Невядомы - Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядомы - Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Санкт-Пецярбург, Год выпуска: 2003, Издательство: Невский простор, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тое, што можна назваць сёньня “сучасным беларускім мысьленьнем”, паўставала найперш як адпрэчваньне савецкай філязофіі, камуністычнай ідэалёгіі й цэнзуры. Ідэалёгія й марксізм ціха сканалі ў галовах некалькіх беларускіх інтэлектуалаў канца 1980-х гадоў. І тое быў пачатак новага беларускага дыскурсу. Гэтая кніга, перадусім — збор інтэлектуальных тэкстаў, створаных у Беларусі й па-за ейнымі межамі цягам 1990-х гадоў. Мысьленьня большасьць гэтых тэкстаў нельга назваць “навуковымі”. Яны напісаны ў жанры філязофскай, літаратуразнаўчай, мастацтвазнаўчай ці проста інтэлектуальнай эсэістыкі. Эсэ й выступае тут як найменш фармалізаваны й найбольш свабодны жанр пісаньня й мысьленьня. Да таго ж, аб’ектам мысьленьня ў гэтых тэкстах зьяўляюцца не фармалізаваныя праблемы й ня тэксты іншых, хай сабе й выбітных, філёзафаў. Беларуская мова ўсьведамляецца тым важным і неад’емным элемэнтам, што непасрэдна ўдзельнічае ў разгортваньні ўнікальнага інтэлектуальнага дыскурсу, які, выяўлены праз іншыя мовы, страчвае шэраг сэнсавых адценьняў і канатацыяў. Аўтары пададзеных у кнізе тэкстаў рэпрэзэнтуюць розныя інтэлектуальныя асяродкі, а самі тэксты былі напісаны ў розны час, што стварае пэўны зрэз беларускага інтэлектуалізму дзевяностых. Агульнымі для іх зьяўляюцца, аднак, мысьленьне як такое.

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А калі вельмі прагнеш выпрацаваць нейкую ўнівэрсальную ідэю, якая вытлумачыла б усё іншае, яна абавязкова зьявіцца. Покуль жа, з браку такой супэрідэі, можна абвесьціць найвышэйшаю вартасьцю новай літаратуры ейнага чытача. Што можа быць істотней у нашай літаратурнай сытуацыі за чытача альбо слухача — ужо хаця праз іхную нешматлікасьць? Чытач літаратуры як рэдкі ў прыродзе від стаецца каштоўнасьцю, за якую трэба змагацца, таму хоцькі-няхоцькі давядзецца адпавядаць чытацкім чаканьням і запатрабаваньням, узьнімаць і вырашаць пытаньні, якія яго хвалююць. Не баючыся выказваць яму ў твар непрыемныя ісьціны пра яго самога, паступова пазбаўляючы “ружовых сопляў” старой рыторыкі, прывучаючы да новай, покуль не да канца яму звыклай паэтычнай мовы й вучачы яго глядзець і бачыць жыцьцёва важныя рэчы там, дзе, здавалася б на першы пагляд, шаленец-постмадэрніст проста бавіцца дзіўнаватаю гульнёй.

Вось жа, нечаканым наступствам Вялікай Рэтардацыі сталася тое, што ўсе мы атрымалі час, каб зьдзейсьніць пералічанае вышэй; сучасная беларуская літаратура атрымала час на тое, каб нарэшце адбыцца. Неяк так павялося, што адзнакаю добрага тону сярод постмадэрністых лічыцца спасыланьне на Хорхэ Луіса Борхэса. Не адстаючы ад моды, мы таксама згадаем ягоную навэлу “Тайнае дзіва”. Герой твору, праскі пісь­меньнік Ярамір Хладык, засуджаны фашыстамі на сьмяротнае пакараньне, зьвяртаецца да Госпада з просьбаю, каб Усемагутны адцягнуў выкананьне прысуду на адзін год: літаратар яшчэ ня скончыў галоўнай, а магчыма, і адзінай справы свайго жыцьця — не дапісаў сваёй вершаванай драмы. І здарыўся цуд: сярод расстрэлу час раптоўна спыніўся. “Рулі былі скіраваны на Хладыка, аднак людзі, што мусілі забіць яго, ня рухаліся. Рука сэржанта скамянела ў незавершаным жэсьце. На каменнай пліце спыніў свой палёт цень пчалы. Вецер таксама застыў, нібы на карціне…” Пісьменьнік атрымаў у падарунак цэлы год часу ў сваім суб’ектыўным вымярэньні. Кулі не паляцяць у яго, аж покуль ён ня скончыць свайго шэдэўру. І ён апан­тана ўзяўся за працу. “Ён працаваў не для нашчадкаў — піша Борхэс — нават не для Бога, чые літаратурныя густы былі яму невядомыя”. Ён працаваў для сябе, бо толькі завершаная драма рабіла б яго жыцьцё недарэмным. Вось ён амаль што скончыў, заставалася знайсьці апошні эпітэт, вось ён адшукаў яго. І чатыры кулі звалілі яго на зямлю.

Чым ня прыклад бліскучай мастацкай рэтардацыі? Своечасова ўзятай паўзы, якой, да таго ж, удала скарысталіся. Так і зь беларускай літаратураю, якая атрымала шчасьлівы, хоць і нічым не заслужаны тайм-аўт. Час перавесьці дых, азірнуцца навокал і дарабіць усё, на што раней — у пагоні за культурнымі прывідамі — не ставала ні сіл, ні часу. Замест марнай і няплённай злараднасьці (вось, маўляў, і найлепшыя, найбагацейшыя літаратуры аказаліся ў глыбокім крызысе!) трэба паспрабаваць выкарыстаць свой шанец — давесьці да ладу ўласную літаратурную гаспадарку, прывесьці яе ў адпаведнасьць нават не з хуткаплыннымі замежнымі літаратурнымі павевамі й модамі, а із стопрацэнтна бясспрэчнымі вяршынямі ўсясьветнага пісьменства, выпрабаванымі часам і вандроўкамі зь літаратуры ў літаратуру. Добра й карысна узгодніць час ад часу свой стыль з манераю пісьма польскіх, расейскіх, украінскіх альбо францускіх калег, але гэта ня вельмі складана. Значна цяжэй бесстароньне зірнуць на свае опусы, перачытаўшы Шэксьпіра альбо Бадлера. З таго, што кожны Парыж (Карфаген, кожная пабудова наагул) мусіць быць разбураны, яшчэ не вынікае, што трэба канчаткова ўхіліцца ад неабходнасьці збудаваць хоць нешта сваё. Французы, прынамсі, уласны Парыж мелі. А мы рызыкуем застацца адно пры сваіх беспадстаўных трызьненьнях Вільняю. І нават калі гэтая звышурочная праца, гэты суботнік беларускай літаратуры, да якога я вас усіх заклікаю, не прынясе вялікага плёну ні нам, ні засталаму сьвету, ні нашчадкам, ані нябеснаму чытачу, нават калі ўсе нашыя падмуркі й муры, часам ліцэі, а падчас і калегіюмы, калідоры, калізэі (а калі й парфэноны) абрынуцца, як картачныя дамкі, прынамсі, у памяці застанецца нешта, пра што можна будзе згадваць бяз сораму. Расстраляць нас — мэтафарычна альбо й без мэтафараў — заўсёды пасьпеюць, але покуль, шчыра кажучы, мы шчэ не заслужылі такога гонару што да сваіх пэрсонаў, так што ня трэба баяцца чалавека з ружжом, нават калі яно вісела на сьцяне ў першым акце! Як слушна адзначыў Хадановіч:

Будуйма! А падтрымкай нашым будням
Сямён Будзённы із Сымонам Будным,
Афрык Сымон (музыка), дзядзька Сэм,
Сім, Хам, Яфэт… Збудуйма нармалёва
І Будапэшт, і Буда-Кашалёва,
Буэнас-Айрас, Бургас, Бэтлеем!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня»

Обсуждение, отзывы о книге «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x