Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі голуб: апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі голуб: апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу В. Адамчыка ўвайшлі апавяданні апошніх год. Тут і «Дзікі голуб» — апавяданне пра чалавечую дабрату, навела «Пагарэльцы» — пра мацерыну памяць аб сваім дзіцяці, што забілі ў вайну, тут і замалёўка «Хата» — пра сённяшні дзень вёскі, пра тыя змены, якія адбываюцца ў ёй апошнім часам.

Дзікі голуб: апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі голуб: апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Чытайце, там напісана,— сказала яна ўжо з-за дзвярэй.

— Але пісаным не кормяць...— Кароль шлёгнуў пугай па высокай, збэрсанай каля плота траве і перайшоў вуліцу, у магазін.

Дзверы былі расчыненыя. З магазіна нясло духатою і селядцамі. Кароль зайшоў — астатнія з чаргі аглянуліся. Каля прылаўка цярпліва парыліся адны бабы, і ўсе, мусіць, па цукар — падаспелі ягады. Пярэднія выварочвалі і вытрасалі палатняныя торбы.

Кароль абвёў вачыма паліцы: на ніжняй стаялі адны чорныя бутэлькі.

— А свянцонае няма?

— Сёння і без яе не вытрываць, варыць, што ў печы,— азвалася не прадаўшчыца, а некаторая з чаргі.

— Толькі віно.

— I на памін душы?

— Я ж кажу — толькі віно! — крыкнула цераз баб прадаўшчыца.

Ён падняў вочы — на верхняй паліцы, пад столлю, над ходзікамі з зялёнымі шышкамі-гірамі, стаялі кірзавыя боты. Падумаў, што на восень трэба было б купіць.

— А там каля бальніцы ў «орсаўскім» яе колькі хочаш, я нат узяў,— голас нападобе быў як Восіпаў. Кароль скалануўся, бытта за пазуху кінулі жабу.— Я ж толькі адтуль,— гаварыў ён, Восіп, але Кароль не абярнуўся, глядзеў на паліцу.— Выняў спраўку.

— I няўжо будзеш судзіцца? — Кароль глянуў цераз плячо. Восіп ужо быў перабінтаваны, верхняя губа раздулася, як укусіла аса, на кончыку вуха лушчылася запечаная кроў — добра не абмылі.

— Казалі, год-два мецьме.

Кароль пайшоў уздоўж прылаўка, усё цікуючы на паліцы, знарок, каб не глядзець на Восіпа.

— То можа падвязеш? — Восіпаў голас засціг яго на парозе.

— Я ж толькі з дому, — ужо знадворку змахляваў Кароль і так і не абярнуўся, выйшаў з магазіна.

Конь падбіраў сена, пад возам грабліся куры. Кароль зняў з частаколіны лейцы і выкіраваў каня на сярэдзіну вуліцы.

За магазінам кончыўся асфальт, пайшоў брук — воз ляскаў і калаціўся, у Караля аж казытала ў вушах.

Пахла смаловым карчом — курыўся, як куча свежага гною каля хлява ўвосень, ссыпаны горбаю асфальт. Залівалі ходнікі, уздоўж плота было насыпана бітае каменне. Цыган, без рубашкі, у рукавіцах, спечаны на сонцы, стаяў на каленях і рассоўваў дошкаю чорную горбу. Другі — без шапкі, русавы, з завушніцай у вуху — сядзеў у цяньку пад плотам, трымаў між каленяў збанок, бразгаў у ім лыжкаю — палуднаваў.

«Нябось, і іх цягне на сваё...» — падумаў Кароль пра цыганоў і ўспомніў, як вайною стаялі іхнія абедзве пустыя хаты — акурат дзе цяпер сталоўка. Нехта павысаджваў у вокнах рамы і разбіраў столь: адтуль вісела, зачапіўшыся рукавом за цвік на гарышчы, старая адзежа. Здалёк выдавала, як хто павесіўся. Цыганскія хаты прадаваліся, і нат сходна, і нехта, мусіць, купіў, а ён, Кароль, рабіў сваю, хоць з маладнічыны — яшчэ стаяў гектар пасажнага жончынага лесу. Цягаў на плячах — конь быў потым: немцы кінулі каля вёскі кульгавую бельгійскую кабылу. Тады яшчэ быў дужы, хоць якое там было дзерава — жэрдкі. Але буду зляпіў, абы выбрацца з мястэчка. Немцы выганялі з казённых дамоў.

Ззаду затрубіў аўтобус, Кароль з’ехаў убок і забыўся, пра што думаў.

Аўтобус дыхнуў скразняком і, асядаючы на запырсканы зад, скіраваў на прыпынак. Там зафыркаў, стрэліў сінім дымком і сціх. Прывёз адных баб. Адкуль яны толькі браліся — сыпаліся праз двое дзвярэй, і канца не было.

Кароль пазнаў толькі адну, у чорным сачыку, у сіняй суконнай спадніцы з белым шляком — тарціярку [2] Тарціярка — непадстрыжаная манашка, багамолка. што некалі таварышкавала з жонкаю. Яшчэ вот жыве, а яго даўно зямлю парыць. Памерла недзе ў Польшчы, аж каля Лягніцы, летась, у такую пару — перад жнівом. Дачка дала «ціліграму», але ён так і не сабраўся: усё думалася — пакуль вырабіш той дакумент на выезд, пакуль даедзеш. Але адзін бог рассудзіць. Дурны быў — на зямлю пагнаўся, браў старэйшую за сябе на дванаццаць год. А яна і тыцкала гэтай зямлёю. А потым, як прыйшлі нашы, усё баялася калгасаў. Ездзіла ў Гродна, вазіла нямецкую рудую паперку, што складвалася надвое і дзе была яе картачка і адціснуты ўмазаны ў чарніла палец. Гаварыла, што яна палячка. Хоць напісала на гэтай паперцы сама.

А тады, як ехалі людзі ў Польшчу, ён завёз яе сюды на вакзал, а сам з канём вярнуўся дадому.

А куды ехаць — ад свайго не ўцячэш. Кажуць, добра там, дзе нас няма.

— Ну, кудэю ж ты едзеш?

Кароль падняў галаву: конь ішоў каля самага плота, знайшоў мякчэйшае сам — не наравіў брук.

Чалавек з новаю касою, абкручанаю анучаю, сышоў з ходніка на сярэдзіну вуліцы. Кароль тузануў левую лейчыну, конь спатыкнуўся і збіўся з хады. Воз затросся на бруку. У Караля нешта павярнулася ў грудзях, парнула, што швайкаю, і не адпусціла. «Трэба паказацца дохтару»,— Кароль сагнуўся, прыціснуў рукамі грудзі і падкурчыў ногі. Трохі адлягло.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x