Невядомыя аўтары - Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядомыя аўтары - Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2007, Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

партыйна-савецкай канцэпцыі таго часу. Тады я даў слова Міколу Ермаловічу. На шчасце, ў архіве клуба захаваўся аўдыёзапіс гэтай прамовы. Сябра клуба Яўген Лаўрэль адаптаваў яе тэкст, з якім чытачы азнаёмяцца далей.

Па зместу выступленне Міколы Іванавіча ў нечым нагадвала яго першую публічную лекцыю, толькі тая лекцыя доўжылася дзве гадзіны, а гэтае выступленне _ каля 40 хвілін, але і яно дало ўяўленне аб той абгрунтаванай канцэпцыі гісторыка па праблеме дзяржаўнасці беларусаў. Чытаць гэтую прамову _ вялікае навуковае і эстэтычнае задавальненне. Тут адчуваецца зладжанасць і лагічнасць думкі вучонага і вялікага патрыёта сваёй Бацькаўшчыны, тая смеласць, з якой гісторык мог начыста адкінуць усе псеўданавуковыя партыйна — савецкія канцэпцыі аб адсутнасці ў беларусаў сваёй дзяржаўнасці і, значыць, сваёй уласнай гісторыі.

Але бачыць Міколу Ермаловіча і слухаць яго выступленне было яшчэ большай асалодай. Яго прамова напаўнялася нейкай эмацыянальнай сілаю, якая міжволі пачынала перадавацца слухачам. Яго рукі пачыналі падымацца ўгору, і гэта ўжо не рукі, а скрыдлы, якія лунаюць над прасторамі Бацькаўшчыны. І, здаецца, яшчэ імгненне, нейкі новы штуршок і ён паляціць. І цябе авалодвае жаданне ляцець з ім. Які ён быў натхнёны і прыгожы ў гэтую хвіліну! Я яго любіў і захапляўся яго талентам прамоўцы, яго вялікім уменнем уздзейнічаць на душы людзей.

"А думкі, а словы яго над вякамі

Лятуць, абуджаючы душ нашых скрыдлы…"

Вось такая пераканаўчая сіла яго прамоў. Так можна натхнёна гаварыць тады, калі сам моцна верыш у гэта. На вялікае шчасце ў архіве клуба "Спадчына" захаваліся аўдыё- і відэакасеты з запісам яго выступленняў у клубе. Мы верым,

што прыдзе час, і кінадакументалісты выкарыстаюць гэтыя матэрыялы і зробяць паўнацэнны кінафільм аб Міколу Ермаловічу _ вялікаму гісторыку і патрыёту сваёй Бацькаўшчыны.

Няхай гэта збудзецца хутчэй!

Няхай шчасціць нам Бог!

22 чэрвеня 1989 года Мікола Ермаловіч зноў выступаў у клубе "Спадчына". Ён апавядаў пра старажытнае Полацкае княства. Дзве гадзіны ён расказваў пра гісторыю Полацка, яго князях, пра зацятыя і пастаянныя процістаянні рурыкавічаў і рагвалодавічаў. А яшчэ столькі ж часу ён адказваў на шматлікія пытанні зацікаўленых, ужо трохі дасведчанных і надзвычай удзячных слухачоў: Чаму Полацкае княства змагло першым аддзяліцца ад Кіеўскага? А ці была адзіная Старажытнаруская дзяржава? І шмат іншых пытанняў.

10 снежня 1992 года клуб "Спадчына" ладзіў шырокамаштабны прадстаўнічы вечар у вялікай зале Дома літаратара ў гонар 75-х угодкаў І-га Усебеларускага кангрэса. Вялікая зала была перапоўнена людзьмі. На вечарыне, поруч з іншымі вялікімі дзеячамі новага беларускага нацыянальнага Адраджэння, мы віталі і ганаравалі Міколу Іванавіча. Мастак Алесь Цыркуноў зрабіў адмысловую грамату, дзе гаварылася аб наданні Міколу Іванавічу годнасці ганаровага сябра клуба "Спадчына". У ёй быў каліграфічна выпісаны віншавальны верш Віктара Шніпа:

Вы працавалі на вякі,

І не маглі Вы прыніжацца,

Каб Вам далі надрукавацца

Вучоныя бальшавікі.

У Беларусі старажытнай

Вам чутны голас курганоў.

І Вы з народам родным злітны

Як злітна вера і любоў.

З гэтага часу Мікола Іванавіч стаў яшчэ цясней супрацоўнічаць з клубам "Спадчына". Ён ганарыўся, што з'яўляецца ганаровым сябрам клуба, заўсёды гэта падкрэсліваў, публічна адзначаў поспехі і дасягненні клуба і ставіў яго працу ў справе нацыянальнага Адраджэння і фарміравання нацыянальнай свядомасці ў прыклад іншым арганізацыям. Ён абараняў клуб ад тых шматлікіх нападкаў, якія па сваёй недасведчанасці, зайздрасці, ці з задання "людзей у цывільным", рабілі прадстаўнікі іншых грамадскіх арганізацый і, нават, партый. Ён заўсёды абураўся, калі чуў нейкія чарговыя плёткі ці нашэптванні. Аб яго грамадзянскай пазіцыі ў дачыненні да дзейнасці клуба "Спадчына" сведчыць яго артыкул, змешчаны ў альманаху клуба "Спадчына "Спадчыны", прысвечаны 10-гадоваму юбілею клуба, "У авангардзе нацыянальнага адраджэння" (Мн. 1994.), а таксама артыкул "Пад пільным наглядам" змешчаны ў часопісе "Полацак" № 4, 1991.

Мікола Ермаловіч на працягу доўгіх гадоў быў цесна звязаны з многімі дзеячамі замежжа. Яны ведалі пра яго дзейнасць і змаганне за ідэалы нацыянальнага Адраджэння. Ён ведаў пра жыццё, навуковую і літаратурную дзейнасць многіх з іх. Я ў гэтым мог пераканацца, калі летам 1990 года прыехаў у Амерыку на ХІХ сустрэчу беларусаў Паўночнай Амерыкі і ЗША. Прадстаўленыя мною часопісы "Маладосць" з артыкуламі Міколы Ермаловіча ў адно імгненне былі раскуплены. У дадатак, я атрымаў шмат заказаў на іх. Многія беларусы Амерыкі, добра ведаючы гаротны стан яго жыцця, перадавалі мне грошы, каб я асабіста ўручыў іх Міколу Іванавічу. Многія беларусы, якія прыязджалі з Амерыкі ў Беларусь і спыняліся ў мяне, заўсёды хацелі сустрэцца з

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi»

Обсуждение, отзывы о книге «Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x