Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён нічога не адказаў, бо сапраўды хацеў пабыць сёння маўклівым. А яшчэ таму, што паціху п'янеў ад яе прысутнасці, ад яе вачэй сапраўднай гофманаўскай гераіні, ад глыбокага выразу кофтачкі, пад якой ён бачыў ахайныя грудзі, ад дотыку рукі, якой яна правяла па яго шчацэ.

— Выгляд у цябе зусім стомлены, — сказала Анна.

— Якраз сёння я выспаўся. І ніякай асаблівай працы не было, толькі рэпетыцыя гадзіны на тры.

— Я пра ўнутраную стому. Ты адзін, а вакол цябе шмат людзей, ты на іх распыльваешся. Мне падаецца, ты пачаў занадта паглыбляцца ў матэрыял. Ты засвойваеш яго як акцёр, а гэта небяспечна.

— Чаму?

— Акцёры пустыя, яны напаўняюць сябе роляй. А для цябе такі матэрыял можа стаць як вірус, што змяняе чалавека на генетычным узроўні.

— Тое, што мы ствараем, — змяняе нас. Гэта непазбежна.

Анна, відаць, хацела сказаць яшчэ нешта, але не адважылася. Ці проста не магла падабраць словаў. Зрэшты, Грынкевіч заняўся прыгатаваннем гарбаты і хатніх сырнікаў. Такія рабіла калісьці Анніна бабуля. Госця, убачыўшы яшчэ адно прывітанне з мінуўшчыны, зноў усміхнулася.

— У цябе выйшла зусім як у бабулі. У мяне так не атрымлівалася, хоць я нішто сабе гатую.

Грынкевіч з дазволу Анны моўчкі закурыў у фортку. Ён раптам падумаў, якім простым і шчаслівым было б жыццё, калі б вось так увечары яны штодня сядзелі на кухні, гатавалі вячэру (разам ці ў каго на гэта настрою болей), абмяркоўвалі працу, мастацтва, размаўлялі пра жыццё. І каб абдымкі і дотыкі не былі дабрачыннасцю, як сёння. Але не бывае жыцця паводле простых формулаў.

Пасля яны сядзелі ў пакоі пры запаленым насценным бра. Залезлі з нагамі на засланы ложак і проста маўчалі разам. Грынкевіч лёг на спіну ўпоперак ложка і глядзеў у столь. Цені, якія адкідвала прыглушанае святло, былі дзівоснымі, і ён, здаецца, бачыў адлюстраванне Анніных веек, што дрыжэлі, як крылцы матылька. Яна сядзела побач, зграбна падабраўшы пад сябе ногі, і гладзіла Аляксея па валасах неяк зусім па-мацярынску. А ён баяўся, што на вочы зноў навернуцца недарэчныя слёзы, бо рана ці позна давядзецца ўключыць поўнае святло, каб госця магла сабрацца і сысці.

— Пра што ты думаеш? — усё ж перарвала яна маўчанне.

— На светапоглядна-глабальным узроўні ці на прыземлена-побытавым? — удакладніў Грынкевіч, якому дзякуючы іроніі лягчэй было абараняцца ад прыліву сентыментальнасці.

— Ну. Хоць бы на прыземлена-побытавым.

— Пра малюнак на тваіх калготках. І пра карункі на тваім станіку.

— Вось яно як. — прамовіла Анна і адразу выдала з іранічным какецтвам: — Ты цяпер увогуле на мяне не глядзіш, а пры гэтым нібыта думаеш пра мае калготкі і станік.

— А мне, каб пра гэта думаць, неабавязкова ўвесь час на цябе глядзець.

Анна крыху адсунулася ад яго, але Грынкевіч не зрабіў ніводнага руху. Ён усё працягваў глядзець у столь.

— Пра светапоглядна-глабальнае табе ўжо нецікава?

— Чаму ж не? — адказала яна і змушана ўсміхнулася.

Ён вагаўся вельмі доўга, як быццам гаворка ішла пра выцягванне іспытнага білета, ад адказу на які залежаў увесь яго лёс. Нарэшце ён таксама сеў на ложку насупраць Анны і паглядзеў ёй у вочы. Першыя словы даваліся яму цяжка, але паступова яму рабілася ўсё лягчэй выказвацца пра тое, што непакоіла яго ўжо столькі гадоў:

— Я, Нюта, думаю пра тое, чаму ў нас з табой не склалася. У якім месцы я, або ты, або мы разам зрабілі памылку, і ўсё жыццё ад яе пасыпалася. Як тая вучнёўская задачка па гармоніі, дальбог. Толькі мы ўжо свае задачкі адрашалі, а нічому, відаць, не навучыліся.

— Нечаканая мадуляцыя. — прамовіла Анна, спрабуючы авалодаць сабой, бо яна заўважна занервавалася. — Дакладней, адхіленне. Гэта будзе толькі падставай, каб вярнуцца да тэмы маіх калготак і станіка, так? Ты не арыгінальны.

— Як любы малады і здаровы мужык з нармальнай эрэкцыяй. Ты, зрэшты, таксама неарыгінальная. Сама напрошваешся ў госці і ўжо нават сядзіш на маім ложку. Прычым ты цудоўна разумееш, што твае ногі і грудзі будуць займаць мяне ў любым душэўным стане і ў любых жыццёвых сітуацыях. Больш за тое, ты была б не супраць зняць з мяне кашулю, а не гладзіць мяне па галаве, як маленькага хлопчыка. Іначай ты б сюды не прыходзіла.

Грынкевіч дастаткова ведаў яе, каб разумець, што цяпер Анна ад нечаканасці ў крыху спаралізаваным стане і зараз, пэўна, будзе абараняцца. Так і выйшла.

— У любых жыццёвых сітуацыях, кажаш? А я памятаю жыццёвую сітуацыю, калі ты мяне п'яную распрануў і зацягнуў пад душ. Што было далей, я не памятаю, але прачнулася я ў ложку абсалютна голай, а ты пасля сказаў, што адчуваеш да мяне фізічную агіду і нават не думаў скарыстацца становішчам. Затым ты званіў з маёй кватэры нейкай чарговай сваёй дзяўчыне і прызначаў спатканне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x