Невядомы - Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядомы - Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Санкт-Пецярбург, Год выпуска: 2003, Издательство: Невский простор, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тое, што можна назваць сёньня “сучасным беларускім мысьленьнем”, паўставала найперш як адпрэчваньне савецкай філязофіі, камуністычнай ідэалёгіі й цэнзуры. Ідэалёгія й марксізм ціха сканалі ў галовах некалькіх беларускіх інтэлектуалаў канца 1980-х гадоў. І тое быў пачатак новага беларускага дыскурсу. Гэтая кніга, перадусім — збор інтэлектуальных тэкстаў, створаных у Беларусі й па-за ейнымі межамі цягам 1990-х гадоў. Мысьленьня большасьць гэтых тэкстаў нельга назваць “навуковымі”. Яны напісаны ў жанры філязофскай, літаратуразнаўчай, мастацтвазнаўчай ці проста інтэлектуальнай эсэістыкі. Эсэ й выступае тут як найменш фармалізаваны й найбольш свабодны жанр пісаньня й мысьленьня. Да таго ж, аб’ектам мысьленьня ў гэтых тэкстах зьяўляюцца не фармалізаваныя праблемы й ня тэксты іншых, хай сабе й выбітных, філёзафаў. Беларуская мова ўсьведамляецца тым важным і неад’емным элемэнтам, што непасрэдна ўдзельнічае ў разгортваньні ўнікальнага інтэлектуальнага дыскурсу, які, выяўлены праз іншыя мовы, страчвае шэраг сэнсавых адценьняў і канатацыяў. Аўтары пададзеных у кнізе тэкстаў рэпрэзэнтуюць розныя інтэлектуальныя асяродкі, а самі тэксты былі напісаны ў розны час, што стварае пэўны зрэз беларускага інтэлектуалізму дзевяностых. Агульнымі для іх зьяўляюцца, аднак, мысьленьне як такое.

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён абірае за мэту канчатковасць, у той час,
калі ўсё самае важнае і істотнае для чалавека
здараецца з ім не ў доме выніку, а на шляху,
па дарозе да выніку.

Тады болын няма Бога, перад кім чалавек нёс
бы адказнасць за тое, як ён распараджаецца
дадзенай яму доляй. Ён нясе адказнасць толькі
перад вынікам, які ні перад кім і
ні за што не нясе адказнасці.
Непрад’яўлены чалавек не мае будучыні.
Яго набыткі нікуды не вядуць і, нават памножаныя
і ўзбагачаныя, не ўзбагачаюць яго. Наадварот,
з усё большай настойлівасцю яны сведчаць,
што ён усё больш набывае сябе як
рэч і ўсё больш траціць сябе як спадкаемца свету.

Чалавекам усё больш авалодвае небяспека
пераўтварэння у рэч, у нябожчыка — у таго,
каго не бачыць Бог і хто не бачыць Бога
і Богам.

Непрад’яўлены чалавек не мае не толькі будучыні,
але і мінулага: ён уводзіць у свет нябыт — і нябыт
займае месца Бога. Ніякага іншага месца,
апрача месца Бога,
нябыт не можа займець. Частковае ці прыватнае
не для нябыту.
I не для Бога.

Бог прымае чалавека. I вяртае яму
яго ўдакладненым і ўдасканаленым. Прымае яго так,
што ён заўсёды прыняты Богам усёю сваёю істотаю
і кожны раз сваім канкрэтным дзеяннем,
і вяртае яму яго таксама так.

Узаемаадносіны Бога, які прад’яўляе
чадавеку яго самога, і чалавека, які, каб
жыць далей і бачыць, як яму жыць далей,
прад’яўляецца Богу — свайму Богу, якога
нельга мець і якім таксама нельга быць метым,
разгортваюцца ў паставе спадчыны,
і тое “ёсць”, якое з гэтага вынікае, дазваляе
сказаць: спадчына ёсць пераадоленнем нябыту.

Чалавек набывае і траціць, і ў тым, што
ён набывае, ужо ёсць ён сам. Набываючы, ён
падсвядомым сваім намаганнем намагаецца набыць
сябе. Бо з самага пачатку свайго існавання
ён страчаны. Ён страчаны так дарэшты і
так грунтоўна, што, каб набыць сябе, мусіць
набываць увесь свет, бо толькі ўвесь свет з самага
пачатку яму раўнаісны.

Набыванне — апірышча яго існавання.

Для таго, каб стаяць, трэба на нешта абапірацца
і для таго, каб ісці, трэба з кожным
крокам адштурхоўвацца ад таго, на што
абапіраешся, і з кожным крокам яго набываць.

Гэтак чалавек рухаецца і жыве — трацячы
і набываючы.

Але — пытанне — ці насамсправе ён траціць?
Ці ўмее ён траціць? Ці гэтак жа самааддана
ён укладаецца ў страчванне, як у набыванне?
Ці не перагружаны і не перазаняты ён набываннем?
I ці на самой справе ён рухаецца і
жыве? Ці, можа, усё больш, нягледзячы на вонкавую
актыўнасць і жвавасць, спыняецца і памірае?

Кожны раз, калі чалавек набывае нешта сабе,
ён гэтым не набывае сябе, а адымае з сябе.
Усё тое, што ён імкнецца займець, ён можа займець
толькі з сябе. Ніхто іншы яму нічога не можа даць.
Але ўсё больш дадаючы да сябе,
ён усё больш спусташаецца:
знадворку — магнат, знутры — жабрак.

Чалавек аказваецца страчаны таму, што
з самага пачатку, апрача сябе, нешта мае сабе.
Ён мае маё, і яго чыстае “я”, нібы абалонкай,
агортваючыся маім, адасабляецца ад раўнаіснага
і тоеснага свету. Ён адасабляецца маім, і маё ўсё больш
становіцца ім самім.

Жабрак мусіць угледзець сваё магнацтва і,
каб вярнуць сябе свету, здолець аддаць яго свету.
Аб гэтым хрысціянскі імператыў: аддай зернятка,
якое ты тоіш у сваёй торбе — і на Божай ніве
ты займееш колас.

Чалавек мае маё і маё мае чалавека.
Аднак, усё, што ніколі не цэласнае, а
таму заўсёды ненасытнае маё загадвае набываць
чалавеку, з’яўляецца часткай, фрагментам,
а то і аскепкам свету, і як бы далёка ні сягалі набыткі,
сума частак ніколі не становіцца цэласнасцю.

Але свет — гэта адзінае, у чым чалавек
сапраўды мае патрэбу, што спраўджвае яго
і дае апраўданне яго існаванню. Усё астатняе
не апраўдвае і спраўджвае яго, яно
проста недастатковае, і калі яно займае
сабою чалавека,
яно займае яго ад свету і замест свету.
Яно займае яго сабою так, што робіцца больш
займальным і блізкім, чым свет, і, займаючы
яго сабою так, набліжае канец свету.

Набыванае-сабе ўцягвае чалавека ў пустату
і рана ці позна пакідае з гэтаю пустатою сам-насам.
У ёй свет становіцца адсутным, але становіцца
прысутным нябыт.

Калі драматызм часу, які мы перажываем
цяпер і які сваімі межамі пасунуты ў глыбіню
стагоддзяў не менавіта ў гэтым, то з гэтым
тым не менш шчыльна звязаны. Мы жывём
так, нібы недзе ў будучыні ўжо настаў канец
свету і хвалі катастрофы, усё дужэючы, дасягаюць нас.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня»

Обсуждение, отзывы о книге «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x