• Пожаловаться

Невядомы: Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядомы: Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Санкт-Пецярбург, год выпуска: 2003, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Невядомы Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня
  • Название:
    Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня
  • Автор:
  • Издательство:
    Невский простор
  • Жанр:
  • Год:
    2003
  • Город:
    Санкт-Пецярбург
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    4 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 80
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тое, што можна назваць сёньня “сучасным беларускім мысьленьнем”, паўставала найперш як адпрэчваньне савецкай філязофіі, камуністычнай ідэалёгіі й цэнзуры. Ідэалёгія й марксізм ціха сканалі ў галовах некалькіх беларускіх інтэлектуалаў канца 1980-х гадоў. І тое быў пачатак новага беларускага дыскурсу. Гэтая кніга, перадусім — збор інтэлектуальных тэкстаў, створаных у Беларусі й па-за ейнымі межамі цягам 1990-х гадоў. Мысьленьня большасьць гэтых тэкстаў нельга назваць “навуковымі”. Яны напісаны ў жанры філязофскай, літаратуразнаўчай, мастацтвазнаўчай ці проста інтэлектуальнай эсэістыкі. Эсэ й выступае тут як найменш фармалізаваны й найбольш свабодны жанр пісаньня й мысьленьня. Да таго ж, аб’ектам мысьленьня ў гэтых тэкстах зьяўляюцца не фармалізаваныя праблемы й ня тэксты іншых, хай сабе й выбітных, філёзафаў. Беларуская мова ўсьведамляецца тым важным і неад’емным элемэнтам, што непасрэдна ўдзельнічае ў разгортваньні ўнікальнага інтэлектуальнага дыскурсу, які, выяўлены праз іншыя мовы, страчвае шэраг сэнсавых адценьняў і канатацыяў. Аўтары пададзеных у кнізе тэкстаў рэпрэзэнтуюць розныя інтэлектуальныя асяродкі, а самі тэксты былі напісаны ў розны час, што стварае пэўны зрэз беларускага інтэлектуалізму дзевяностых. Агульнымі для іх зьяўляюцца, аднак, мысьленьне як такое.

Невядомы: другие книги автора


Кто написал Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хіба мы ідзём у нязведанае?

Існаванне адрознівае нас ад рэчы, і шлях
паказвае нам, хто мы ёсць. Мы ёсць таму, што мы
ёсць на шляху.
Але наша ёсціна ўсё яшчэ недастаткова ёсціна,
і таму мы ёсць на шляху.
Ніколі не лёгка адназначна сказаць, чаго ў ім больш,
заблуджэння ці празрэння, свядомага намагання
адшукаць
сябе на тым месцы, дзе ўсё становіцца бачным
і зразумелым,
ці падсвядомага імкнення ўхіліцца ад гэтага
намагання.

Асаблівасць нашай бытнасці ў існаванні,
што мы ў ім не з’яўляемся ў поўным сэнсе
тоеснымі сабе і тоеснасць у ім набываем.
Што азначае набываць тоеснасць?
Хіба гэта сведчыць пра нашу несапраўднасць?

Не, гэта хутчэй сведчыць пра сапраўднасць таго,
з кім альбо з чым такім чынам мы ўзгадняемся,
прыходзім да згоды, і хто (альбо што) заўсёды ведае
пра нас больш,
чым мы ў кожны момант свайго існавання.

А як падзея, і дзеля таго каб быць,
мусім адбывацца і здзяйсняць дадзенае менавіта нам.
У менавітым мы набываем імя і паставу, і
менавіта менавітым змястоўная спадчына.

Звярніце ўвагу: там, дзе, здавалася б,
у найбольшай ступені павінна было збірацца,
згушчацца і валадарыць асабовае — у
спадчыне,— яно самапераадольваецца, і менавітае
аказваецца вынікам гэтага самапераадольвання.

Мы не маем іншага імя, як імя спадчыны,
і не маем іншай паставы, як пастава спадчыны,
і адно ў асяродку, што асвоены спадчынай,
атрымліваем забяспечаную ёй магчымасць
станавіцца сабе сваімі, і лёс спадчыны
сведчыць, наколькі мы насамсправе сабе свае.
Праяўленае прад’яўляе нам нас і, займаючы
нас у сваё немінучае тут і цяпер,
не дазваляе нам выпадаць са свету, быць
выпадковымі ў свеце, быць у свеце сіротамі; яно
трымае нас, але так, як арыенцір трымае адлегласць,
ахоўваючы наша спрадвечнае права заставацца
спадкаемцамі свету.
Яно трымае нас таму, што мы самі трымаем праяву,
трыманне якой утрымлівае нас на пэўнай, заўсёды
дакладнай,
адлегласці ад праяўленага. Мы таму і бачым
праяўленае,
а бачачы, разумеем, што адпастаўлены ад яго
на адлегласць зроку і
разумення, і якраз у абсягу гэтай адлегласці
факусуецца прад’яўленасць.

Усякі, не забяспечаны праявай, рывок
наперад, да авалодвання светам, апынаецца
адрывам ад праявы і зрывам адлегласці і
нясе небяспеку існаму. Той, хто паддаецца
гэтаму рыўку, падае ў праяўленае — і праяўленае
захоплівае яго ў свой палон.

У праяўленым не аказваецца спадчыны,
яна аказваецца ў прад’яўленасці праяўленага,
у той уцеляснёнай відушчасці, якая вартуе
нашу менавітасць, і таму, вяртаючы спадчыну,
мусім самі вяртацца ў яе.

Вяртанне спадчыны, безумоўна, не зводзіцца
да аднаразовай акцыі ці мерапрыемства,
як бы мы ні былі ў ім зацікаўлены, гэта —
доўгатрывалае дзеянне, настолькі доўгатрывалае,
што ўсякае валявое накрэсліванне
часавых рамак выглядае сваволяй.

Спадчына спалучана з рэчамі, але ніколі
не зводзіцца да сумы рэчаў і ніколі
не ёсць тут, але заўсёды — адтуль. Калі
ж мы ў сваім нецярплівым жаданні наблізіць
яе да сябе і авалодаць ёю як яе адзіна прызнаныя
спадкаемцы перапыняем яе скіраваную ў будучыню
інтэнцыю і замыкаем яе на сабе
замест таго каб самім уключацца ў яе паставу,
мы на свой кшталт рабуем яе і робімся
ўласнікамі нарабаванага.

Спадкаемцы не толькі “емнічаюць”, але
і аддаюць, і прызнаюць другіх тоеснымі сабе.

Асаблівасць спадчыны ў яе двухадзінстве.
У яе два цэнтры, два берагі, два адлікі:
адзін у мінулым, якое ўсё больш становіцца даўніной,
другі — у сучаснасці, якая ўсё больш становіцца
будучыняй,
і ад таго, якое яно, мінулае, залежыць, якая яна,
сучаснасць, і ад таго, якая яна, сучаснасць,
залежыць, якое яно, мінулае.
Спадчына асвойвае ў рэчаіснасці абсяг,
у якім тое, што было, пераходзіць у тое,
што настае, не трацячы сваёй самабытнасці,
больш за тое, выяўляючы і ўцелясняючы яе.
Яна не дае мінуламу станавіцца адсутным,
западаць у нябыт, западаць уне, занепадаць,
а наступнасці марнавацца і быць змарнаванай
у самааддачы не тоесным праектам,
таму, што не ёсць, а здаецца,— зданям.

Здані блукаюць на руінах. I паўстаюць
з нябыту. Руіны кажуць не толькі пра зруйнаванае
мінулае, якое больш не становіцца
даўніной, але і пра зруйнаваную сучаснасць,
якая больш не становіцца будучыняй.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня»

Обсуждение, отзывы о книге «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.