Невядомыя аўтары - Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядомыя аўтары - Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Невядомыя аўтары

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi

ПРАДМОВА

Гэтая кніга з'яўляецца першай пробай у беларускай літаратуры паказаць вобраз аднаго з самых знакамітых і самых паважаных дзеячоў сучаснага беларускага нацыянальнага Адраджэння. У падаўляючай большасці Міколу Іванавіча Ермаловіча ведаюць як выдатнага гісторыка, які распрацаваў сваю навуковую канцэпцыю ўтварэння Вялікага княства Літоўскага _ Беларускай дзяржавы. У кнізе найбольш поўна расказваецца аб стварэнні гэтай навуковай канцэпцыі і падрабязна раскрываецца яе сутнасць. Але па-за ўвагай засталася яго літаратурная дзейнасць. Мы паспрабавалі хоць у нейкай ступені асвятліць і гэты бок яго плённай працы на ніве прыгожага пісьменства. Прачытаўшы цыкл яго вершаў, яшчэ не зусім поўны (тое, што пакуль знойдзена), кожны разумее, што і ў гэтай галіне творчасці роўных Міколу Іванавічу па глыбіні думкі, па грамадзянскаму гучанню, па вялікай любові да Беларусі, па вялікаму жаданню бачыць яе вольнай, незалежнай, грамадзянскі самастойнай не было. Мы не кранаем мастацкі разгляд яго вершаў. Нас цікавіць найбольш іх публіцыстычнасць. Вось чаму гэтыя вершы не маглі быць ў тыя часы нідзе надрукаваны і былі вядомы толькі вузкаму колу чытачоў, якія былі знаёмы з Міколам Іванавічам. І няхай кожны пераканаецца ў велічы гэтай паэзіі.

Што да публіцыстыкі Міколы Іванавіча, якую яму ўдавалася выдаваць самвыдатам пад агульнай назвай "Гутаркі…", (назоў, архітоніка і накіраванасць зместу якіх быў ім запазычаны з ананімнай літаратуры Беларусі канца ХІХ стагоддзя), то, на нашу думку, гэта адзіны пакуль на Беларусі прыклад бесцэнзурнай публіцыстыкі. Ён яшчэ недаследаваны і чакае свайго новага мудрага літаратуразнаўцу.

У свой час некаторыя вершы публікаваліся ў часопісе "Роднае слова": № 12, 1999 г. (5 вершаў) і № 4, 2001 г. (11 вершаў), некалькі вершаў у газеце "Ніва" (Беласток), у часопісе "Зрок" (у склад рэдакцыі якога ўваходзіў Мікола Іванавіч) за 1994 год было надрукавана каля 10 яго вершаў і некалькі "Гутарак", у газеце "Наша Ніва" № 19 студзеня 2001 г. _ адна "Гутарка", у часопісе "Полымя" № 9, 2001 г. звыш 10 "Гутарак". Гэта сведчыць аб тым, што ў грамадстве з'явілася цікавасць не толькі да яго гістарычных твораў, але непасрэдна і да літаратурных.

У самой гісторыі з публікацыяй літаратурнай спадчыны Міколы Іванавіча шмат загадкавага, невыясненага. Напрыклад, чаму літаратурную спадчыну слыннага Беларуса пачалі публікаваць так позна, а ў асобных выпадках толькі пасля яго смерці? Чаму тыя, хто трымаў на руках гэтую вялікую нацыянальную каштоўнасць, не парупіліся аб публікацыі значна раней? Чаму пададзены Аляксеем Марачкіным найбольш поўны спіс "Гутарак" (да 50 твораў) быў надрукаваны ў скарочаным варыянце і не ў красавіцкім нумары часопіса "Полымя", у якім былі змешчаны ўспаміны пра Міколу Ермаловіча з нагоды яго 80-годдзя, калі ўжо яго не было ў жывых, а толькі ў вераснёўскім (№ 9, 2001 г.) і без адпаведнага літаратурна-крытычнага агляду і, нават, без уступнага слова пра аўтара і ацэнку яго літаратурнай дзейнасці? І

чаму рэдакцыя часопіса "Полымя" катэгарычна адмовілася ад публікацыі яго вершаў? Чаму сам Мікола Іванавіч, які праз мяне быў цесна звязаны з рэдакцыяй беларуска — амерыканскага часопіса "Полацак", не звярнуўся ні да мяне, ні непасрэдна ў рэдакцыю часопіса (а ён неаднаразова сустракаўся з яе кіраўнікамі) з прапановай надрукаваць свае літаратурна-публіцыстычныя творы? Друкавалася ж у "Полацаку" яго эпісталярная спадчына, яго ўспаміны ў сувязі з яго 70-годдзем і нават верш, прысвечаны яму. І калі пасля таго, як часопіс "Полацак" упершыню ў нашым літаратурна-грамадскім жыцці адзначыў юбілей нашага слыннага беларускага гісторыка, я сустрэўся з ім, уручыў яму стос часопісаў і запытаў, якія яго матэрыялы можна было б яшчэ надрукаваць у часопісе. Мікола Іванавіч адказаў, што ўсё тое, што варта публікацыі, ён аддаў іншым выдаўцам. А гэта быў 1991 год. Можа гэта была сціпласць сапраўднага Беларуса, ці Мікола Іванавіч сваім літаратурным творам не прыдаваў вялікага значэння, ці можа ён хацеў у першую чаргу апублікаваць свае гістарычныя працы, на якія ён патраціў усё сваё жыццё і сілы, а пася толькі вярнуцца да выдання сваіх літаратурных твораў? А можа, сапраўды, Мікалай Іванавіч да гэтага часу аддаў некаму з выдаўцоў (а ў гэты час прыватных выдавецтваў ужо было шмат) свае творы і чакаў калі яны будуць апублікаваны. І на вялікі жаль Мікола Іванавіч гэтага светлага часу не дачакаўся. Мабыць, пасля адпаведнага чакання ён перадае амаль адначасова для публікацыі свае творы сваім блізкім сябрам-аднадумцам і паплечнікам двум Аляксеям _ Каўку і Марачкіну, і яшчэ трэці стос вершаў ён перадае ў 1999 годзе мастаку Уладзіміру Крукоўскаму для падрыхтоўкі публікацыі ў часопісе "Роднае слова" (№ 12, 1999 г. і № 4, 2001 г.), а таксама пачынае друкаваць у часопісе "Зрок". Чаму Аляксей Каўка, які атрымаў ад

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Обсуждение, отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x