Михась Южик - Перакулены час

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Перакулены час» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакулены час: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакулены час»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перакулены час — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакулены час», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сурмач рэзка ўскочыў з табурэткі і, адштурхваючы рукі Шальговіч, якая беспаспяхова спрабавала яго ўтрымаць, памкнуўся да выхадных дзвярэй.

– Васіль, ты куды?! – голасна аклікнула яго Святлана.

– Ды не чапляйся ты да чалавека, – ужо на выхадзе пачуў Сурмач шэпт яе прыяцеля Яна. – Можа, яму па малой патрэбе…

У змрочнай пярэдняй Васіля нагнала ўзрушаная Шальговіч.

– Вась, ты чаго, а? – Яна ўпілася пальцамі ў Сурмачаў локаць.

– Адвалі! – успыхнуў хлопец і так таргануў рукой, што яго прыяцелька страціла раўнавагу і не ўпала толькі дзякуючы блізкай сцяне.

– Ну Вася! – Зоська яўна ўчула нядобрае і адставаць не збіралася. – Ну, пачакай! Пойдзем разам…

Не адказваючы, Васіль выдраўся з гэтага цеснага памяшкання ў калідор. Пры гэтым моцна запусціў дзвярыма ў прыяцельку, якая перлася за ім услед. Але Зося справілася з масіўнымі дзвярамі і, выслізнуўшы вонкі, учапілася за кісць Сурмачавай рукі. Балюча падрапала яе доўгімі пазногцямі.

– Ты што, азвярэла! – Васіль вырваў руку і грэбліва зірнуў на Шальговіч. – Ідзі дапівай, не губляй часу.

– Нікуды я не пайду! Хадзем дамоў… ужо позна! – Зосьчын язык заплятаўся.

– У нас з табой розныя дамы! – суха вымавіў яе палюбоўнік. – Нябось, не спознішся!

– Вась, ну завошта ты так? Чаго ты ўвесь вечар псіхуеш? – лісліва загаварыла Шальговіч, спрабуючы прытуліцца да хлопца. – Перад людзьмі ж сорамна…

– Што ты нясеш, ідыётка! – Васіль так гаркнуў, што сам спужаўся рэха свайго голасу ў пустэльным калідоры. – Гэта людзі?! Гэта па-чалавечы мы тут дзейнічаем?.. – Ён тыцнуў пальцам у расшпіленую на грудзях Зосьчыну сарочку. – Гэта па-людску ты да пупа расхрысталася, цябе я пытаюся?!

Шальговіч уся сцялася і баязліва ўтаропілася на Васіля.

– А гэта?! – Усё болей шалеючы, хлопец учапіўся за яе спадніцу на правым сцягне, дзе быў доўгі, да клубоў, разрэз. Агаліў раскошную нагу.

– Гэта проста так?! – куражыўся ён. – Гэта проста даніна модзе?! Ты б тады, даражэнькая, гэты разрэз на задніцу перасунула! Можа б, які Крукаў і клюнуў, ён якраз сягоння халасты!

– Што ты мелеш, Вася! – з жахам тарашчылася на яго агаломшаная Зоська.

– Я мялю?!! – у адчайным утрапенні выкрыкнуў Сурмач і, знянацку люта змяніўшыся з твару, наводмаш заляпіў дзяўчыне хвосткую поўху.

– Ай! – Не так ад сілы ўдару, як ад нечаканасці, крыўды і несправядлівай абразы, Шальговіч, закрыўшы твар рукамі, павольна асядала ўздоўж вушака. Плечы яе сутаргава трэсліся ў бязмоўным істэрычным плачы.

– Зось, усё нармалёва?! – даляцеў у гэты міг з-за прачыненых дзвярэй звышвясёлы голас Алены.

– Усё цудоўна! – гаркнуў у пройму Сурмач, шчытна зачыніў дзверы і наўздагад пашыбаваў прэч.

14

Цемнаваты, накшталт турэмнага, калідор выразна разносіў па сваім рукаве водгулле Васілёвых крокаў. Святло ад рэдкіх лямпачак, прыштукаваных да сцен пад самай столлю, нібы сцякала долу паасобнымі плямамі, выяўляла трэшчыны на пабелцы, бруд на цэментнай падлозе. Калідор быў падобны на склеп. Скразнякі ад незачыненых недзе фортак гналі па ім золкае паветра кастрычніцкай ночы.

Сурмач неяк аўтаматычна выруліў на лесвіцу, спусціўся на другі паверх і пакіраваў у бок мужчынскай прыбіральні. Прыбыўшы туды, ён гэтак жа машынальна аправіўся ў адной з кабінак, спаласнуў рукі ва ўмывальніку і палез на шырокае падваконне. Акно па завядзёнцы было крыху прачынена. Хлопец з трэскам адсунуў створку далей унутр, прыціснуўся грудзьмі да правага краю бетоннага праёма і, закінуўшы левую руку на вонкавы бок муру, прывычна намацаў там халодны метал пажарнай лесвіцы. Васіль перакінуў левую нагу на адну з тонкіх арматурын-прыступак, ледзь крануўся яе наском і пачаў быў пераносіць увесь свой цяжар на лесвіцу… Як нечакана ступня каўзанулася на металічным пруце прыступкі, паехала ўздоўж яго і сарвалася ў начную прорву. А правая, наадварот, чамусьці саскочыла з падваконня ўнутр памяшкання, і Васіль, які ў смяротным адчаі трымаўся левай рукой за лесвіцу, завіс у аконным праёме гэтакім раскіракам. Ён расцягнуў пахавыя сухажыллі і балюча выцяўся прамежнасцю аб бетонны рог. Але ж не зубы правяраць, калі сэрца становіцца, – трэба было ратаваць сваю шкуру, і Сурмач нечалавечымі высілкамі, немаведама як чапляючыся правай рукой за амаль гладкі мур, падцягнуўся ўгару прыкладна на паўметра. Гэта дазволіла яму вырваць левую нагу з чэрава ночы і ўсталяваць яе на падваконні, затым паставіць туды і правую. Але, паколькі небарака чапляўся левай рукой за арматуру пажарнай лесвіцы, цэнтр яго цяжару ўсё яшчэ знаходзіўся на мяжы жыцця і смерці. Доўга (а здалося – яшчэ даўжэй) не мог наважыцца Сурмач адпусціць праклятую “пажарку”. Унутраны голас падказваў яму, што бяспечней, бадай, будзе ўсё-ткі ўзабрацца на лесвіцу. Аднак Васіль яго перамог і, магутна адштурхнуўшыся ад арматуры, на сваё шчасце, трывала асталяваўся на падаконніку. Саскочыў на кафляную падлогу прыбіральні, мацюкнуўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакулены час»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакулены час» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Перакулены час»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакулены час» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x