Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі голуб: апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі голуб: апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу В. Адамчыка ўвайшлі апавяданні апошніх год. Тут і «Дзікі голуб» — апавяданне пра чалавечую дабрату, навела «Пагарэльцы» — пра мацерыну памяць аб сваім дзіцяці, што забілі ў вайну, тут і замалёўка «Хата» — пра сённяшні дзень вёскі, пра тыя змены, якія адбываюцца ў ёй апошнім часам.

Дзікі голуб: апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі голуб: апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кралася ціш, лёгка, як босая. I раптам заіржаў конь. Жонка Красоцкага пастаяла на паўмежку, паслухала, ці не падалося, і, трымаючы абедзвюма рукамі хвартух з травою, пайшла ў хлеў.

Конь, задраўшы галаву, стрыг вушамі. У злым воку яго блішчала святло, што цадзілася з дзвярэй. Ёй спамянуўся Кароль. Конь апусціў галаву — ён думаў ці хацеў таксама думаць пра Караля. У загарадзі азваўся япрук. Яна высыпала туды зелле і выйшла з хлява. З будкі загрукацеў ланцугом і скочыў на яе сабака — яна адмахнулася рукою. На ганку спынілася, паслухала, што робіцца ў хаце. У хляве заржаў конь, нямоцна, як да свайго гаспадара. Ёй стала сцішна — яна падумала, што, мусіць, так плача конь.

Ёй зноў спамянуўся Кароль.

1. Тарціярка — непадстрыжаная манашка, багамолка.

2. Лекавая трава, купальнік.

Пагарэльцы

Вецер трос на яблыні паследак счарнелага, як апечанага, лісця. Пад кустом голага смуродніку драмала курыца, схаваўшы пад крыло сваю галаву. Каля мокрага плота зелянела яшчэ крапіва і цвіло марнае каліва румянку. Пахла сырым днём восені і пустою раллёю з гарода.

Яна пастаяла сярод надворка, успомніла, як улетку гарачыя восы абсядалі сопкія, патрэсканыя пасля дажджу папяроўкі, і пайшла ў хату.

Была яна ўжо немаладога веку і ішла сагнуўшыся і намацваючы нагамі зямлю, як ходзяць сляпыя. Твар яе зжоўк і завастрыўся — яго сцягнула старасць; звялыя губы суха і пякуча сінелі, толькі чорныя вільготныя вочы былі яшчэ пільныя і жывыя. Засуканыя да локцяў рукі яе ружавелі ад халоднае пякучае вады. На старой камізэльцы, што шчытна сядзела па ёй, выкачаўся плюш, і на выцвілай суконнай хустцы ледзьве значыліся шырокія клеткі.

Яна паднялася на ганак — вецер шастаў і шумеў сухою саломаю над застрэшкам; аб сцяну, па другі бок хаты, ляпалі мокрыя анучы, якія яна павесіла. Крычалі і нізка ляцелі над чужою хатаю цэлаю плоймаю каўкі. Вецер іх разганяў і зносіў убок.

Выпрастаўшыся, яна глянула туды, куды проці ветру ляцелі вароны, і аж здрыганулася: каля чужога плота стаяла фурманка — дваякае масці, жоўтае з белай, конь растрасаў сена, заварочваючы ад ветру галаву. На возе вышэй драбінак жаўцелі снапы старога, ужо зрудзелага акалоту.

Пасля леташняй восені, пасля кірмашовага дня на спаса яна стала баяцца пярэстых коней. Нехта ёй наказаў тады на вазы, што стаялі ў канцы рынка, дзе вішчалі і валтузіліся ў брудных мяшках парасяты,— там быў з гэтакім самым пярэстым канём Ёда з Вялікага Груда, што застрэліў яе меншага сына. Казалі, што ён, адседзеўшы сваё, вярнуўся з турмы. Але ёй тады як засланіла вочы — нават твару не ўбачыла яго. Толькі і помніць, як праз сон, што сядзеў на возе, спусціўшы праз драбінкі доўгія ногі ў кірзавых ботах, і, мусіць, ведаў, што цікуюць за ім, бо неяк скоранька тузануў за лейцы. Яна бачыла ўсяго, як целяпаліся тыя доўгія ногі, як траслася яго шэрая глухая спіна, бо ехаў па ямах і крапіве, не разбіраючы дарогі, абы скарэй з рынка.

А потым ёй нешта праз ноч сніўся пярэсты конь. Цяпер такі ж самы стаяў на вуліцы, перабіраў сена, на вочы яму аб’ехаў хамут. Фурмана нідзе не было відаць. Яна абаперлася рукою аб касяк — у яе неяк адразу здранцвелі ногі, — другою ўзялася за клямку, адчыніла дзверы і ўвайшла ў сені. У цёмным кутку бялела вялікаю горбаю маладая капуста. Пайшла ў хату, падумаўшы, што трэба будзе шаткаваць капусту, як гаспадар прынясе з мястэчка солі, а ў вачах у яе ўсё стаяў гэты пярэсты конь.

У хаце было чорства і суха пасля сырога надворку. Пахла цыбуляю, што вісела доўгімі вянкамі на кійку каля печы, і абсмаленаю, з прыпека, авечаю галавою.

Яна пастаяла сярод хаты, спамінаючы, што мелася рабіць, але не ўспомніла — думкі ўсе былі да гэтага пярэстага каня. За акном праз цёмна-карычняватае варухлівае галлё саду белаватым знакам шарэла страха суседняе ха-ты. Жоўтым мохам цвілі дошкі на нізкай страсе паграбка. Шастаў вецер за хатаю, і аб сцяну ляпаліся мокрыя анучы, што віселі на жэрдцы.

I нешта як незнарок пацягнула яе да акна: дваякае масці конь усё гэтаксама стаяў каля чужога плота, унурыўшы і завярнуўшы ад ветру галаву. I двое мужчын было цяпер каля воза: адзін, з доўгімі, абвіслымі кудзеляю вусамі, у выцвілай фуфайцы, у салдацкіх портках, збіраў у мяшок растрэсенае канём сена; другі, высокі, мусіць, малодшы, у чорным шынялі, уціскаў рублём снапы цягнуў вяроўку, упёршыся ботам у воз. Было чуваць, я скрыпела аб рубель сухая вяроўка.

"Божа, няўжо гэта ён, той самы паліцыянт Ёда?" — яна аж адхіснулася ад акна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x