Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі голуб: апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі голуб: апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу В. Адамчыка ўвайшлі апавяданні апошніх год. Тут і «Дзікі голуб» — апавяданне пра чалавечую дабрату, навела «Пагарэльцы» — пра мацерыну памяць аб сваім дзіцяці, што забілі ў вайну, тут і замалёўка «Хата» — пра сённяшні дзень вёскі, пра тыя змены, якія адбываюцца ў ёй апошнім часам.

Дзікі голуб: апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі голуб: апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Петраш, растапырыўшы пальцы, абедзвюма рукамі прыгроб, неяк пачынаючы ад лоба, за вушы на патыліцу валасы, памаўчаў, кусаючы край ніжняй губы, нешта спамінаючы сваё, і адвёў ад нас вочы:

— А ўся гэтая гісторыя скончылася вельмі звыкла. Назаўтра, спусціўшыся ў рэстаран і на скорую руку паснедаўшы, я сядзеў у нумары і чакаў яе званка. Недзе ў самы полудзень зазваніў тэлефон. Я з нейкай звар’яцелай радасцю падскочыў і падняў трубку. Гаварыў мужчына. У мяне нешта адарвалася ў грудзях і спацела рука. Муж... Але чаму ён называе мяне па імю? Я ледзьве разабраўся, што звоніць таварыш, наш тутэйшы хлопец, што зрабіўся масквічом: скончыў аспірантуру і застаўся там. Словам, ён кліча мяне ў госці, а пагаварыць нам з ім было пра што: некалі тры гады сядзелі за адным сталом, як займаліся на фізмаце, пакуль ён не перавёўся ў Маскву, у МГУ.

Адмовіць не было як, і я паехаў недзе аж на край Масквы — спярша ў метро, потым аўтобусам, у вёску, за якой ужо стаялі чырвоныя недабудаваныя дамы, а над імі паднімалі тонкую шыю пад’ёмныя краны, бытта заглядвалі ў сярэдзіну гэтых дамоў, а тут каля хаткаў з размалёванымі шчытамі, з выразанымі аканіцамі таўклі мак камары, стаяла цеплыня, на вербалозе ў гародчыках распускаліся жоўтыя каткі, і над імі віліся пчолы. Недзе гаўкаў тоўстым голасам вялікі сабака. Я мінуў вёсачку, і мяне стрэў мой таварыш. Дома ў яго нікога не было — жонка з дзецьмі паехала недзе на дачу. Мы выпілі па кілішку. Гутаркі было многа. Спомнілася ўсё даўнейшае. Прасядзеў я ў яго гадзіны чатыры. Ён намаўляў мяне астацца нанач, але я не помню, як ужо адгаворваўся, што яму махляваў. Ён, мусіць, не вельмі паверыў і падвёў мяне да аўтобуснага прыпынку. Вярнуўся я ў гасцініцу пад вечар. Распрануўся і прылёг на ложак. I не помню, як задрамаў.

Разбудзіў мяне тэлефон. За акном ужо сутоньвалася: у кутках у нумары гусла цемната. Я кінуўся да століка, выцяўшыся каленам аб крэсла, і зняў трубку.

— Алё-о,— сказаў я, сцішыўшыся і чакаючы яе голасу. Сэрца маё дрыжала.

— Гэта Кеня. Хто мяне пытае? — пачулася недзе здалёк і ціха. Голас быў яе — мяккі.

— Гэта я, Віктар...— і ў мяне ў роце зрабілася суха.

— Божа мой, няўжо гэта ты, Віктар? А я глянула на білецік, пазнала твой почырк, але ўсё не верыла сама сабе... Я ўжо званю другі раз... Ах, божа, няўжо ўсё гэта праўда?.. Ну, гавары, гавары... Я хачу слухаць твой голас, мне яшчэ ўсё не верыцца, што гэта ты.

— Адкуль ты звоніш? — нешта мяне ўсё сушыла ў горле.

— З дому, з нашых Падліпак.

— Кеня, Ксюша, я хачу цябе ўбачыць. Ці можаш ты прыехаць сюды — я назваў гасцініцу.— Бяры таксі... Каб ты ведала, як я цябе шукаў.

— Віцюня, мілы мой!.. Я прыеду... Забягу толькі дадому... Мне тут блізенька... Скажу Лёню, што прыязджала Маша, што ў яе нейкая бяда... Лёня сёння наранкі адкрыў паштовы яшчык, знайшоў твой білецік і ўсё распытваў, што гэта за тэлефон. Ой, што было... Але раскажу потым. Я бягу...— і недзе там, далёка, як сухі гарохавы стручок, луснуў тэлефонны апарат — яна павесіла трубку, і я чуў гэтыя кароткія гудкі — ту-у, ту-у, а ў маіх вушах яшчэ стаяў яе далёкі мяккі голас і перад вачыма была яна ў той белай, што свіцілася ружаватасцю, карункавай блузцы, у якой яна была ў тую астатнюю ноч...

Я апрануўся і выйшаў на вуліцу. Ціха гарэлі ліхтары, густа, як далёкае мора, гула Масква, ружовымі агнямі свяціліся хвасты машын. Я прыглядаўся ўсё да тых, што, моргаючы адным жоўтым вочкам, заварочвалі пад гасцініцу, спыняючыся каля самага тратуара. Пад зеленаватымі ліхтарамі матавым святлом адліваў асфальт. Прайшло, можа, за гадзіну, а яе ўсё не было. У душу нават закралася падазронасць, што ёй, можа, няма як прыехаць, што нешта там муж... I я нават не падбег да сіняе «Волгі», што спынілася на другі бок вуліцы. Я толькі ўбачыў, што адтуль нехта махае рукою... Я азірнуўся, ці няма каго ў мяне за спіною, і потым ужо кінуўся туды, не верачы, што гэта яна і не ўгадваючы ў гэтай, здаецца, нізшай, паўнаватай кабеце ў бэжавым паліто, у ружаватай нейкай высакаватай шляпцы Кеню. Машына ціхенька рушыла з месца, і сярод вуліцы засталася яна адна, і я пазнаў яе твар і, падышоўшы зусім блізка, убачыў, што ён нейкі абветраны, у ім не было той даўнейшай маладжавасці. Але ў гэтым твары было мне нешта блізкае і чужое. «Яна пабрыдчэла»,— падумаў я. Толькі вочы асталіся тыя самыя — карычняватыя, вострыя, і быў у яе той самы голас:

— Віктар, дзень добры!

Я абняў яе, чуючы чужы пах духоў, чуючы рукою калючыя струкі яе бобрыкавага паліто, усю нязвыклую ў ёй чужасць... I на мяне найшла нейкая зацятасць, і нейкі холад працяў мяне, і нешта пустое заварушылася ў маёй душы. Я не ведаў, што са мною робіцца, але чуў, што я ніколі з ёй не буду такім, як быў, бо я высніў, выдумаў яе другою...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x