Алесь Шашкоў - Ціхая Лань

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Шашкоў - Ціхая Лань» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2008, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ціхая Лань: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціхая Лань»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ціхая Лань — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціхая Лань», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Даноўскі міжволі ўцягнуў галаву ў плечы. Валькоўскі зноў яхідна ўсміхнуўся, паблажліва махнуў рукой:

— Ладна, пранесла. На вось, выпі. Каньяк, хоць і дрэнь. Памянем шэфа. Няхай ён і быў дубаломам, але нам з табой многа кепскага зрабіць не паспеў.

Даноўскі прагна выпіў. Ён глытаў сала з цыбуляй і ўпотай назіраў за бургамістрам. Хто яшчэ, апрача гэтага чалавека, ведае пра яго, Даноўскага, промах? А што калі ён, Валькоўскі?..

— Пачакайце, — выцершы пад пахамі рукі, асцярожна дакрануўся ён да вострага пляча гарбуна. — Гэта пра якога разведчыка вы гаварылі? Пра Кавалёва? Дык яго ж расстралялі.

— Пра якога Кавалёва? — грэбліва паморшчыўся Валькоўскі. — Пасля Кавалёва яны падкінулі нам яшчэ аднаго, сына самога Дубровіча. А той, падыхаючы, слова ў слова паўтарыў усё, што плёў Кавалёў. А тут якраз і ты падаспеў. Вось Шылер і замітусіўся. Сам злазіў на выспу, ды, відаць, ні д’ябла не выведаў. Цэлы дзень шчэрыў зубы, кусаў кожнага, хто трапіць на вочы, а потым, ужо вечарам, зняў полк эсэсаўцаў, замяніў іх італьянцамі і кінуў у тую «цясніну». Ну а што было потым, не мне табе расказваць.

Даноўскі доўга моўчкі глядзеў на гарбуна, потым асцярожна спытаў:

— Шылер... сустракаўся з гэтым італьянскім генералам?

— Мусіць. Не ведаю.

— А-а... а ты?

— Аб чым мне з ім гаварыць? Запрасіў прыйсці заўтра. Прыйдзецца... Цяпер ён — адзіны начальнік...

Даноўскі зноў уважліва паглядзеў у вочы Валькоўскаму, адсунуў ад сябе талерку з салам і, відаць, жадаючы разам абарваць цяжкую для яго размову, паведаміў:

— А я еду ў !талію. Бачыш, партызаны мяне цяжка паранілі... ужо на іх, італьянскай абароне. Дык генерал і рашыў...

— Паршывая краіна !талія, — не даслухаўшы, раўнадушна заўважыў Валькоўскі. — Галодная. Разбэшчаная. Сонцам жыве. Ды вадою. Адвеку імі гандлюе. Ды яшчэ антычным смеццем... Асабіста я люблю Францыю... Калі едзеш?

— Сёння ноччу.

— Што ж, шчаслівай дарогі. А я пакуль застануся тут, — Валькоўскі насцярожана зірнуў на дзверы, прыслухаўся і, нахіліўшыся да вуха Даноўскага, радасна прашаптаў: — Золата сваё я знайшоў!

— Ды ну?! — ахнуў Даноўскі. — Дзе? На выспе?

— Н-не! Яны прывалаклі маю скрынку да самалёта, каб везці ў Маскву. А тут я іх і застукаў. Тады адзін бандыт і кінуў скрынку ў раку.

— Дасталі?

— Яшчэ не. — Валькоўскі раптам замоўк, упіўся вачыма ў вочы Даноўскага, поўныя хцівага нецярпення. Нарэшце хрыпла дадаў: — Дастану заўтра. Паслаў за вадалазам у Віцебск. Там страшэнная глыбіня.

Даноўскі зразумеў трывогу Валькоўскага, стрымана ўсміхнуўся: брэшаш, пане, што заўтра дастанеш! Дзе ты знойдзеш таго вадалаза? I вельмі шкада, што мне трэба ехаць. Пра самалёт я сам паведаміў вам, ведаю, дзе ён сядзеў, і знайсці мне тваё золата будзе не так і цяжка. Ну ды ладна. Табе таксама добра жыць хочацца.

— Вып’ем. За вашу ўдачу. I за мой ад’езд, — напоўніўшы шклянкі, весела ўсклікнуў Даноўскі. — I дай Бог, каб мы калі-небудзь сустрэліся.

— Дзякуй, дружа. I сцеражы цябе Бог, — расчулена падхапіў Валькоўскі. — Можа, і сапраўды калі сустрэнемся. Свет цесны.

Ён асушыў шклянку адным, нейкім дзікім глытком, аблакаціўся на стол, падпёр галаву сухімі жоўтымі рукамі. Доўга сядзеў моўчкі, аддаўшыся ўсё тым жа далёкім, незразумелым Даноўскаму думкам, потым ціха, з глыбокай тугой і зусім цвярозым голасам загаварыў:

— Відаць, Альфрэд, не ў тую карэту мы селі. Не даедзеш. Трэба павяртаць назад, пакуль яшчэ не позна. Вось дастану золата і падамся ў адстаўку. Адпусцяць. Навошта я ім такі трэба? Не ведаю, чаму яшчэ цярпець... Паеду ў Парыж. Радня там у мяне. Праўда, збяднелая. Але ж тытул! Сувязі! А цяпер у мяне — мільёны. Ты чаго так глядзіш? Думаеш — трызню? Праклятыя мужыкі... Хіба я мог уявіць, што за некалькі год жыцця пад Саветамі яны стануць такімі? Азвярэлі!.. Зловіш гада, здзярэш з яго рызманы, а пад імі — аўтамат, нож ці граната. Чаго можна чакаць ад такіх? Кулю ў лоб?

Даноўскі палахліва высунуў галаву ў дзвярны праём. У хаце нікога не было. На пяколку шэрае кацяня шкуматала чорную подмазку. Пад лаўкай, каля дзвярэй, драмаў кудлаты барбос. I ўсё ж Альфрэд заспяшаўся.

— Ну, мне пара, — прамовіў. — Не памінайце ліхам, калі зрабіў што не так.

Яны тройчы пацалаваліся.

VIII

...Рабочы стол, стрэльба і вуда даўно прывучылі Крамнёва да адзіноты. Мог тыднямі не выходзіць з кватэры, суткамі блукаць па лесе ці сядзець у лодцы, прыкарэўшы вачыма да паплаўка. Мог спаць там, дзе напаткала ноч. Адзінота ніколі не прыгнятала, ён прымаў яе як прыемны рэдкасны дар. А вось сёння, апынуўшыся на знаёмай выспе, што згубілася ў нетрах Ціхаланьскай пушчы, у знаёмым — сваім — бліндажы, засумаваў. I нават не сум, а нейкая невыказная туга раптам скавала сэрца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціхая Лань»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціхая Лань» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ціхая Лань»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціхая Лань» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x