Михась Южик - Перакулены час

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Перакулены час» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2002, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Перакулены час: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Перакулены час»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Перакулены час — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Перакулены час», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ну, давай тады не есці, не кахаць, не забаўляцца, а значыць, не жыць! Гэта – па-боску? – пярэчыў Сурмачу Пецька. – Давай лапкі дагары – і паміраць будзем. Нас за гэта на тым свеце пахваляць? Ну і тэмы ў нас зачынаюцца! Налівай лепш.

– Пачакай, я якраз нешта намацаў, а сфармуляваць не магу… – Васіль дакрануўся да прыяцелевай рукі. – Ага… Дык вось. Я паўгадзіны таму збег ад бяседнага стала, ударыў… ударыў там аднаго чалавека… жанчыну. Не важна якую… Паступіў, здавалася б, непрыстойна, няўдзячна і нават дзівачліва… Але і не скаланулася ў маёй душы сумненне, і раскаянне мяне не мучыць. Мала таго, я цяпер усё мацней і мацней пераконваюся ў сваёй рацыі…

– Ты б ясней гаварыў, далібог, не разумею я твае цьмяныя разважанні, – са здзіўленнем глядзеў на Сурмача Пецька. – Ты еш, закусвай…

– Не бойся, не п’яны я. Дакладней – п’яны, але адэкватны. Гэта я да чаго хілю… каб табе сапраўды ясней стала, дружа… Яшчэ два гады таму я спакойна ўдзельнічаў ва ўсялякіх гулянках, папойках, застоллях, заліваў мазгі, упіваўся бяздумнасцю, карацей, прагна глытаў жыццёвыя слодычы і, што называецца, аніразу не папярхнуўся. Так рабілі ўсе мае хаўруснікі, так рабіў я. Весела і хораша было ўсім, весела і хораша было мне. Пакуль у адзін памятны дзень я не адкрыў, што цялёпкаюся свінчом у тлустай і смярдзючай гразі разам з такімі ж свіннямі. Але ж я працягваў качацца ў гэтай гразі і жэрці памыі. Гэта, ты толькі не смейся, я назваў першай ступенню відушчасці. Праз некаторы час (некалькі месяцаў) я ўжо не качаўся, самазабыўна не вішчаў у брудзе, не еў адкідаў, але знаходзіўся ўсё яшчэ пасярод гразкай калюжыны. Я знелюбіў хаўруснікаў, што дурэлі вакол мяне, але ўсё ж стаяў сярод іх нерухома. Гэта – другая стадыя відушчасці. А вось сягоння, пад час балявання на адным з паверхаў вашага інтэрната, я нарэшце зрабіў лёсавызначальнае намаганне і пакінуў тую брудную лужыну. Гэта, відаць, ужо трэцяя стадыя. Я не сказаў свінням, што яны свінні, пабаяўся, аднак заставацца сярод іх не мог. І, калі адна з гэтых істот паспрабавала мяне затрымаць альбо ўвязацца за мною, каб затым ізноў зрынуць у праклятую свінячую лужыну, я ўдарыў яе па твары.

– Жорстка, – заўважыў Пятро.

– Так, жорстка, – згадзіўся яго апантаны суразмоўнік. – Больш за тое, бязлітасна, а са старонняга гледзішча – несправядліва. Бо свіння не ведае, што яна свіння, і што гадуюць яе адно дзеля мяса і сала. Гэтак і людзі, мае хаўруснікі, могуць быць толькі абураны і здзіўлены маім учынкам. Яны яго шчыра не разумеюць, гэта мой унутраны выбар – вырвацца адтуль, дзе, апроч цела і злосных нараканняў на жыццё, якое не дае наталіць прагу ненасытнага цела… дзе, апроч махровага матэрыялізму, нічога няма. Так, я ім не сказаў, чаму я іх пакідаю. Але ці мог я ім гэта давесці?

– Давай па маленькай, – перабіў Васіля таварыш. – Для бадзёрасці.

Ён кульнуў сваю чарку. Прыгубіў сваю і Васіль.

– Што ты гэтым даказаць хочаш? Сваю несамадастатковасць? – нечакана зачапіў Мяркулаў прыяцеля. – Здаровы чалавек не адчувае ні печані, ні нават сэрца, пакуль яны не забарахляць. А адчувае ён смак ежы, розныя там ласыя пахі, гукі, панадную мяккасць жаночага цела. А ў цябе, браце, разладзіўся нейкі орган, баліць, баліць так, што ўжо не да ежы табе і не да сэксу. Гэта, так бы мовіць, мая грубая вобразнасць. Ты захварэў і выпаў з прывычнага жыццёвага кола.

– Слушна, Пятро! – саўгануўся на табурэтцы Сурмач, трасянуў суразмоўцу за локаць. – Ух як слушна завярнуў! Я ж акурат тое і хацеў сказаць. Правільна, выпаў я з жыцця, адышоўся, паглядзеў на яго зводдалеку і жахнуўся! А чаму? А таму, што ўбачыў ягоны выварат. Ведаеш, даўнейшыя даследчыкі, анатамы, нябось таксама ніякавелі, высвятляючы, што заўчасна памерлая найпрыгажэйшая, найсэксуальнейшая маладзіца, аказваецца, ёсць грудамі смуроднага мяса і літрамі брыдотнай жыжкі. Вось так і людзі, якія валтузяцца перада мной (канешне, і я сам, толькі сябе збоку не бачу) у здабыцці матэрыяльных даброт, якія змагаюцца за сэкс ці набіраюць харчоў дзеля свайго дзіцяці за кошт чужой малечы, гэтыя людзі ўяўляюцца мне няйначай як грудамі мяса, неператраўленай ежы, крывых костак. Нешта там у іх страваварыцца, нешта перапрацоўваецца, нешта адкладваецца ў выглядзе тлушчу… Але дзеля чаго, навошта? Каб у рэшце рэшт памерці і ператварыцца зусім ужо ў прах. Што пасля іх, я ў цябе пытаюся, застанецца, калі і пры жыцці за прыгожай, укормленай сваёй цялеснай абалонкай – гэта толькі мяса, вада і косці?

– А душа? – насцярожана, спадылба зірнуў на Васіля Мяркулаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Перакулены час»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Перакулены час» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Перакулены час»

Обсуждение, отзывы о книге «Перакулены час» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.