Невядомы - Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядомы - Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Санкт-Пецярбург, Год выпуска: 2003, Издательство: Невский простор, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тое, што можна назваць сёньня “сучасным беларускім мысьленьнем”, паўставала найперш як адпрэчваньне савецкай філязофіі, камуністычнай ідэалёгіі й цэнзуры. Ідэалёгія й марксізм ціха сканалі ў галовах некалькіх беларускіх інтэлектуалаў канца 1980-х гадоў. І тое быў пачатак новага беларускага дыскурсу. Гэтая кніга, перадусім — збор інтэлектуальных тэкстаў, створаных у Беларусі й па-за ейнымі межамі цягам 1990-х гадоў. Мысьленьня большасьць гэтых тэкстаў нельга назваць “навуковымі”. Яны напісаны ў жанры філязофскай, літаратуразнаўчай, мастацтвазнаўчай ці проста інтэлектуальнай эсэістыкі. Эсэ й выступае тут як найменш фармалізаваны й найбольш свабодны жанр пісаньня й мысьленьня. Да таго ж, аб’ектам мысьленьня ў гэтых тэкстах зьяўляюцца не фармалізаваныя праблемы й ня тэксты іншых, хай сабе й выбітных, філёзафаў. Беларуская мова ўсьведамляецца тым важным і неад’емным элемэнтам, што непасрэдна ўдзельнічае ў разгортваньні ўнікальнага інтэлектуальнага дыскурсу, які, выяўлены праз іншыя мовы, страчвае шэраг сэнсавых адценьняў і канатацыяў. Аўтары пададзеных у кнізе тэкстаў рэпрэзэнтуюць розныя інтэлектуальныя асяродкі, а самі тэксты былі напісаны ў розны час, што стварае пэўны зрэз беларускага інтэлектуалізму дзевяностых. Агульнымі для іх зьяўляюцца, аднак, мысьленьне як такое.

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Спадчына — твор, які разгортваецца ў часе,
і абаротак, пра які мы толькі
што гаварылі ў дачыненні да твора і ў дачыненні
да твора інтуітыўна намацвалі яго,
тут прысутнічае у сваёй несхаванай відавочнасці
і выступае як рухаючая спружына. Усё
схоплена двухадзінствам і праяўляецца
ў двухадзінстве:
спадкаемца — ён ужо і спадкадаемца, рэч —
яна ўжо і змест, атрыманае —
яно ўжо і аддаецца, але аддаецца наперад,
у будучыню, і аддаецца заўсёды новым.

Бессэнсоўна абвінавачваць свет і саманадзейна
казаць, што ўсё залежыць ад нас:
як мы захочам, так і будзе. Яшчэ трэба змагчы
захацець, дый хочам мы, зрэшты, таму,
што ўжо атрымалі нейкі папярэдні дазвол на гэта,
што маем падставу хацець, што хаценнем адгукаемся
на нешта, што прад’яўляецца нам.

Як бы ні заклікалі лідэры народ да рашучых
дзеянняў і якія б разумныя і пераканаўчыя
довады ні прыводзілі ў абгрунтаванне неабходнасці
такіх дзеянняў, ён іх не зможа зразумець і
не захоча адгукнуцца, пакуль яму не прад’явіцца
магчымасць, у якой водгук супадае з гукам.
Народ — водгук. Бессэнсоўна абвінавачваць
яго ў тым,
што ён не гук, саманадзейна казаць,
што мы заўсёды казалі праўду.
Праўду не кажуць, а спраўджваюць, і толькі
спраўджаная праўда мае вагу. Казаная праўда —
гук, які не апладніўся водгукам, твор,
які застаўся ў намеры.
Але тым не менш гук мусіць падавацца
і падавацца так —
тут мы зноў вяртаемся да прынцыпу абаротку,—
каб у ім ужо, загадзя, прысутнічаў водгук.

Пра гэта нам кажа з’ява спадчыны, у якой тое,
што ёсць цяпер, ужо ёсць загадзя і ў якой мінулае
памятае будучы вынік; пра гэта нам кажа з’ява
творчасці,
якая прымушае творцу шукаць у рэчаіснасці
такое месца
і ствараць такую сітуацыю, дзе хацець —
гэта ўжо і магчы.

Наша адказная задача — насычаць рэчаіснасць
творчасцю, думкатворчасцю, дзеятворчасцю,
ствараць у ёй больш чым сітуацыю —
асяродак сустрэчы,
бо, напэўна, як нішто іншае, творчасць,
зразуметая ў сваім спачатковым значэнні,
здольная вяртаць чалавеку народ, рэчам —
сэнс, а спадчыне — бацькаўшчыну. Яна
здольная вызваляць рэчаіснасць ад улады зданяў.

У паставе спадчыны рэчы не ўладараць
над чалавекам, а чалавек над рэчамі, яны
не супрацьпастаўлены, а ўзаемапастаўлены так,
што іхняе ўзаемапастаўленне аказваецца ім
апірышчам.

Нятворчыя сітуацыі небяспечны тым, што
ў іх парушаецца суадносіна паміж чалавекам і рэчамі.
Гэтае парушэнне авалодвае чалавекам
да такой меры, што робіць яго прыладай
рэчаў, урэшце лішнім і рэчам, і самому сабе.

Чалавек становіцца залежным ад рэчаў,
заложнікам рэчаў, і ў авалодванні рэчамі
пачынае бачыць магчымасць свайго вызвалення
і мэту свайго існавання. Ён пачынае так бачыць таму,
што перастае бачыць тую адзіна неабходную мэту,
якая патрабуе прысутнасці і ўдзелу
ўсяго чалавека і якая робіць яго
неабходным.

Кожны раз гэта хутчэй не вонкавая, а
ўнутраная мэта, прад’яўленая чалавеку так,
што ён не можа ад яе ўхіліцца і не адказаць
на яе выклік.
I наколькі гэта дакладны і адпаведны
адказ, відаць у прад’яўленасці.

Прад’яўленасць паказвае чалавеку вынік яго
дзеянняў і ёсць тым Богам, які яго карае
і ўзнагароджвае, які кажа яму “так” і “не”,
які кажа яму “гэта — добра”, і “гэта — нядобра
таксама.
Яна не можа ім забыцца, як забываюцца
сны і намеры, і ад яе відушчага вока ён
нідзе не можа падзецца, хіба што ў нябыт.

Уласцівасць прад’яўленасці ў тым, што яна
не вонкавая чалавеку і не можа быць вонкавай,
а ёсць унутранае ў вонкавым, пазачасовае ў часовым.
I для таго, для каго яе вока не ёсць
вока другога, а вока яго самога,
нябыту не існуе.

Мэта ўсякі раз мае на ўвазе самога чалавека,
ён асноўны прадмет яе ўвагі, і што б
чалавек ні здзяйсняў, ён здзяйсняецца ў гэтым
сам. Здзяйсняцца — гэта станавіцца будучым,
усё больш будучым. Сам па сабе час ні больш
будучы, ні болып мінулы, ён аказваецца такім,
суадносячыся са здзейсненым і няздзейсненым.

Мабыць, вы ўсе некалі чыталі казку “Лёгкі хлеб”.
Ад казак вее ўсмешлівым духам мудрасці,
які засцерагае ад лёгкіх набыткаў і легкадумных
рашэнняў. Легкадумныя рашэнні выклікаюцца і
вабяцца лёгкімі набыткамі, і персанаж,
які кіруецца імі, перастае суадносіць сябе
з прад’яўленай яму мэтай і абірае за
мэту вынік, які, прад’яўляючы чалавеку хлеб,
перастае прад’яўляць яму яго самога.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня»

Обсуждение, отзывы о книге «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x