маўчаў, і мяне ела брыдкасць, сорам, крыўда... Я маўчаў. Я не хацеў гаварыць, што я яе не люблю, што я люблю яе выдуманую... Ды нашто было гаварыць — яна ведала і чула душою сама.

Яна стаяла ўся знябожаная, яе сэрца, пэўна, сціскала страшэнная, вялікая мука. Мне было яе шкада. Але чым я мог памагчы...

Я ведаў, што, калі пачну лгаць, будзе горай і для мяне, і для яе.

Падышла машына, свецячы зялёным вочкам і дыхаючы цяплом. Яна сцішана падалася да яе. Мяне нешта гняло. Я забег наперад і, узяўшы абедзвюма рукамі яе за плечы, пацалаваў у мокрыя вочы. Яна стаяла ўгнуўшы галаву, плечы яе то паднімаліся, то апускаліся, дрыжалі. Шафёр адчыніў дзверцы. Зялёнае вочка патухла, і суха затрашчаў лічыльнік. Машына ціха ад’ехала, дзверцы былі яшчэ ўсё незачыненыя... Востра, аж балелі вочы, гарэлі на ёй агні стопсігналаў. Дзверцы глуха ляпнулі, і машына пачала набіраць скорасць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x