Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі голуб: апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі голуб: апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу В. Адамчыка ўвайшлі апавяданні апошніх год. Тут і «Дзікі голуб» — апавяданне пра чалавечую дабрату, навела «Пагарэльцы» — пра мацерыну памяць аб сваім дзіцяці, што забілі ў вайну, тут і замалёўка «Хата» — пра сённяшні дзень вёскі, пра тыя змены, якія адбываюцца ў ёй апошнім часам.

Дзікі голуб: апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі голуб: апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трапятаўся паследак цёмнага рэдкага лісця на голай яблыні, шасталіся аб плот вялікія зжоўклыя стрымбулі ссохлых у гародчыку кветак. I ўсё гэтак крычалі і ляцелі пры самай зямлі проці ветру вароны. I пад кустом голага смуродніку драмала, стоячы на адной назе, белая курыца. З-за шэрых чужых гумен насоўвалася халодная нізкая хмара, усё рабілася цёмным і жоўтым — паказвала, што нойдзе снег, першы малады снег.

Яна доўга адчыняла гумно, усё ніяк не магла выняць з прабоя зашчапіцу — не слухаліся рукі. А потым ледзьве не ўпала, вецер папхнуў яе разам з дзвярыма аж да сцяны, балазе яна адскочыла.

Гумно было пустое. У ім хадзіў вецер. На латах і кроквах целяпалася цяжкімі рванымі анучамі шэрае павучынне. На палушчаным занядбаным таку стаялі каляскі з жалезнымі коламі і доўгім абслізганым жалсзным дышлем.

На шуле вісеў хамут з іржавым кольцам і перасохлымі гужамі. У голай старане трухлела ўсё ў белых лішаях старое дзерава, на ім ляжалі сточаныя мышамі два кулі даўняй саломы.

— Бярыце ж, вундзека,— абапёршыся на шула, яна глядзела, як ён паднімаў тыя снапкі, як перавязваў нанова і як у яго тужыўся і чырванеў карак.

"Божа, яго сын забіў маё дзіця, а я яму яшчэ даю салому. Божа..."

Ён моўчкі ўзяў абодва снапы пад пахі і моўчкі выйшаў з гумна. За ім шасталі ў снапах сухія каласы. I ўжо віўся рэдкі і ніяк усё не хацеў надаць на цёплую зямлю першы малады снег.

"А можа, гэта не Ёды?" — раптам надумалася ёй, і яна ўчула для сябе ў гэтым нейкае збавенне і ратунак і памкнулася з гумна.

— То скуль жа ж будзеце? — гукнула яна, раптоўна анямеўшы і чакаючы, што ён скажа. I ёй падалося, што ён прыстакнуў, на міг спыніўся. Але не — ён ішоў. Ён, мусіць, не чуў яе голасу. Ён ішоў да веснікаў, трымаючы пад нахамі тыя два снапы акалоту; каласы трасліся, але ўжо не было чуваць, як яны шасталі. А за ім сыпаў і гусцеў снег. Ад гумна да хаты пачала стракацець сырая сцежка, і ўжо былі знаць на ёй яго чорпыя сляды. Ён схаваўся за веснікамі, мільгануўшы яшчэ жоўтымі снапамі. Яна выйшла з гумна, не зачыніўшы нават дзвярэй.

"Божа, скуль жа яны?.."

Яна стаяла абамлелая і ўжо не чула, як пагарэльцы гукалі на каня, як на яе падаў і шархацеў па голых дубцах ссохлых кветак першы снег. Не бачыла, як пачынала сівець зялёная каля плота трава.

Ёй зноў спаміналася тое труднае пераспелае лета, палавое жыта, спаміналася, як яна, звар’яцелая, бегла полем, згубіўшы хустку, туды, пад мястэчка, дзе на грудку сярод шашы ляжаў ён, яе самы меншы, Петрык, з тою нямецкаю лапаткаю з кароткім чаранком.

А снег усё падаў і раставаў халоднымі слязьмі на яе зжоўклых худых шчоках, блішчаў расою на чорнай плюшавай камізэльцы. Ужо забялелася сырая сцежка ад гумна да хаты, толькі малая лужына на ёй была яшчэ чорная.

Гэта быў ужо каторы малады снег, як няма яе меншага сына.

Аптэка нумар тры

Аптэка нумар тры. На Нямізе...

Няўжо на той самай Нямізе, дзе пахла з пад’ездаў цвілымі дрывотнямі, сырымі брукаванымі падворкамі і развешанаю на вяроўках бялізнаю, ёсць аптэка? Аптэка нумар тры.

Я помню там была цырульня: маленькі пакойчык з адным драўляным крэслам перад люстэркам у разной паточанай шашалем аправе з цьмянай, як захуканай, амальгамай.

Падстрыгаў і галіў стары яўрэй з нерухомым жаўтлявым тварам і худымі пашчэнкамі. Я помню, што ў яго дрыжалі і не гнуліся худыя, доўгія пальцы, калі неяк няспрытна-растапыраныя лавілі ў каго-небудзь на галаве сухія рэдкія валасы, і над імі лязгалі ножніцы.

У мяне між лапатак халадзела спіна і макрэлі рукі, калі я сядзеў на драўляным крэсле і ў люстэрка бачыў, як гэтыя растапыраныя пальцы наводзілі па асялку брытву.

Аптэка нумар тры на Нямізе.

Там быў наш інтэрнат — двухпавярховы цагляны дом. Ён пах гаркаватаю цэглаю, як разабраная печ. Стары двухпавярховы дом на дваццаць адзін пакой і адну кладоўку. Я нат помню нумар свайго пакоя — пяць. Мы там біліся зубным парашком і падлівалі адзін аднаму ў ложак вады. Я помню пяты пакой. З нашага акна было відаць брукаваны двор, хляўчук, сцяна, ад зямлі аж да страхі закладзеная наколатымі дрывамі, і развешаную на вяроўках бялізну. Вецер надуваў вялікія белыя похвы. З гэтага двара мы ведалі толькі сухенькую старую кабету, што нешта праз дзень несла да слупка з вяроўкамі місу бялізны і ў яе на шыі вянком целяпаліся прышчэпкі, дзяцей, што падкідвалі па двары пустую бляшаную банку, вялікага чырвонага пеўня і Васю — дзябёлага маладога мужчыну з тоўстым носам і заўсёды без шапкі. Кожную суботу ці нядзелю Вася трымаўся адной рукою за слуп, за які былі прывязаны вяроўкі, і біў сабе кулаком у грудзі: «Мяне, данскога казака...» Кожнае суботы і нядзелі Вася быў п’яны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x