Невядомы - Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядомы - Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Санкт-Пецярбург, Год выпуска: 2003, Издательство: Невский простор, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тое, што можна назваць сёньня “сучасным беларускім мысьленьнем”, паўставала найперш як адпрэчваньне савецкай філязофіі, камуністычнай ідэалёгіі й цэнзуры. Ідэалёгія й марксізм ціха сканалі ў галовах некалькіх беларускіх інтэлектуалаў канца 1980-х гадоў. І тое быў пачатак новага беларускага дыскурсу. Гэтая кніга, перадусім — збор інтэлектуальных тэкстаў, створаных у Беларусі й па-за ейнымі межамі цягам 1990-х гадоў. Мысьленьня большасьць гэтых тэкстаў нельга назваць “навуковымі”. Яны напісаны ў жанры філязофскай, літаратуразнаўчай, мастацтвазнаўчай ці проста інтэлектуальнай эсэістыкі. Эсэ й выступае тут як найменш фармалізаваны й найбольш свабодны жанр пісаньня й мысьленьня. Да таго ж, аб’ектам мысьленьня ў гэтых тэкстах зьяўляюцца не фармалізаваныя праблемы й ня тэксты іншых, хай сабе й выбітных, філёзафаў. Беларуская мова ўсьведамляецца тым важным і неад’емным элемэнтам, што непасрэдна ўдзельнічае ў разгортваньні ўнікальнага інтэлектуальнага дыскурсу, які, выяўлены праз іншыя мовы, страчвае шэраг сэнсавых адценьняў і канатацыяў. Аўтары пададзеных у кнізе тэкстаў рэпрэзэнтуюць розныя інтэлектуальныя асяродкі, а самі тэксты былі напісаны ў розны час, што стварае пэўны зрэз беларускага інтэлектуалізму дзевяностых. Агульнымі для іх зьяўляюцца, аднак, мысьленьне як такое.

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цнота й таямніца сапраўднай цемры не парушаюцца зрокам. Чорны колер — гэта ўжо колер ейнае паразы. Роўніца люстра, застаючыся невідочнай і бясколернай, выяўляецца адзіным сховам цемры й хітрай пасткай для сьвятла. Цемра робіцца ўсюдыпрысутным і ўсёнапаўняльным богам адлюстраваньня, адсьвет якога насамрэч абяртаецца яго адценьнем. Новы суб’ект стварае сьвет ex nihilo, якім для яго стаецца былое бытнае, быцьцё. Бог стварае сьвет, але сам не зьяўляецца ягонай часткай. Богазьяўленьне ў стварэньні можа абярнуцца толькі ягонай сьмерцю. Вось таму ён й прымае толькі адмоўнае багаслоўе.

Theos — па-старагрэцку “бог” — як і theatron вытворны ад theaomai — “бачыць”. Theos мадыфікуе той самы корань, што й лацінскае deus, санскрыцкае deva, славянскае дзіва. Theaomai, адсюль, літаральней перакладаць як “дзівіцца”. Зьдзіўляе ня так падман існаваньня адлюстраваньня, як ягонае перайманьне адлюстраванага. Бытнае ня дзівіць сваёй сапраўднасьцю, бо дзівіць яшчэ няма каго. Экзыстэнцыя зьдзіўляе дзейным падабенствам на бытнае. Дзіва дзейнага нябытнага ёсьць толькі адлюставаньне нядзейнага бытнага. Зьзяньне сапраўднага аблічча вяршыні алімпійскага пантэону Дзія — а старагрэцкае Zeus, Dios узыходзіць ізноў да таго самага кораня — спапяляе Сэмэлу, маці Дыёніса.

Нараджэньне дзіва супадае зь люстраной сьмерцю сьвятла. Маленькія дэвы адразу ўчыняюць “самазабойства” Бога, вядомае як ахвяраваньне пурушы: зьдзяйсьняючы замах на бацьку, яны выходзяць зь ягонага цела. Экзыстэнцыя пакідае бытнае быцьцём. З трупу забітага Роду дэвы ствараюць свой сьвет, па чарзе ўваходзячы ў яго, і спрабуючы ссунуць зь месца. І толькі вяртаньне дыху ажыўляе нябожчыка, завяршаючы нэкрамантычны рытуал. Дзіўны новы сьвет уяўляе з сябе зомбі, адухоўлены труп, жывую нежыць. Лацінскае lustrum азначае ачышчальнае ахвяраваньне, зьвязанае з абвядзеньнем вакол пашы ці войска ахвярнай жывёліны.

Ведыйскія асуры, старэйшыя браты й ворагі дэваў, вызначаюцца тым, што не ахвяруюць. Пра гэта, уласна, гаворыць імя asura. Часьцінка “а” мае адмоўнае значэньне. “Sur” аднакарэннае Surya, богу Сонца, і ўзыходзіць да першаснага кораня, складзенага з зычнага й санорнага. Яго праявамі ў сучаснай мове зьяўляюцца такія карані, як “гр”, “жр”, “зр”, “зл”, сэнсава зьвязаныя з агнём (гарэць, жар, зала), бачаньнем (зрок, зерыць) і ахвяраваньнем (жрэц, жэрці, жэртва). Такім чынам, asura — літаральна “не-гр” — поўная супрацьлегласьць зроку: сьвятлу як адлюстраваньню сьвятла. Авэстыйскія агуры, наадварот, увасабляюць першаснае, далюстраное — сьвятло й вагонь, адылі спаганеныя й перакручаныя дэвамі. Агура-мазда стварае сьвет, але яго адразу псуе ліхі Ангра-ман’я: гэты сюжэт паўтараецца далей нязьменна безьліч разоў.

Адлюстраваньне — адначасова ахвярная сьмерць сьвятла й нараджэньне дзіўнага адсьвету. Цемра забівае сьвятло, прыкрываючыся люстэркам, якое, адылі, зноў адбівае яго ў цямрэчу. Таму, каб застацца неасьветленай, яна павінна зноў і зноў ахвяраваць сьвятло, падстаўляючы пад адсьвет кожнага разу новае люстра. Забіваючы сьвятло, люстра тым самым зноў і зноў нараджае яго ў адсьвеце, які зноў пагражае цемры асьвятленьнем. Забітае бытнае ўцелясьняецца экзыстэнцыяй у быцьцё, адпачатку чакаючы на новую сьмерць й новае нараджэньне. Уцякаючы ад сьвятла, цемра стварае па сабе люстраную блукальню, доўжачы заганны круг нараджэньня й сьмерці.

СЬМЕЦЬЦЕКАХАНЬНЕСЬМЕРЦЬ

Адзінае канчаткова падзелена на два. Маўленьне больш не азначае драбленьня ўсяго на часткі, і далейшы іх распадзел на часьцінкі. Матэрыя надалей ня дзеліцца на малекулы, якія ня дзеляцца на атамы, а тыя, у сваю чаргу, на ядры, электроны, й г. д. Адзінства й непадзельнасьць цела й духу далося малой крывёй, ці нават безь яе.

Пастаўленае некім раней цяпер трывала стаіць на сваіх гліняных нагах, і ставіць само сябе. І няма таго, хто можа яго зваліць, ці хаця б убачыць ягонае падзеньне. Замста бытнага сталася чыннай наяўнасьцю нябытнага. Пастухі ў капшуках усясьветнай павуціны. Дом, перабудаваны ў вязьніцу, зь якой павыганялі зьняволеных.

Дзень незалежнасьці машыны не сьвяткуецца на дзяржаўным узроўні. Шрубы й поршні, правады й паўправаднікі ўсьвядомілі сваю непаўторную індывідуальнасьць. Жыцьцё аддана стараннай перадачы энэргіі ўдзячным аднаразавым плястыкавым нашчадкам. Расклад руху цягнікоў як усьвядомленая неабходнасьць, свабода.

Нічога й нікога не існуе. Існаваньне ня проста страціла сэнс, але рашчынілася ў актыўна нябытным, і ня ёсьць болей ніяк. Сэрыйныя думкі, пацалункі, мэбля, адзежа, паставы й мігі цела. Глябальны полавы акт, які паўтараецца ў любым часе й месцы, у любой форме, заўсёды тоесны сам сабе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня»

Обсуждение, отзывы о книге «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x