Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі голуб: апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі голуб: апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу В. Адамчыка ўвайшлі апавяданні апошніх год. Тут і «Дзікі голуб» — апавяданне пра чалавечую дабрату, навела «Пагарэльцы» — пра мацерыну памяць аб сваім дзіцяці, што забілі ў вайну, тут і замалёўка «Хата» — пра сённяшні дзень вёскі, пра тыя змены, якія адбываюцца ў ёй апошнім часам.

Дзікі голуб: апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі голуб: апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дык дзе ж на Нямізе аптэка?

Я помню магазін картовых кепак, форменных зялёных фуражак, змятых капронавых капелюшоў і пад шклом на прылаўках тузіны шаўковых гальштукаў, тых, што яшчэ завязвалі шырокімі вузламі. I гастраном — забітыя рашоткамі і на ўзроўні тратуара вокны. Гастраном у падвале каля нашага інтэрната. Нат зімою ў адных рубашках мы бегалі туды купляць кільку, цукар і вялікія шэрыя, за рубель восемдзесят, батоны.

Аптэка нумар тры.

Няўжо на той самай вузкай Нямізе, дзе кожны дом пахне сухою гаркаватаю цэглай, як разабраная печ? На той самай, дзе я пражыў два гады ў старым доме ў невялікім пакойчыку нумар пяць на першым паверсе. У пакойчыку з адным фанерным сталом, засланым клейкаю цыратаю з рудымі плямамі ад недакураных цыгарэт. Кафельнаю печкаю і чатырма жалезнымі ложкамі з парванымі сеткамі. Хлопцы іх звязвалі тэлефонным дротам. У мяне сеткі не было, у мяне былі чатыры вузкія неабгабляваныя дошкі. На дошках я прасаваў штаны. Я клаў іх нанач пад сіні матрац. Калі я падымаў матрац,— злямцаваная вата перасыпалася з аднаго рога ў другі.

Толькі адзін Сенька Прус меў панцырную сетку і высокі з нікеліраванымі спінкамі ложак. На заняткі ён прыязджаў раней за ўсіх і ведаў, дзе будзе жыць прафком: там заўсёды стаялі ложкі з нікеліраванымі спінкамі.

Сенька Прус быў паляшук. З дому ён прывозіў фанерны чамадан з харчамі і дзённік, што напісаў за лета. Дзённік мы незнарок знайшлі: ён ляжаў на падаконніку пад стосам запыленых кніг. Дзённік пачынаўся цытатай «Каханне перамагае смерць». А ў фанерны чамаданчык мы так і не залезлі — на ім вісеў хітры замок. I харчы Сенька Прус вёз на зімовыя канікулы дадому. Падабраць ключ да хітрага замка збіраўся Жэня Кунцэвіч, але не паспеў. Той самы Кунцэвіч, што вынайшаў апарат для карэкціравання памяці. Гэты апарат ён зрабіў сам з пішучае машынкі.

Гады са два назад я сустрэў Жэню Кунцэвіча ў Маскве на вуліцы Горкага, каля магазіна «Акадэмкніга», што ля помніка Юрыю Далгарукаму. Была ранняя вясна і ветраны дзень з сонцам. Жанчына мыла вокны, плюхала вадою на шкло: па тратуары цяклі ручайкі і закручваліся ў ямках.

— О, колькі зім, колькі лет! — павітаўся са мною Кунцэвіч і паглядзеў на жанчыну, што мыла вокны.

На ім быў шэры плашч з меднымі гузікамі і пляскатая кепка. I Жэня быў такі самы дробны і сухаваты ў твары — ён не змяніўся. У руцэ ён трымаў сінюю папяровую папку. Я спытаўся, чаго ён тут. Кунцэвіч развязаў матузкі ў сіняй папцы: я ўбачыў фотаздымкі пішучай машынкі з лічбамі на клавішах, нейкую схему і чарцяжы.

— Вынайшаў апарат, вязу прафесару.

Ён назваў прозвішча, яно было незнаёмае, я не запомніў.

— I ты зрабіў яго з пішучай машынкі? — я не здзівіўся, бо ведаў Жэню Кунцэвіча.

Ён усміхнуўся і завязаў матузкі ў сіняй папцы:

— Мае дзяды і прадзеды былі кавалямі. Няўжо ты думаеш, я горшы за іх...

Жэня астаўся дзіваком такім, якім быў. Тады ён прынёс у пустую кладоўку свой ложак, укруціў у патрон лямпачку і павесіў на сцяне партрэт Паўлава. Жэнька стаў вывучаць фізіялогію, логіку і псіхалогію, запісаўся ў СНТ пры біяфаку і ўвёў для сябе цвёрды рэжым спаць днём.

На курсе ўсе сталі паціскаць плячыма, а потым звыкліся. Толькі адзін камендант інтэрната прыводзіў прафкомаўскае начальства і выганяў Жэню Кунцэвіча з кладоўкі. Але Жэнька не пайшоў. Юрыдычна Кунцэвіч лічыўся жыхаром пятага пакоя, і да нас нікога не падсялялі.

У пакоі засталіся мы ўтрох: я, Сенька Прус і Косця Харошка.

Дык дзе ж на Нямізе аптэка? На той самай Нямізе, дзе некалі ездзіў анучнік: вясёлы чалавек з настаўленым каўняром і падкручанымі, як у кайзера, вусамі. Ён сядзеў на возе з гумовымі, мусіць, ад старых гарматаў, коламі. У драбінках ляжалі старыя жалезныя ложкі, керагазы, кавалкі рэек, адзін раз стаяў мінамёт. Згледзеўшы мінамёт, Косця пабег у інтэрнат і вынес, «кайзеру» старую, што браў на бульбу, вопратку і свой злямцаваны матрац.

— Ну, што табе даць? — «кайзер» пакруціў матрац і кінуў пад сябе.

— Мінамёт.

«Кайзер» адкрыў сваю скрыначку і ўзяў глінянага з дзірачкаю ў хвасце пеўніка.

Косця моўчкі ўзяў свісцёлку, абцёр яе аб крысо пінжака і свіснуў: у гліняным пеўніку затрапяталася гарошына. Ён пакруціў свісцёлку ў пальцах, усміхнуўся, свіснуў яшчэ раз і пайшоў у інтэрнат.

Што было Косцю за той стары матрац — не помню. Здаецца, Косця ніколі пра гэта не гаварыў. Ды ён заўсёды гаварыў мала. Раз я прайшоў з ім ад Дома друку да Нямігі, і Косця не вымавіў ні слова. Мы насілі ў газету вершы. Дзівакі, мы тады яшчэ пісалі вершы і спадзяваліся на ганарар. Але перад стыпендыяй нас заўсёды выручаў Жэня Кунцэвіч: ён нёс у букіністычны магазін збор твораў Паўлава. Са стыпендыі мы выкуплялі кнігі назад. А ганарару мы так і не мелі — нас проста не друкавалі. З пытальнікамі, з «птушкамі» на палях вершы нам варочалі назад. Мы і ў той раз неслі свае вершы дадому. Я знарок маўчаў. Я хацеў паслухаць, што скажа пра гэтыя пытальнікі Косця Харошка. Мы прайшлі бадай пяць кіламетраў, і Косця не сказаў ні слова.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x