У сітуацыі сустрэчы, якая мадэлюецца
спадчынай, ажывае і нежывое, у сітуацыі
не-сустрэчы руйнуюцца і руіны. I па тым,
якім духам вее ад руінаў, можна вызначыць,
што сёння на дварэ.
Спадчына — ахоп, “доўгае замыканне”,
у ёй супадаюць і пазнаюць сябе адно ў адным
папярэдняе і наступнае, той, хто дае, і той,
хто прымае, і не пытанне маёмасці, а пытанне
быцця актывізуецца ёю. У рэчыўным эквіваленце,
што прыходзіць да нас разам са спадчынай,
мы можам не разгледзець самой істоты спадчыны,
зрэшты, яе там можа зусім не быць.
Калі тое, што належыць асобе альбо хаўрусу
асоб як яе альбо іхняя ўласнасць,—
маёмасць, то спадчыне адпавядае найменне
быццёмасць, і для таго, каб мець
у ёй сваю долю, і каб мець яе сваёй доляй,
якая выпадае менавіта нам, трэба перш за ўсё быць.
Заўсёды застаецца небяспека падмены,
просталінейных паводзін — і тады замест багатай,
змястоўнай, пракаветнай спадчыны
атрымліваем мізэрную маёмасць, месца якой
адно сярод музейных экспанатаў.
Цэласная ў сваёй паставе двухадзінства,
у якой “быць” і “мець” спалучаны такім чынам,
што абумоўлены адно адным і адно ў адным
зацікаўлены, спадчына не можа адно толькі
мецца, і калі мы заяўляем на яе правы
як на сваю ўласнасць, яна перайначваецца
ў маёмасць — і механізм не-сустрэчы раскручвае
свае руйнавальныя абароты.
У сваім стаўленні да спадчыны мы нечага
недагаворваем і недаздзяйсняем і адводзім
сабе не зусім тую ролю, якую адводзіць
і зберагае для нас яна.
Маючы сябе дадзенымі сабе, мы далёка
не заўсёды знаходзімся з сабою ў сітуацыі
сустрэчы, супадзення паставы і сутнасці,
бо мы не ёсць паасобку ўзятыя (як бы мы ні
актывізоўвалі гэтыя паасобнасці) ні сутнасць
паставы, ні пастава сутнасці, а іхняе супадзенне —
супадзенне, у якім яны не супаді
раз і назаўсёды, а супадаюць пастаянна, не рэчышча,
што наперад ведае шлях да мора і
сваім веданнем наперад аказваецца вычарпаным,
а рака, што заўсёды нанава перажывае
і распазнае гэты шлях.
Ад пастаўнасці існавання нам нікуды не
падзецца (ва ўсякім разе пакуль), адзінае —
мы можам і мусім пастарацца паставіцца да таго,
што нам дадзена, так, каб зразумець,
чаму проста быць нельга, чаму заўсёды, каб быць,
трэба быць некім альбо нечым і чаму так шмат,
калі ўсё, для гэтага некага альбо нечага,
залежыць ад таго, якія яны —
інакш кажучы, як яны ставяцца да дадзенасці,
прад’яўленай ім.
I тут мы таксама нечага недагаворваем
і недаздзяйсняем, і недагаворанае і недаздзейсненае
прад’яўляецца паставай таго,
што ў свеце ўсё большае праяўленага і ўсё
меншае прад’яўленасці праяўленага, усё большае
сутнасці паставы і ўсё меншае паставы сутнасці,
усё большае рэчаў і ўсё меншае спадчыны
і сам свет усё больш апынаецца ў сітуацыі
не-сустрэчы.
Спадчына паказвае сябе як твор. Калі
мы возьмемся разглядаць твор, каго і што мы ў ім
заўважым?
Па-першае, паставу самога твора — форму, у якой
уцелясніўся змест і які атаясаміўся з ёю.
Па-другое, творцу, мастака, аўтара —
таго, хто самога сябе прадаставіў
сабе ў якасці прылады, каб авалодаць прадстаўленым
і даць спраўдзіцца ладу.
I, па-трэцяе, тое, што прыходзіць невядома адкуль
і невядома якімі сцежкамі, але без чаго
твор застаецца толькі спробай, толькі “голасам
лямантуючага ў пустыні”, у пустцы, у пустаце,
што прыходзіць як водгук на голас.
У творы супадаюць голас і водгук, і чым
больш глыбокае гэтае супадзенне, тым больш
ён значны, тым болып ён менавіты.
Што завяшчае і перадае спадчына? Супадзенне.
Супадзенне — гэта асноўная, чым яна
значная і багатая, і рэч тут толькі падстава,
каб супадзенне змагло завяшчацца і перадавацца.
Зададзім сабе звычайныя пытанні. Чаму ўзнікае твор?
Што выклікае яго да жыцця? Што ён мае
на ўвазе сваім узнікненнем? Што прымушае
нас падаваць голас і ўцелясняць гук
і водгук у слове?
Калі мы будзем далей углядацца і ўслухоўвацца
ў істоту твора, мы раптам, магчыма,
адчуем далейшае, ці спачатковейшае, што
папярэднічае яму, і ў інтуітыўным пробліску
зразумеем, што тое, што ёсць цяпер,
ужо было да, што водгук папярэднічае гуку,
што знойдзенае прадумоўлівае шуканае,
што твор, у які мастак укладаецца з усёй сваёю
душою, ужо існаваў загадзя, што ён заўсёды існуе.
I чым ён больш дасканалы, тьш больш ён існы.
Читать дальше