Михась Южик - Марыянеткі і лялькаводы

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Марыянеткі і лялькаводы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2008, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Марыянеткі і лялькаводы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Марыянеткі і лялькаводы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Марыянеткі і лялькаводы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Марыянеткі і лялькаводы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ваўкоў баяцца — лесу не бачыць… — мудра адказаў вадзіцель. — Памерці і ад прастуды можна.

— Слушна, шэф, кажаш. Аднак непрыемна, калі ззаду нейкае мурло сядзіць ды маўчыць не па-добраму. Я б не змог. Не для маіх гэта нерваў.

— А ў мяне нервы жалезныя.

— Зайздрошчу… А ведаеш, што ў цывілізаваных краінах кіроўца ад пасажыраў непрабіўнай шыбаю адгароджаны? — не сунімаўся Сяргей. — То ж любата: едзеш і толькі пасвіствай. Дый для пасажыраў ямчэй: гамані сабе пра што заўгодна, з жанчынамі цалуйся, — ён ізноў падміргнуў спадарожніцы. — А то няёмка неяк бывае, калі адзін сядзеш. Не будзеш жа ўсю дарогу маўчаць як сугней. Таму і мянташыш языком, сціраеш вадзіцелю вушы… Ха-ха! Ты не крыўдуй, шэф. Люблю я пагаварыць.

І сапраўды, ён балбатаў усю дарогу. Свеце нават крыўднавата стала, што на яе, маладую і прывабную, Сяргей як бы і забыўся зусім. Усё прыставаў да кіроўцы, які з прычыны сваёй негаварлівасці яму амаль не адказваў. І гаварыў жа хлопец розныя глупствы. Нешта там пра глабальнае пацяпленне клімату вёрз, што зімы, маўляў, цяпер не такія, як колісь… Як жа не такія, думала Света, калі якраз у гэтую зіму снегу па плечы нападала. І зараз, дарэчы, ледзь толькі вырулілі яны з мікрараёна, узнавілася ранішняя завіруха. Снегапад залепліваў лабавую шыбу, “дворнікі” з ім не спраўляліся, і дзяўчына дзівілася, як вадзіцель арыентуецца ў вірлівым аўтапатоку. Іх “жыгуль” то рыпеў тармазамі, то роў рухавіком, то вішчаў пры рэзкіх паваротах, рызыкоўных абгонах, якія раз-пораз усчынаў зухаваты дзядзька. Іх жа, здаецца, яшчэ ніхто не абагнаў. Света амаль не адрознівала слупы снегу, што біліся ў лабавую шыбу “жыгулёнка”, ад аблепленых снегам сустрэчных машын. Зрэдчас з-за белых хмар праступалі размытыя абрысы кіёскаў, будынін, больш-менш выразна бачыліся агні святлафораў.

І ўсё гэта пад няспынную вясёлую балбатню яе новага знаёмца, які адно дакучаў вадзіцелю і мог стацца прычынай дарожнай неспадзяванкі.

Раптам, прайшло хвілін пятнаццаць, Сяргей павярнуўся да яе і спытаў:

— Ну, пад якую арку заязджаць?

— Ужо прыехалі? — страпянулася Света. — А я ж нічога не бачу…

За снежнай павалокай, праваруч, віднеўся нейкі мур, паўз які марудна рухалася іх машына.

— То ж гэта твой дом! — паказаў хлопец на мур. Ён яшчэ раз перапытаў у яе адрас. — Ну правільна, дом №75. Ды ты прачыні свае дзверы, паглядзі.

Света адшчоўкнула замок, падала створку і высунула галаву. У твар рынуліся калючыя сняжынкі…

Дом сапраўды аказаўся яе родным домам. Адно патрэбную арку яны ўжо праехалі. Дзяўчына хацела была падзякаваць і пайсці пешкі, але Сяргей запрацівіўся, усадзіў яе назад і скамандаваў “шэфу” руліць у панадворак. Там яны доўга выкручваліся і буксавалі, пакуль дабраліся да схаванага ў глыбіні двара Свецінага пад’езда.

Кінуўшы вадзіцелю: “Пачакай”, хлопец выскачыў вонкі і правёў Свету да самых дзвярэй. Усё ён рабіў неяк мітусліва, быццам кудысьці спяшаўся. Яшчэ ў салоне заўважыла дзяўчына, што ён раз-пораз, праўда не перапыняючы балбатні, пазіраў на наручны гадзіннік.

І зараз, калі ўжо развітваліся, зусім нечакана для Светы і без якой-небудзь сарамлівасці ён папрасіў яе даць нумар свайго тэлефона. Аргументаваў гэта тым, што з-за спешкі нават не даведаўся пра яе нічога, акрамя імені, і што будзе вельмі крыўдна разысціся і назаўжды прапасці ў двухмільённым горадзе.

Святлане, па праўдзе, таксама крыўдна было расстацца назусім з такім рашучым і крыху дзівачлівым маладым чалавекам, таму яна без ваганняў дала яму свой нумар. Адно здзівілася, што ён яго не запісаў, а сказаў, што запомніць. “Не запомніць. Шкада”, — міжволі прамільгнула ў галаве, калі ўжо падымалася па лесвіцы.

Пад’езд быў цёмны, з крутымі прыступкамі і выкручастымі парэнчамі. Пасля сляпучага снегу на вуліцы тут быў зусім змрок. На другі паверх прыйшлося ісці амаль вобмацкам. Перад дзвярыма №41 Света спынілася, дастала з сумачкі ключы, паваждалася з замкамі і пранікла ў кватэру.

Жылі яны ўдзвюх з мамай, Нэляй Аляксандраўнай. Мама зараз на рабоце.

Дзяўчына распранулася і, пабыўшы ў ваннай, прайшла на кухню. За вузкім акном валіў снег, збялелае голле клёна калыхалася пад імпэтамі ветру, страсала долу лішкі пухнатай ваты. Дрэва засланяла ад яе тры чвэрці двара.

Кухня была маленькая, але чыстая і ўтульная. Света паставіла на пліту чайнік, села на лакіраваную драўляную лаўку, што стаяла ўздоўж сцяны, журліва задумалася.

Думала яна зараз пра тое, як бяздарна праходзяць чарговыя студэнцкія канікулы, якіх яна так чакала. Ізноў — адзінота, адчужанасць ад усяго свету, адчуванне сябе найняшчаснай з людзей. Нягледзячы на дваццацігадовы ўзрост, прывабную знешнасць, дапытлівы розум, у Святланы не было ні жаніха, ні проста блізкага хлопца. Магчыма, розум тут якраз і зашкодзіў… А зрэшты, мэтазгодна будзе адкрыць, што пасля распаду іх сям’і, які адбыўся тры гады таму, у душы яе ўтварылася трэшчына. Незагойная рана. Гэты ашаламляльны сыход колісь любімага бацькі… Гэтая нянавісць, што знячэўку ўспыхнула ў ёй… Нянавісць, якая змяняе любоў, — найстрашнейшая штука. Тады пачынаеш разумець, што няма нічога трывалага на зямлі, што ўсё ашуканства і зман, вераломства і эгаізм. Тады адкрыццём паўстае, што нельга нікога любіць і давяраць нельга нікому. Каб у адзін момант не апынуцца ля разбітага карыта, твар у твар з пустатою…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Марыянеткі і лялькаводы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Марыянеткі і лялькаводы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Марыянеткі і лялькаводы»

Обсуждение, отзывы о книге «Марыянеткі і лялькаводы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x