Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі голуб: апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі голуб: апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу В. Адамчыка ўвайшлі апавяданні апошніх год. Тут і «Дзікі голуб» — апавяданне пра чалавечую дабрату, навела «Пагарэльцы» — пра мацерыну памяць аб сваім дзіцяці, што забілі ў вайну, тут і замалёўка «Хата» — пра сённяшні дзень вёскі, пра тыя змены, якія адбываюцца ў ёй апошнім часам.

Дзікі голуб: апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі голуб: апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З нейкім страхам, што вось зараз выйдзе яна, я падышоў да дзвярэй. Не, гэта трэцяя кватэра. Чуючы, як слабеюць і дрыжаць ногі, я падняўся на другі паверх.

А вось на абабітых чорным дэрмацінам дзвярах блішчыць прыбітая бляшка — «4». Каля Еушака званок. Перад дзвярмі драцяная сетачка, каб выціралі ногі.

I нешта як спакушала мяне — націснуць на гэтую белую кнопку званка. I я нават убачыў, як раптам адчыняцца дзверы і з цёмнага калідора пакажацца яна ў тым самым карычняватым халаціку, у якім яна была ў Ялце, у санаторыі «Горны».

Я падышоў да дзвярэй, прыслухаўся — за імі было ціха. Я толькі чуў, як стукала — бух-бух-бух — маё сэрца. Зверху нехта спускаўся: па цэментавых сходах востра цюкалі абцасы. Я адышоўся ад дзвярэй — прабегла маладое дзяўчо ў лёгкім паліто з белым каўнерыкам, пакінуўшы светлы дзявочы пах духоў.

Як жа ж ёй даць знаць? Чакаць? А калі яна выйдзе з мужам? Мяне разбіраў халодны страх. Не! Толькі тут не стаяць! Напісаць запіску. Я пашукаў у кішэнях паперы і знайшоў толькі той зеленаваты білецік, што браў на электрычку.

Падышоўшы да акна, паклаў на яго зеленаваты білецік, дастаў з кішэні ручку і пачаў пісаць, рука ў мяне дрыжала: «Кеня, пазвані, калі ласка, па тэлефоне: 223-43-72. Чакаю...» «Што болей? Не, мусіць, досыць». Я ўзяў білецік, чуючы, што ў мяне спадыспаду змакрэла рука. У пад’ездзе было ціха, блішчала бляшаная лічба «4» на чорных, абабітых дэрмацінам дзвярах.

Слухаючы, ці не адчыняюцца гэтыя чорныя дзверы, я спусціўся да паштовых скрынак, укінуў у чацвёртую білецік і выйшаў на двор. Зрабілася лягчэй ад гэтага азыраватага ветру, ад вастраватага веснавога холаду, але мяне яшчэ ўсё калаціла — дрыжалі ногі, як дрыжаць яны ў хворага, калі ён доўга не ўставаў з пасцелі, навальвалася нейкая слабасць.

На лаўцы сядзела маладзіца з дзіцем на руках. Вецер варушыў слабка нацягнутую на шарых слупах белую танкаватую вяроўку. За плоцікам чарнеў голы яшчэ агрэст. Недзе піпікала машына — мусіць, тая, што збірае смецце. Нехта ў адной рубашцы, без шапкі бег з вядром, прытопваючы, каб не разляталіся, рукою сухія паперкі.

Я задраў галаву, гледзячы на вокны на другім паверсе. Яны былі завешаны цюлем. Суха блішчала, мусіць, вымытае надоечы шкло. Яшчэ раз азірнуўся на першы пад’езд: каля сходаў вецер рабаціў каламутную лужыну. На лаўцы ўсё гэтаксама сядзела маладзіца ў сівай пуховай хустцы з дзіцем на руках.

Я яшчэ пастаяў, узіраючыся на гэты цагляны дом з чырвонымі абводамі над вокнамі, на гэты ціхі двор, і завярнуў на вуліцу, невядома чаму думаючы, што яна, Кеня, можа тут і не жыве. А дзе дазнацца пра яе адрас? Спытаць? Схадзіць на гэты заводзік, дзе яна працуе інжынерам, і распытаць у людзей?

Але ж сёння субота. Не, калі яна ўжо не пазвоніць, тады...

Я пахадзіў па гэтым гарадку, ад якога пахла вільготнаю набрынялаю зямлёю, раскопанымі градамі, гаркаватым дымам ад сухога, ссыпанага ў кучы і падпаленага смецця, пастаяў яшчэ зводдаль новага кінатэатра, дзе на высакаватым і шырокім ганку з задзірастым брылём тапталіся людзі; прыглядаючыся яшчэ ўсё да маладзіц, ці не ўбачу яе, я вярнуўся на электрычку, ужо нейкі паспакайнелы і страціўшы спадзяванне, што калі-небудзь стрэну яе, Кеню.

Ехаў у Маскву, а перад вачыма ўсё стаяў гэты гарадок з шарымі цаглянымі дамамі, чыстыя, падмеценыя вуліцы, той дом з чырвонымі абводамі над вокнамі, пад’езд, спісаны мелам, абабітыя чорным дэрмацінам дзверы і перад імі драцяная сетачка.

I ўжо наракаў на сябе, што дарма ўкінуў білецік, бо ці знойдзе яго хто, і чаму не падпісаў якое-небудзь жаночае імя, бо што тады, калі гэты білецік знойдзе муж...

У гасцініцы, у нумары, была адзінота, смутак сціскаў душу. Я заказаў размову з домам і сказаў жонцы, што яшчэ затрымаюся на дзень — на два, хоць мне і абрыдла сядзець тут аднаму ў гатэлі.

— I ўся гісторыя? — здзівіўся Чэмер, калі Петраш адхіліўся ад сцяны і неяк пабольшаў адразу. Ён стаяў высокі, дужы ў плячах, толькі ў яго на гладкім маладжавым твары свіцілася нейкая жаўтлявасць. I ці, можа, ад таго, што стаялі мы далёка ад акна і тут было цемнавата, на ім як значылася нейкая спакутаванасць і хвароба, і ў сініх вачах была млоснасць.

— А што, вас можа і не бярэ цікавасць? — спытаўся ён, сарамяжліва засмяяўшыся і паказваючы свае белыя і як крамяныя зубы.

— Не, ужо даслухаем,— сказаў я, каб хоць як заступіцца, угадзіць яму, бачачы, што ўсім ужо расхацелася слухаць і прапаў усялякі інтарэс да гэтай Петрашовай гісторыі, кожны ўжо напэўна набыльваў пра тое, каб як пайсці дадому, бо недзе ў канцы калідора, каля кладоўкі, дзынкала вядром тэхнічка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x