Невядомы - Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядомы - Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Санкт-Пецярбург, Год выпуска: 2003, Издательство: Невский простор, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тое, што можна назваць сёньня “сучасным беларускім мысьленьнем”, паўставала найперш як адпрэчваньне савецкай філязофіі, камуністычнай ідэалёгіі й цэнзуры. Ідэалёгія й марксізм ціха сканалі ў галовах некалькіх беларускіх інтэлектуалаў канца 1980-х гадоў. І тое быў пачатак новага беларускага дыскурсу. Гэтая кніга, перадусім — збор інтэлектуальных тэкстаў, створаных у Беларусі й па-за ейнымі межамі цягам 1990-х гадоў. Мысьленьня большасьць гэтых тэкстаў нельга назваць “навуковымі”. Яны напісаны ў жанры філязофскай, літаратуразнаўчай, мастацтвазнаўчай ці проста інтэлектуальнай эсэістыкі. Эсэ й выступае тут як найменш фармалізаваны й найбольш свабодны жанр пісаньня й мысьленьня. Да таго ж, аб’ектам мысьленьня ў гэтых тэкстах зьяўляюцца не фармалізаваныя праблемы й ня тэксты іншых, хай сабе й выбітных, філёзафаў. Беларуская мова ўсьведамляецца тым важным і неад’емным элемэнтам, што непасрэдна ўдзельнічае ў разгортваньні ўнікальнага інтэлектуальнага дыскурсу, які, выяўлены праз іншыя мовы, страчвае шэраг сэнсавых адценьняў і канатацыяў. Аўтары пададзеных у кнізе тэкстаў рэпрэзэнтуюць розныя інтэлектуальныя асяродкі, а самі тэксты былі напісаны ў розны час, што стварае пэўны зрэз беларускага інтэлектуалізму дзевяностых. Агульнымі для іх зьяўляюцца, аднак, мысьленьне як такое.

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Галоўнае, што сёньня перашкаджае ў засваеньні ўсясьветнай топікі,— адсутнасьць пераважнай бальшыні літаратурных першаўзораў у беларускім перакладзе й відавочная слабасьць многіх наяўных перакладаў. Наша сучасная літаратура бадай што ня дасьць сабе рады без зьяўленьня, так бы мовіць, “сынтэтычных” постацяў паэтаў-перакладчыкаў, здольных да кангеніяльнага перастварэньня шэдэўраў па-беларуску. Сярод паэтаў старэйшага пакаленьня такая постаць ёсьць — гэта Алег Мінкін. Сярод маладзейшых, на маю думку, шмат абяцаюць як паэты-перакладчыкі Серж Мінскевіч і Максім Шчур. Да­лу­чайцеся! Вытанчаныя літаратурныя гульні ў Шэк­сьпіра стануцца магчымымі адно на падставе прысутнасьці ўсяго Шэксьпіра па-беларуску. Бяз гэтага, што б ні казаў, скажам, постмадэрністы мэтр Том Стопард пра сьмерць Разэнкранца з хаўрусьнікам, беларускаму чытачу гэта застанецца глыбока па Гільдэнстэрну.

Ратаваньне формаю. Сёньняшняму літаратару катастрафічна не стае дысцыпліны формы. Абсалютызацыя свабоды творчасьці вядзе да таго, што прамоўленае паэтам слова стаецца ўсё больш выпадковым, і вершы літаральна распаўзаюцца па швох. Наіўнаму аўтару няўцям, што абсалютнай свабоды ў творчасьці няма й быць ня можа. Бо любая творчасьць — гэта заўсёды пераадоленьне цяжкасьцяў, немаведама чаму штучна створаных сабе самім аўтарам. Кожны творца, выпрабаваны гулец у літаратуру, стварае сабе неймаверна складаныя правілы гульні, заганяе сябе ў глухі кут, глыбокі цэйтнот і г.д., каб потым кожнага разу з бляскам выкарасквацца з гэтай амаль безвыходнай сытуацыі. Тым жа, хто кажа пра скампрамэтаванасьць традыцыйнай формы ў сёньняшніх умовах, можна запярэчыць так: рымуйце сьмела, вашую прадукцыю не пераблытаюць з рэклямнымі слёганамі: яны ў гэтай краіне ствараюцца на іншай мове.

Зыходзячы з гэтага, мяне ня можа ня цешыць тэндэнцыя да фармальна “складаных” паэтычных жанраў, якая пачынае накрэсьлівацца сёньня. Тут можна згадаць і “танкістаў” ды “хакеістаў” (ад словаў “танка” й “хоку”) беларускай літаратуры (А.Глёбус ды інш.), і практыкі стварэньня каліграмаў (“Помнік з гукавым афармленьнем” Сержа Мінскевіча, экспэрымэнты Арцёма Кавалеўскага), і зварот да такога фармальна “жорсткага” жанру, як лімэрык (аўтар гэтых словаў, С.Балахонаў, Максім Шчур, які зрабіў першы пераклад “Бяз­глузьдзіц” Эдварда Ліра з ангельскай). Гэта й — вяршыня пераадоленьня складанасьцяў — паліндромныя паэмы Віктара Жыбуля. Гэта й санэты. Шмат санэтаў. Праўдзівае ўварваньне санэтаў у беларускую літаратуру. Можна згадаць адразу некалькі санэтных цыкляў, апублікаваных за апошнія год—два,— “Юрлівыя санэты” Юрася Пацюпы, што проста віруюць экспэрымэнтатарствам і стракацяць удалымі знаходкамі, “Мінскія санэты” Сержа Мінскевіча, якія ёсьць таленавітаю парафразай да міцкевічавых “Крымскіх”, “мудрагелістыя санэты” аўтара гэтых словаў.

Ратаваньне рэальнасьцю. Карыстаючыся новымі літаратурнымі сродкамі, заўтрашняя паэзія — зусім як учорашняя — мусіць навучыцца рэагаваць на падзеі навакольнага (у тым ліку, беларускага) сьвету. Паэту давя­дзецца згарманізаваць свой суб’ектыўны мастацкі досьвед з тою рэальнасьцю, якая вядома й яго патэнцыйным чытачом. Кажуць, нібыта постмадэрнізм адрынае якія-колечы ўнівэрсальныя вартасьці, якія-колечы сыстэмы каардынат, падвяргаючы ўсё татальнаму сумневу й іроніі. Разам з тым, чуткі пра сьмерць усяго здаюцца мне перабольшанымі. Надыход кожнай новай эпохі ў гісторыі культуры суправаджаўся глыбокім сьветапоглядным крызысам, скепсысам што да звыклых “напрацаваных” мадэляў засваеньня сьвету й радыкальнымі зьменамі ў мастацкай камуні­кацыі. І сёньняшняя Вялікая Рэтардацыя — нічым не трагічнейшая, скажам, ад эпохі Шэксьпіра, калі паміралі ідэалы Рэнэсансу, альбо эпохі “fin de siйcle” зь ейным дэкадэнцкім сьветаадчуваньнем.

Постмадэрнізм як мастацкая мова не адрынае ўнівэрсальных каштоўнасьцяў, а проста з скепсысам глядзіць на ўчорашнія й адно пачынае намацваць заўтрашнія. Больш за тое, беларускі постмадэрнізм дэманструе прагу, кончую патрэбу гэтых каштоўнасьцяў. “Сонца нам дапаможа” — сьпявае сёньняшні беларус, не знайшоўшы пад рукою іншай дапамогі. Альбом “NRM” “Тры чарапахі” — гэта ні што іншае, як наіўнае й прыгожае ў сваёй наіўнасьці жаданьне знайсьці гэтыя стопрацэнтныя вартасьці, гэтыя надзейныя арыентыры; жаданьне, дадамо, выказанае дасканалаю постмадэрнісцкаю мовай:

Не было Галілея і Боба Марлея,
Не было Сальвадора Далі,
Ні Леніна, ні Ленана, ні Карла Лінэя,
А кіты й чарапахі былі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня»

Обсуждение, отзывы о книге «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x