Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі голуб: апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі голуб: апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу В. Адамчыка ўвайшлі апавяданні апошніх год. Тут і «Дзікі голуб» — апавяданне пра чалавечую дабрату, навела «Пагарэльцы» — пра мацерыну памяць аб сваім дзіцяці, што забілі ў вайну, тут і замалёўка «Хата» — пра сённяшні дзень вёскі, пра тыя змены, якія адбываюцца ў ёй апошнім часам.

Дзікі голуб: апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі голуб: апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я выйшаў з самалёта і, не зважаючы на лужыны, пад шчырым дажджом выправіўся да багажні, куды, раскрыўшы парасон, з гаманою і смехам беглі ад нашага самалёта кабеты. Я ішоў унурыўшыся, і калі падняў галаву, то ўбачыў жонку і неяк спярша ўтрупянеў — яна бегла сюды давольная, і радасць была ў яе на твары. Я раптам, мусіць, ужо як старонні, убачыў, якая яна прыгожая, якая ў яе спрытная хада, які ў яе прыгожы твар. Брыдкасць і віна перад ёю змяшаліся ў адно, у нейкі камяк крыўды, і я, мусіць, першы раз падумаў: на каго ж я прамяняў яе. I рады ўжо, што яна тут, што яна бяжыць да мяне, а тое ўсё, што было там, у Ялце, асталося за нейкай мяжою, што яно ўсё, тое брыдкае, гадкае, не трэба. Я прытуліў да сябе жонку і, чуючы ў ёй нешта сваё, роднае, асцярожна, ціха пацалаваў у знаёмы холад яе шчакі.

— I ўсё, Віктар Антонавіч? — спытаў нехта з нас у Петраша. Мы ўсе падняліся, каб выйсці з кабінета.

— Не, не ўсё,— сказаў Петраш, азірнуўшыся,— ён першы адчыняў дзверы.

Я згроб са стала паперы, упіхнуў іх у шуфлядку і выйшаў у калідор. Там яшчэ стаялі ўсе. Заклаўшы рукі за спіну і прыпёршыся да сцяны, Петраш расказваў:

— Але гэтая любасць да жонкі праз колькі дзён прайшла. I мне свет засланіла зноў яна,

Кеня. У тралейбусах, на вуліцы, словам, скрозь і ўсюды я прыглядаўся да дзяўчат з бялявымі валасамі, і кожная з іх выдавала падобнаю да Кені. Я пісаў ёй пісьмы, бегаючы ўкрадкам на паштамт. Жыла яна ў невялікім гарадку пад Масквою, на вуліцы Пірагова, як я помніў, дом нумар васемнаццаць, кватэра чатыры, але пісаў ёй на пошту «да запатрабавання». Жонка нічога не ведала, але недзе на сподзе душы чула, што са мною робіцца. I самае кепскае, што, калі аднаго разу мы выйшлі з ёю на вуліцу і быў гэтакі самы цёплы, як там, у Ялце, сіняваты вечар, з высокаю яснаю поўняй, калі мне спомнілася мора і гэты бляск на вадзе ад месяца, калі, здаецца, там трапечацца, бліскае лускою рыба, я, мусіць, як на мяне што надышло, забыўшыся, назваў жонку Кеняй.

Схамянуўшыся, пачаў усё зводзіць на жарты. Але дома было плачу. I я не ведаў, як супакоіць жонку, што сказаць. Але пасля таго вечара ў нас з ёю шмат што змянілася, нейкая адчужанасць знайшлася ў нашай прыязні, яна ціха і незаўважна, гэтая прыязь, раз’язджалася, як раз’язджаецца слабкі вузел..

Я рашыў болей не пісаць Кені. Лёгка сказаць — рашыў. Але ж хіба ўсё так адразу выкінеш з памяці. Праўду, мусіць, пісаў Міцкевіч: «Ты скажаш: «Сыдзі з вачэй!» — і я пакаруся; «Прэч з майго сэрца!» — і сэрца паслухае, але калі ты скажаш: «Прэч з памяці!» — то ні твая і ні мая памяць з гэтым не пагодзяцца».

Бывае, перад сном, сцішыўшыся, я бачыў перад сабою той гарадок, шэрыя каробкі блочных домікаў, ціхія надворкі з маладзенькімі дрэўцамі, клумбы з ліловымі фіялкамі, з жоўтым кракосам, што сядзіць аж да самае позняе восені сярод стрымбулёў ссохлых вяргіняў. I бачылася перада мною, як я паеду туды, у гэты гарадок, і буду шукаць той дом і раптам, не чакаючы, стрэну яе, Кеню. Яна будзе варочацца з работы і здзівіцца, і не паверыць, убачыўшы мяне... Я нават дадумаўся да таго, што, каб памерла мая жонка, то я ўзяў бы яе замуж, яе, Кеню, і як мы жылі б. Словам, вар’яцтва маё не праходзіла.

I вось неяк па адной патрэбе надарылася мне паехаць у Маскву. У поездзе я нават не мог заснуць, усё думаў пра той гарадок, усё ўяўляў сабе, як стрэну Кеню, і ад нейкай радасці, вар’яцтва дрыжала маё сэрца, мяне ўсяго калаціла...

Масква мне здалася новаю і трохі нейкаю чужою — я не быў там тры гады. Толькі метро, гэты востры, свежы і цеплаваты вецер, і гэты страх перад эскалатарам, калі ты не ведаеш, як ступіць, як патрапіць на яго, каб не ўпасці, і гэты спакой у людзей, што едуць знізу ўверх і, задраўшы галаву, ціха глядзяць на цябе, успёршыся локцем на гумавую парэнчу, гэты глыбокі жалезны грукат электрычкі, чырвоныя вочкі, што тухнуць на гадзінніку светафора,— усё гэта было знаёмае і блізкае мне.

Была голая вясна, а ў вагоне ўжо сядзела маладое дзяўчо з букетам краснадарскага бэзу, і сталага веку кабета з гаспадарчаю сумкаю на поўных каленях усё драмала на сядзенні і раптам уздрыгвала. А электрычка ляцела ў прорву цемнаты, толькі за вокнамі мільгаў ланцужок цьмяных лямпачак, і ўсё бег па сцяне, цягнуўся чорны тоўсты кабель. Пад вагонам стаяў нейкі глыбокі, жалезны лязгат, нібы электрычка ішла праз мост.

I запруджаныя людзьмі вуліцы, і машыны, што ў некалькі радоў ляцяць адна за адною, і калі глядзіш на іх, аж пачынае кружыцца ў галаве, — усё гэта была Масква і новая, і блізкая мне. I ціхі нумар у старой, здаўна знаёмай гасцініцы — за акном па ржавай блясе ходзіць голуб і, адварочваючы галаву, глядзіць у шыбу адным вокам,— і кафэ на вуліцы пад тэнтам, куды на сталы залятаюць вёрткія вераб’і. I азыраватая цішыня раніцаю, і цюкат абцасаў па асфальце. I толькі ў табачны магазін забягаюць мужчыны... Бог ведае, якою здалася мне Масква!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x