Невядомы - Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня

Здесь есть возможность читать онлайн «Невядомы - Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Санкт-Пецярбург, Год выпуска: 2003, Издательство: Невский простор, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тое, што можна назваць сёньня “сучасным беларускім мысьленьнем”, паўставала найперш як адпрэчваньне савецкай філязофіі, камуністычнай ідэалёгіі й цэнзуры. Ідэалёгія й марксізм ціха сканалі ў галовах некалькіх беларускіх інтэлектуалаў канца 1980-х гадоў. І тое быў пачатак новага беларускага дыскурсу. Гэтая кніга, перадусім — збор інтэлектуальных тэкстаў, створаных у Беларусі й па-за ейнымі межамі цягам 1990-х гадоў. Мысьленьня большасьць гэтых тэкстаў нельга назваць “навуковымі”. Яны напісаны ў жанры філязофскай, літаратуразнаўчай, мастацтвазнаўчай ці проста інтэлектуальнай эсэістыкі. Эсэ й выступае тут як найменш фармалізаваны й найбольш свабодны жанр пісаньня й мысьленьня. Да таго ж, аб’ектам мысьленьня ў гэтых тэкстах зьяўляюцца не фармалізаваныя праблемы й ня тэксты іншых, хай сабе й выбітных, філёзафаў. Беларуская мова ўсьведамляецца тым важным і неад’емным элемэнтам, што непасрэдна ўдзельнічае ў разгортваньні ўнікальнага інтэлектуальнага дыскурсу, які, выяўлены праз іншыя мовы, страчвае шэраг сэнсавых адценьняў і канатацыяў. Аўтары пададзеных у кнізе тэкстаў рэпрэзэнтуюць розныя інтэлектуальныя асяродкі, а самі тэксты былі напісаны ў розны час, што стварае пэўны зрэз беларускага інтэлектуалізму дзевяностых. Агульнымі для іх зьяўляюцца, аднак, мысьленьне як такое.

Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стварайма. З намі дагэтуль нястрачаныя вартасьці й неўміручыя каштоўнасьці, героі мінулага й супэргероі цяперашняга, Шварцэнэгер і Чакраборці, “Манчэстэр Юнайтэд” і Міхаэль Шумахер, Дыснэй і пакемоны. Яны змагаюцца на нашым баку. Яны нам дапамогуць. Яны любяць нас.

2001 г.

Безназоўнае

ПЕРАКРУТРАЗРЫЎПАДЗЕЛ

Theatron — па-старагрэцку “відоўня, відовішча” — вытворны ад theaomai — “бачыць, пазіраць”. Theaomai — дзеяслоў сярэдне-залежнага стану, што літаральна значыць “бачыцца, бачыць сябе”. Убачыць можна тое, што знаходзіцца вонках сябе. Каб убачыць сябе, трэба апынуцца вонках сябе, то бок выйсьці зь сябе. Суб’ект павінен зрабіцца для сябе аб’ектам, а гэта здараецца толькі ў люстры. Такім чынам выйсьце зь сябе аўтаматычна значыць апыненьне ў люстэрку. Выйсьце зь сябе вядомае таксама як чалавечая “экзыстэнцыя”, жаночая “гістэрыя” й духовы “экстаз”. Бачыць сябе — значыць адлюстроўвацца й бачыць сваё адлюстраваньне.

Бачыць можна толькі адлюстраваньне. Так заргагізаваны чалавечы зрок. Крышталікі вачэй утвараюць люстраную дарогу сьвятла. Бязь люстра немагчыма бачыць ня толькі сябе, але й бачыць наагул. Адбіты й не паглынёны целам прамень дасягае “люстэрка душы”, і ўжо з гэтай выявай працуе розум. Ён, у сваю чаргу, уяўляе выяўленае, адлюстроўваючы ўжо адлюстраванае. Адлюстраваньне складае саму сутнасьць зроку, і любая магчымая выява й уява — гэта адно адлюстраваньне, а любое люстра — гэта ўжо другое ці яшчэ адно люстра. Калі першае люстра ўчыняе падзел на адлюстраваньне й адлюстраванае, кожнае наступнае люстра памнажае адлюстраваньні.

Частка прамянёвай гамы паглынаецца целам, другая — адбіваецца й дасягае люстра. Адбіцьцё поўнай каляровай гамы ўспрымаецца як белы колер, яе поўнае паглынаньне — як чорны. У адрозьненьне ад усякага іншага цела, люстра ня мае свайго колеру, і перадае колер адбітага сьвятла. Звычайна яно складаецца з празрыстага шкла, пакрытага якой-колечы бліскучай фарбай, чорнага з адваротнага боку. Аднак люстэркам можа быць любая пляскатая блішчастая паверхня з глянцаванага дрэва, каменя, мэталу. Месяцовай ноччу ў люстэрка ператвараецца вада. Адным бокам яно вяртае сьвятло, другім ахоўвае цемру ад яго пранікненьня.

Убачыць люстра немагчыма. Пагляд у люстэрка сустракае толькі адлюстраваньне, само люстра застаецца невідочным. Можна ўбачыць нелюстраны бок люстра, але тым самым бачыцца зусім ня люстра. У гэтай невідочнасьці люстра крыюцца адначасова і схоў, і пастка. Пашкодзіць люстра можна толькі ззаду. Зьдзіраньне блішчастай фарбы зноў ператварае яго ў празрыстае шкло. Сьпераду яго можна разьбіць, але немагчыма пазбавіць люстранасьці. Разьбіцьцё люстэрка зноў памнажае яго на мноства маленькіх люстэркаў. Зьнішчыць люстранасьць люстэрка можна адно там, дзе яе няма. Перамагчы яе можна толькі падступным ударам у нелюстраную сьпіну. Трывалае самазамкнёнае люстра робіцца непераможным.

Цемра — цень сьвятла. Супрацьстаўленьне сьвятла й цемры — гэта супрацьстаўленьне белага й чорнага, дзейнага й нядзейнага. Цемра — адначасова і вынік, і нястача сьвятла, і ня толькі ня ставіць яго пад сумнеў, але й пацьвярджае ягоную першаснасьць. Адбіваючы сьвятло, цела стаецца перашкодай прамянём, і пакідае ззаду неасьветленую пляму цемры. Супрацьстаяньне сьвятла й люстэрка — гэта супрацьстаяньне сьвятла й сьвятла, дзейнага й дзейнага. Цемра, няхай як чорны колер, але ўспрымаецца зрокам, у той час як люстра пасьпяхова яго ўнікае, падсоўваючы замест сябе чужую выяву.

Перамяшчаючы выяву, люстэрка стаецца пасярэднікам, што хаваецца за пасланьнем. Адлюстраваньне ўтварае восі каардынат, на якіх само люстра займае становішча нерухомага й бязважкага нуля. Ягоная сутнасьць можна назваць нібытам — тым, што ёсьць няпэўна, і тым, чаго няма ў незалежным стане. Адлюстраваньне, адпачатку другаснае дзеяньне, выяўляецца стваральнікам сьвету — прасторава-часавай працягласьці, паколькі прастора й час узьнікаюць толькі зь пераадоленьнем адлегласьці. Невідочным гаспадаром гэтага сьвету стаецца тое, што пераносіць сьвятло — люцыфэр.

Люстраны падзел нібыта памнажае бытнае на два, пасьля чаго наладжвае яго вытворчасьць. Аднойчы скапіяваўшы бытнае, ён надалей пакідае арыгінал у спакоі патэнцыі, пакрысе паскараючы выраб, тыражаваньне й распаўсюджаньне ягоных выяваў сярод наступных люстэркаў. Адлюстраваньне робіць бытнае быцьцём, цалкам магчымым, але неверагодным. Нерухомасьць быцьця ператварае яго ў нерухомую маёмасьць жвавага нябытнага, якім для люстэрка стаецца перамяшчальнае адлюстраваньне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня»

Обсуждение, отзывы о книге «Анталёгія сучаснага беларускага мысьленьня» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x