Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі голуб: апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі голуб: апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу В. Адамчыка ўвайшлі апавяданні апошніх год. Тут і «Дзікі голуб» — апавяданне пра чалавечую дабрату, навела «Пагарэльцы» — пра мацерыну памяць аб сваім дзіцяці, што забілі ў вайну, тут і замалёўка «Хата» — пра сённяшні дзень вёскі, пра тыя змены, якія адбываюцца ў ёй апошнім часам.

Дзікі голуб: апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі голуб: апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хавалі маці назаўтра. Дзень быў сонечны, сіняваты ад мурзатага снегу. Ад сырасці пачарнеў плот і камлі ў дрэвах. Набрынялі вадою глыбокія сляды ў зляжалых курганах. У вадзе блішчала сонца і сляпіла вочы. У гародчыках у голым бэзе шчабяталі вераб’і і спускаліся на чорныя лапікі ўжо голае зямлі. Пад нагамі ў кабет шастаў снег — за труною ісці іх сабралася цэлая вёска. У мужчын вецер варушыў сівыя рэдкія валасы.

Мішку доўга помніўся гэты дзень, як хавалі маці, і гэтыя мужчыны з сухімі выбрытымі шчокамі, без шапак. I яму цяпер зноў убачылася, як неслі труну, як вецер варушыў выразанае зубкамі палатно на труне, як перабіраў у мужчын рэдкія сівыя валасы, убачыўся нежывы мацерын твар, складзеныя накрыж рукі і ў іх абразок.

Сыры холад стаў красціся Мішку за плечы. Мішка нагнуў рукою дрот, пераступіў яго і выйшаў на вуліцу. У вокнах чырванеў нізкі смутны месяц. Чорны позні вечар раптоўна будзіў востры дзіцячы крык — дзеці яшчэ таўкліся на вечарынцы. У хатах не было агню — у цёмных падворках шапацела порсткаю палахліваю саломаю сцішанасць. Толькі ў крайняй хаце свяцілася завешанае акно. Мусіць, не спала сестрыное дзіця.

Праз тыдзень кончыўся Мішкаў водпуск, праз тыдзень Самусь Дзедзіч прывёў чужых мужчын у пакамечаных кепках, з наточанымі сякеркамі за папругамі. Мужчыны пахадзілі кругом хаты, зазначылі вянкі і палезлі на страху. Адзін з іх усеўся на самым чубку, як на кані, развесіўшы ногі, падважваў сякеркаю дранку, адрываў ад латаў і кідаў у гародчык. Дошчачкі падалі на прысадзістую яблыню.

Убіралася ў сілу вясна — цвіў куст агрэсту за плотам. Бабы, не акрыўшыся, з голымі рукамі, насілі на каромыслах ад калодзежа поўныя, як вока, вёдры. Адна з іх спынілася каля хаты, не ставячы на зямлю вёдры, загаварыла да мужчын тыя зарагаталі на страсе. «Яна засаромелася гэтага рогату, апусціла галаву і, гледзячы ў цёмныя, пустыя вокны, сказала сама сабе «Вот і звяліся Галубцы ў нашай вёсцы...»—і пайшла сагнуўшыся,— вада бліскала ў вёдрах і выплюхвалася на дробную траву.

Калі ападае лісце

Бралася шостая гадзіна, пара было збірацца дадому, а мы сядзелі ў рэдакцыі, каб перачакаць дождж. 3-за шарага цаглянага дома, што быў відаць з нашага акна, высунулася сіняя, з папяловымі краямі хмара — у пакоі сцямнела, нахапіўся прыцемак, бытта на дварэ звечарэла, і я ўключыў тую адну, што вісела пад самай столлю, запырсканую мелам лямпачку. Перад нашым домам на вытаптаным, без жаднай травіцы, надворку вецер дзёр і круціў слупом пясок, нёс, скінуўшы з нечага балкона, старую, зжоўклую газету, гнуў маладзенькія, папрывязваныя да калкоў, кляны.

У пад’езд, адкідаючы з вачэй доўгія рассыпаныя валасы і абгладжваючы іх дзвюма рукамі аж неяк за патыліцу, пабегла высокае дзяўчо з загарэлымі чарнаватымі нагамі — вецер паднімаў на ёй лёгкую, у буйныя салатавыя кветкі сукенку.

— А ніц сабе ножкі,— сказаў нехта з нас, і падняліся ўсе, каб глянуць у акно.

Але дзяўчына ўжо схавалася ў цёмным пад’ездзе, а на шарай сцежцы асфальту застракацелі чорныя плямы — пайшоў дождж, спорны і раўнюткі, як з цэўкі, забарабаніўшы па блясе на той бок акна.

— I каго вы там угледзелі? — спытаўся Петраш — фізік, доктар навук, аўтар нашага часопіса, які тады-сяды заходзіў да нас у рэдакцыю, каб паслухаць, як ён казаў, «пісацельскія» навіны. Петраш сядзеў за маім, што стаяў недалёка ад дзвярэй, сталом і гартаў перакідны каляндар.

Перад гэтым чалавекам мне было неяк заўсёды несамавіта, як бывае несамавіта перад знакамітымі людзьмі, але тымчасове ты маеш нейкі гонар, што вітаешся, гаворыш з ім, як з раўнёю. Петраш быў на год пяць старэйшы за мяне — яму падбіралася пад сорак, але ён быў увесь сівы, хоць з твару выглядаў маладжава; і гэтая заўчасная сівасць пасавала да яго і дадавала яму таго дужага і сталага мужчынскага хараства, якое, бывае, прыходзіць да чалавека не ў пору маладосці, а недзе каля сарака. Іншы раз, узіраючыся на яго, я думаў, што за ім, пэўна, лекацяць кабеты, і ў душы ў мяне варушылася нязлая, глыбокая рэўнасць, бо хіба чалавеку хочацца згадзіцца з тым, што ён горшы за некага.

На ім была віскозная, вайсковага колеру тэніска, праз разрэз якое чырванелі загарэлыя грудзі з чубком залацістых валасоў; у гэтакіх трохі выгаралых валасах былі і яго гладкія, як у кабеты, паўнаватыя, але цвёрдыя рукі.

— I што вы там угледзелі? — спытаўся зноў ён, кінуўшы гартаць каляндар і беручы ў руку аловак, каб, мусіць, забаўляцца з ім, нават не думаючы пра гэта: у чалавека ёсць такая звычка — абы за што зачапіць рукі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x