Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтая заўвага ўзрадавала Грынкевіча. Бо да ад'езду ў Мінск староннія слухачы казалі: хораша, але занадта рацыянальна. Відаць, ён быў з тых творцаў, якім спачатку трэба паклапаціцца пра нейкія рамкі, а ўжо затым напоўніць іх змесцівам.

Неверагодным было тое, што ён, ідучы дадому, нават не набыў алкаголю. З учорашняга дня яшчэ заставалася віскі, а болей піць і не варта. Грынкевіч не меў ніякага жадання падбадзёрваць сябе, яму дастаткова было паглыбіцца ў музыку. Дома ён без асаблівага імпэту прыгатаваў хуткі абед, які паводле часу болей нагадваў вячэру, а пасля зноў засеў за працу. Сёння ён ужо інстынктыўна, без метранома адчуваў, якія трэба браць тэмпы і калі іх зрушваць ці запавольваць. Неверагодная радасць выляплення цэласнага твора! Яна цяпер мала каму зразумелая, калі прынята ствараць усё лёгка і хутка, як варыць пакупныя пельмені.

Была ўжо сёмая гадзіна, калі раптам патэлефанавала Анна. Ад ейнага званка Грынкевіч нечакана страпянуўся, хоць наўрад ці яна званіла з нейкай вельмі пільнай нагоды. Яе, дарэчы, не было ў тэатры, казалі, што з'ехала ў Маскву па справах. Так яму было прасцей, бо ў ягонай душы Анна таксама была нібыта пахаваная. Ён за некалькі дзён прызвычаіўся да таго, што яна зноў знікла і ўжо, магчыма, ніколі не вернецца.

Але ейны нумар адлюстраваўся на мабільніку. Грынкевіч адказаў далёка не адразу.

— Прывітанне, Лёша, — пачала яна. — Мае спачуванні. Я толькі што даведалася пра твайго тату. Сумна вельмі і шкада. Прабач, што так не адразу тэлефаную, я была ў Маскве.

— Ды нічога, — адказаў ён, паддаючыся яе прыўкраснаму мядоваму тэмбру.

— Як ты ўвогуле гэта перажыў?

— Па-рознаму. Ратуюся «Донам Джавані».

Анна прамаўчала, і ў гэтай паўзе чыталася:

«Мог бы мне адразу паведаміць». Грынкевіч, напэўна, праз тэлефон ствараў уражанне, што ён меней за ўсё на свеце хоча цяпер з кімсьці размаўляць.

Лепарэла кажа: зараз я вам распавяду, з якой прычыны я ўсё гэта зрабіў.

— Я табе не замінаю? — пацікавілася Анна.

— Ды не. Я сяджу дома і працую з партытурай, але гэта не такая ўжо пільная справа.

— Ты прымаеш гасцей? — знянацку запыталася яна.

Неістотна, што за гульню яна зноў заводзіла. Анна не магла без нейкай гульні, Грынкевіч ужо не меў на гэты конт ніякіх ілюзій. Але ён адчуў, што ўцёкі ў музыку гэтым вечарам не ўратуюць яго ад трывогі, якая зноў можа прыйсці ўначы. Яму патрэбны быў нехта побач. І яму была про­ста неабходная Анна, хай сабе толькі на вечар, на размову, на кубак гарбаты. Што можа змяніць гэты вечар?

— Прыходзь! — сказаў ён і прадыктаваў адрас.

Анна паабяцала быць праз гадзіну. За гэты час

ён чамусьці расхваляваўся. Можа, таму, што ніколі раней яна не была ў яго ў гасцях — ні тут, у N, ні ў Піцеры, калі ён жыў у інтэрнатах і ў нанятых пакойчыках. Там у яго проста не было свайго жытла і натуральна склалася, што ў гасцях яго заўсёды прымала Анна. Тут, у N, ён меў сякую-такую ўласную тэрыторыю, на якую жанчына ў папярэднія рамантычныя тыдні наўрад ці пайшла б. А цяпер ідзі, нічога не бойся. Цяпер ён не мужчына, цяпер ён чалавек, якому трэба выказаць спачуванне. Ад такой думкі Грынкевіч раззлаваўся на сябе. Трэба было сказаць, што заняты або што стаміўся, як вол у полі. Не трэба было запрашаць, думаў ён, бегаючы з венікам па кватэры і папраўляючы покрыва на ложку. Не трэба было, цэдзіў ён скрозь зубы, выскокваючы з-пад душа і апранаючы свежую кашулю.

Праз гадзіну яна пазваніла — па мабільніку. Выявілася, што ў яго нешта з дамафонам, чамусьці яна звоніць, а адказу няма.

— Зараз спушчуся, — сказаў Грынкевіч.

Пакуль ён бег уніз па сходах, то адчуваў, як яго скура пакрываецца дрыжыкамі: ці то ад таго, што ў пад'ездзе было халаднавата, а ён выскачыў у кашулі, ці то ад яшчэ большага хвалявання. Тое, што ён хвалюецца, прадчуваючы сустрэчу з Аннай, было нядобра, гэта было няправільна.

Вось ён адчыніў дзверы пад'езда, і яна ўвайшла — у зімовым паліто з пухнатым каўняром і такімі ж манжэтамі, у тонкай пуховай хустцы, якая пасавала да авала ейнага твару, і ў боціках на высокіх і тонкіх абцасах. Гэта было даволі проста ці нават банальна, але маладыя і прыўкрасныя жанчыны, апранутыя гэтак па-жаноцку, выклікалі ў Грынкевіча жаданне абараняць іх. Паміж другім і трэцім паверхам Анна ледзь не аступілася і Аляксей інстынктыўна злавіў яе за талію. Прыгадаў пры гэтым эпізод з Машай: дальбог, нешчаслівы нейкі ўчастак сходаў для маладых красуняў.

— Асцярожна, — прамовіў ён, зноў злуючыся на сябе за тое, што паддаецца непатрэбнай спакусе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x