Михась Южик - Перакулены час

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Перакулены час» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакулены час: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакулены час»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перакулены час — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакулены час», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Тэарэтычна магу. А што здарылася?

– Там патлумачу, – загадкава адказала братавая. – Дык спусцішся?

– Спушчуся… Але ў чым усё-такі справа? – недаўмяваў Васіль.

– Я зараз не магу гаварыць канкрэтна. – Галя крыху панізіла голас. – Гэта тычыцца тваёй творчасці. Карацей, я цябе буду чакаць у дзесяць хвілін другой пад бягучым табло. Добра?

– Ладна, – адказаў заінтрыгаваны Сурмач і раскрыў быў рот, каб яшчэ нешта спытаць, але ў трубцы раздаліся кароткія гудкі.

Васіль неяк затарможана паклаў трубку, раздумліва пачухаў патыліцу і палез у кішэнь па запісную кніжку. Ліхаманкава пагартаўшы яе, адшукаў нумар Галінага рэдакцыйнага тэлефона. Ізноў узяўся за трубку. Але, колькі ні круціў наборнік, нумар быў безнадзейна заняты.

Тады, каб дарэмна не губляць час, Васіль рушыў да вешалкі, схапіў паліто і рвануўся да выхаду. У дзвярах ён сутыкнуўся нос у нос з Пятром Яфімавічам Маскаленкам.

– Ты куды? – зычна спытаўся ў Васіля начальнік, калі той ледзьве не адштурхнуў яго па дарозе.

– Да тэхнолагаў, – знаходліва зманіў Сурмач, не спыняючы ходу.

– А як табліцы? – крыкнуў яму наўздагон уедлівы Маскаленка.

– Зрабіў! – гукнуў падначалены і скрыўся за рагом калідора.

Да афіцыйнага пачатку абедзеннага перапынку заставалася яшчэ хвілін дваццаць, таму Васіль пабег да адной закінутай прахадной, дзе былі найменей строгія правілы. Прамінуў яе ціхамірна, але да універсама “Цэнтральны” цяпер стала куды далей, чым ад асноўнай прахадной. Трэба было адолець цэлы кіламетр уздоўж панылай заводскай агароджы ды потым метраў шэсцьсот – уніз да ракі. Галіне ж ад сваёй рэдакцыі да “Цэнтральнага” – проста рукой дастаць. Васіль пабег на злом галавы.

30

…Сурмач усё ж прыпазніўся на пяць хвілін, але братавай яшчэ не было. Ён спыніўся пад электронным табло і стаў пільнаваць у натоўпе знаёмую постаць. Пратырчаўшы так хвілін дзесяць, ён ужо пачынаў хвалявацца, як праваруч раздалося:

– Вася! – Галя таропка-будзённа, з дамскай сумачкай праз плячо і з непразрыстым поліэтыленавым пакетам у руцэ, спускалася з высокага ганка універсама. – Прывітанне. А я тут заадно таго-сяго прыкупіла, – усміхнулася яна, параўняўшыся з дзеверам. – Ну, як ты?

– Лепш не бывае, – іранічна адказаў Сурмач. – Бегма бег.

– Ладна, давай пройдземся да ракі, – прапанавала Галя. – Занадта шумна тут… У цябе ж хвілін пятнаццаць знойдзецца?

– Знойдзецца, толькі начальнік мяне павесіць, – змрочна пажартаваў Васіль. – Давай пакуль патрымаю. – Ён прыняў у братавай сумку з пакупкамі. – Ого! Добра ж ты майго брацельніка корміш – кілаграмаў пяць нагрузіла.

– Карпа свежага выкінулі, – паясніла Галя.

Яны перасеклі вуліцу і пайшлі па спусцістых сходах да набярэжнай.

– Я, Вася, вось што табе хацела сказаць… У мяне ёсць чалавек, які мог бы паглядзець твае вершы, і магчыма, паспрыяў бы апублікавацца.

Далібог, гэта было зусім нечакана. Аднак, памятаючы непрыветлівага рэдактара тоўстага часопіса, Васіль не спяшаўся радавацца. Ён сціпла прамаўчаў і слухаў далей.

– Ведаеш, – гаварыла Галя. – Я чытала твае вершы… Тады, калі ты Жэню даваў іх прагледзець. І, наколькі я разбіраюся ў паэзіі, яны вельмі нядрэнныя…

– Ды ну… – Ад неспадзяванай, першай у сваім жыцці пахвалы Васіль аж зніякавеў.

– Праўда-праўда, – неяк смялей працягвала братавая. – Я ўжо блізу дзесяці год кручуся ў культурніцкай сферы і, павер, магу адрозніць бяздарнае ад таленавітага, прафесійнае ад пачаткоўскага… У тваіх вершах ёсць агонь, боль, шчырасць – і гэта галоўнае…

– Агонь, боль… У вершах – гэта паняцці абстрактныя, – сумна запярэчыў Васіль.

– Правільна – абстрактныя. І заўважае іх толькі той, у каго самога баліць, гарыць, хто адчувае танчэй за іншых. Ты не журыся, што Жэня да цябе так паставіўся, – ён жа празаік, ён паэзіі як след не разумее…

– А што, каб яе разумець, абавязкова быць паэтам?

– Мабыць, не абавязкова… – Галя на колькі секунд задумалася. – Але ж большасць людзей, абсалютная большасць, не валодаюць вобразным мысленнем. Такія людзі не здольныя адчуць паэзію… Яны могуць быць вельмі разумнымі – мыслярамі, цудоўнымі рэжысёрамі, акцёрамі, празаікамі, але паэзія для іх – пустое месца. Па вялікім рахунку, можна і не пісаць вершаў, а быць паэтам.

– І можна напісаць дзесяць тамоў і ім не быць? – як бы прадаўжаў яе думку Сурмач.

– Амаль што так. Можна напрактыкавацца ў рыфмарстве, вершаваным апісальніцтве… Але ніводная высокапрафесійная паэма не кране чытацкае сэрца, калі ў ёй няма Божае іскры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакулены час»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакулены час» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Перакулены час»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакулены час» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x