Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі голуб: апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі голуб: апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу В. Адамчыка ўвайшлі апавяданні апошніх год. Тут і «Дзікі голуб» — апавяданне пра чалавечую дабрату, навела «Пагарэльцы» — пра мацерыну памяць аб сваім дзіцяці, што забілі ў вайну, тут і замалёўка «Хата» — пра сённяшні дзень вёскі, пра тыя змены, якія адбываюцца ў ёй апошнім часам.

Дзікі голуб: апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі голуб: апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна адступілася за парог і зачыніла дзверы. Скоранька апрануўшыся, я спусціўся на другі паверх і зайшоў у палату, што была якраз пад маёю,— тут жыў харкаўскі інжынер.

— Знаёмцеся,— сказаў ён, няўзнак падморгваючы мне.

Я пакланіўся, назваўшы сваё імя, і сеў на слабоднае крэсла напроці чарнявае сытае кабеты з кароткімі поўнымі рукамі. З левага боку ад мяне сядзела гэтая самая дзяўчына ў карычневым халаціку, з-пад якога былі відаць яе маладыя круглыя калені. Імя яе я спярша не разабраў, але калі мы пачалі гуляць у карты, ужо чуў, што сытая кабета з кароткімі рукамі называла яе Кеня. Імя такое я чуў першы раз, і для мяне яно было нязвыклае. Потым ужо дазнаўся, што яно перароблена з самага простага — Аксеня.

Словам, мы пачалі гуляць у карты. Маёй партнёршай была гэтая кабета з кароткімі поўнымі рукамі. Мы гулялі ў «дурня», і мне невядома чаму вязло, картавалі харкаўскі інжынер і Кеня. I гэта ўсім абрыдла. Інжынер дастаў з тумбачкі бутэльку «Гарылкі», гэтай самай украінскай, што прадавалася ў «цешчы» з вялікай нацэнкай. Шклянкі ў палаце знайшліся толькі дзве, і мы пілі па калейцы: спярша — жанчыны, потым я з інжынерам. Кеня неяк скора разружавелася і пачала смяяцца, а чарнявая поўная кабета ўсё саромелася, вочы яе асалавелі і хацелі спаць.

— Ідзём на мора,— сказала раптам Кеня,— я ведаю месца, дзе нікога няма.

— А што, сходзім,— падхапіўся інжынер — ён быў даволен. Кабеты пабеглі недзе, мусіць, да сябе ў палаты, каб пераадзецца.

— Табе, Віктар, пэўна, не цікава, але дзеля мяне...— гаварыў ён, прыбіраючы са стала.

Я нехаця, але згадзіўся.

Месца тое і праўда было зацішнае — стромы бераг, унізе каля самага мора вострыя жаўтаватыя каменні, па якіх скакалі два цыбатыя, у выцвілых плаўках, хлопчыкі. За гэтымі каменнямі быў невялікі пляжык — якраз напроці двух вялікіх валуноў, што ляжалі ў вадзе, як нешта вялікае, жывое.

Мы памаленьку спусціліся з берага нейкаю сцежкаю, трымаючы адно аднаго за рукі, і пачалі распранацца. Я рассунуў зверху гарачую гальку і лёг недалёка ад гэтых вялікіх карычнявата-шэрых каменняў з белымі рагамі птушынага памёту. Вада плюхала на каменні, віравала між імі, ціха набягаючы на спаховы бераг, і сцякала, адкочвалася назад, цягнучы за сабою круглыя каменьчыкі — яны шоргалі, нібыта хто іх падварушваў шуфлем. Далей ад берага мора было лянівае. На ім толькі блішчала, пералівалася разарванае сонца. Далёка за чырвонымі буямі памаленьку сунуўся белы, здаецца, сёння пафарбованы, параход. За ім сыходзілася неба з вадою — і было не разабраць, дзе канчаецца мора, а дзе пачынаецца неба: там была сіваватая смуга, і на душы рабілася смутна і лёгка, калі доўга глядзіш туды.

Кеня расшпіліла і зняла з сябе свой карычневы халацік, застаўшыся ў чорным купальніку з дзвюма доўгімі белымі палоскамі, і пайшла да вады, не скідаючы з ног басаножкі. Было ў яе хадзе нешта лёгкае, маладое. Яна нацягнула на галаву гумовую шапачку, неяк раптам пабрыдчэўшы, скінула басаножкі і палезла ў ваду. Распрануўся і кінуўся туды з чырвонаю апечанаю спіною і чырвонымі апечанымі лыткамі харкаўскі інжынер. А я застаўся тут, на беразе, з гэтаю паўнаватаю кабетаю, што дастала з белае цыратовае сумкі выцвілую санаторскую капу і, не скідаючы з сябе сукенкі, лягла блізенька ад вады. Мы, здаецца, пра нешта гаварылі. Кабета перабірала каменьчыкі і кідала ў мора.

Вярнулася Кеня. Вада з купальніка цякла па яе гладкіх маладых нагах. Яна глыбока дыхала — падымаліся яе вострыя грудзі. Сцягнуўшы з галавы гумовую шапачку і пахарашэўшы зноў, яна лягла жыватом на гарачую гальку. Я бачыў яе маладую шыю, карычневую бародавачку з боку ад вуха, мокрую кудзерку валасоў на патыліцы, што недзе вылезла з-пад шапачкі і намокла.

— Не распісвайце, Віктар Антонавіч,— зарагатаў Чэмер.

Петраш вінавата ўсміхнуўся і змоўк. За акном яшчэ ўсё ішоў дождж, але выглянула сонца, і кроплі блішчалі, як доўгія шкляныя палачкі. Яснасць з вуліцы пачынала калоць у вочы. Петраш жмурыўся.

— Не перабівай,— прыкрыкнуў нехта з нас на Чэмера.

Петраш нібы пасмялеў, учуўшы, што мы хочам слухаць далей, і пачаў расказваць:

— Словам, у той дзень мы сабраліся схадзіць на танцы ў суседнюю санаторыю — падбіў усіх Іван Мікалаевіч, але ўжо дарогаю няўзнак шапнуў мне, што яго схапіў жывот і што яму трэба вярнуцца. Я астаўся з кабетамі. На танцах яны, здаецца, забыліся і пра мяне, і пра ўсё чыста на свеце — танцавалі то адна з адной, то з нейкімі мужчынамі, што запрашалі іх, мусіць, дзеля Кені. Я стаяў, прыпёршыся да парэнчы (танцпляцоўка была зроблена на даху аднаго круглага будынка, як гэта робяць танцпляцоўкі звычайна ў санаторыях), і злаваў то на самога сябе, што не ўмеючы танцаваць, павалокся сюды, каб стаяць тут як пень, то на Івана Мікалаевіча, што, пэўна, знарок кінуў мяне з гэтымі дзвюма кабетамі. Варочаліся дадому мы ўжо недзе пасля адзінаццаці. Круглы і белы месяц церусіў сіняватую яснасць. Суха, як у ветраны дзень, блішчала лісце на дрэвах. Як чорныя хмары, паднімаліся на захадзе горы. Паўнявай кабеце трэба было ісці спаць на пляж. Там пад навесам стаяла каля сотні ложкаў — гэта для тых, каму дактары прыпісвалі сон каля мора.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x