Алесь Шашкоў - Ціхая Лань

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Шашкоў - Ціхая Лань» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2008, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ціхая Лань: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціхая Лань»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ціхая Лань — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціхая Лань», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Божа, адкуль гэта? — здзівілася Соня. — Я бачыла такую, калі была з татам у Неапалі.

— Во-во. Нам і пакінуў яе адзін італьянец, — на момант Васіль замоўк, потым ужо зусім іншым тонам, уздыхнуўшы, дадаў: — Памянем яго душу. Адзначым нашу з табою сустрэчу, скажам дзякуй разяватаму лётчыку, што пераблытаў бомбы, ну а таму, былому нашаму... — Ён зноў замоўк, узяў са стала бутэльку і рэзкім ударам рукі выбіў корак, які, нібы куля, урэзаўся ў нізкую столь бліндажа.

— А есці, што будзем есці? — спахапілася Соня. — Вася, паглядзі ў маім ранцы. Здаецца, там сёе-тое яшчэ засталося.

Крамнёў развязаў ранец і весела свіснуў:

— С-соня! Ды тут жа цэлы склад пэфээс! Тры бляшанкі кансерваў, кавалак сала, цыбуля, а сухароў, сухароў колькі!

— Гэта ўсё нашы разведчыкі, — сумелася і пачырванела Соня, нібы была вінаватая, што ў яе ранцы аказалася столькі прадуктаў. — Амаль кожны дзень што-небудзь прыносілі. Яны ж амаль усе — тутэйшыя...

— Э-э, якая розніца, хто прынёс! Галоўнае — ёсць! Падсоўвайся бліжэй да стала.

Але ні даволі багаты абед, ні італьянскае віно, ні вясёлы гумар Крамнёва, з якім ён расказваў пра гарбуна-бургамістра і хітрага «вадалаза»-паліцая, не развеялі змрочнага Сонінага настрою. У яе вялікіх вачах захоўваўся ўсё той жа неспакой, усё тая ж хваравітая трывога. Васіль паклаў руку на гарачы лоб дзяўчыны, нахмурыўся.

— Відаць, я крыху прастудзілася, — вінавата прызналася Соня, глыбей забіраючыся пад коўдру. — У грудзях — нібы хто лёду насыпаў, і па ўсім целе мурашкі халодныя поўзаюць. А рукі чамусьці гарачыя... — Заплюшчыла вочы, крыху памаўчала, а потым ціха дадала: — I ў вушах звініць... Тонкатонка... I ўсё на адной агіднай пранізлівай ноце... Чаму?

Васіль уздыхнуў. Усё гэта было яму добра знаёма, усё гэта ён перажываў сам. Тады, яшчэ ў сорак першым, у пуні, на леташнім сене, дзе хаваўся, паранены і кантужаны выбухам цяжкага снарада.

— Ні пра што не думай. Засні. Усё пройдзе, — супакойваў дзяўчыну Крамнёў.

— Я засну, засну. Толькі... — Яна зноў трывожна азірнулася па баках, скасіла вочы на бярвенне, што нізка вісела над яе галавою, і ціха прашаптала: — ...толькі не тут. Пасцялі мне там, наверсе.

— Ды ты што? Ночы — халодныя!

— Прашу, пасцялі. Баюся я. Вось гэтых бярвенняў баюся. Так і здаец­ца... — яна вінавата ўсміхнулася, зноў сціснула Васілёву руку.

— Ну добра, добра. Тдзем.

Ён паслаў ёй на крутым беразе Чорнага возера, пад старым разгалістым дубам. Соня адразу ж сцішылася і, здаецца, заснула.

«Аднак вясёлая песня! — з трывогай і жалем пазіраючы на радыстку, думаў Крамнёў. — Аб паходзе не можа быць і размовы. Хіба яна, вось такая, зможа адужаць многія дзесяткі кіламетраў, ды яшчэ па бездарожжы?»

— Вася, — нечакана, не расплюшчваючы вачэй, прамовіла Соня. — Ты ўпэўнены, што рацыю нельга наладзіць?

— Здаецца, не. А ты чаму не спіш?

— Думаю... I хачу цябе папрасіць: прынясі, калі ласка, сюды маю рацыю. А раптам...

Крамнёў моўчкі падняўся, адшукаў старэнькую салдацкую коўдру: што ж, няхай паглядзіць.

Адышоўшы крыху ад дуба, ён раптам спыніўся, потым крута павярнуў назад. Соня спалохана села.

— Не хвалюйся, на выспе ціха, — супакоіў яе Васіль і заклапочана спытаў: — Ты не помніш, дзе твае карты?

— Якія карты?

— Палявыя. Ну, карты-двухвёрсткі. Былі яны ў цябе?

— А-а-а. Яны ў маёй сумцы.

— А сумка дзе?

— Ты хіба яе не прынёс? Яна ж вісела на сцяне, разам з аўтаматам.

— Не было яе там. Ну ды ладна, пашукаю штаб, звяжуся з Цэнтрам, і будзе табе новая тарахцёлка. А цяпер скажы дзякуй, што хоць карты знайшліся. Усё ж такі вочы раскрыліся.

Крамнёў усеўся пад дубам, замоўк. Страта радыёстанцыі засмуціла яго не менш, чым радыстку. Яшчэ раз накіроўваючыся ў Сонін бліндаж, у самым глыбокім куточку сэрца нёс кволую надзею, што рацыю і сапраўды ўдасца ажывіць хоць на колькі хвілін. Тады ён адразу ж звяжацца з Цэнтрам, папросіць самалёт і адправіць Соню на Вялікую зямлю, у Маскву. А можа, калі будзе такі загад, паляціць туды і сам. А цяпер? Каб Соні хоць крыху акрыяць (кантузія, відаць, не цяжкая), спатрэбіцца тыдзень, а то і больш. За гэты час апусцее Сонін ранец, і што тады? Хворы ды яшчэ і галодны чалавек далёка не пройдзе, ды яшчэ наўпрасткі, цераз лес і балоты. А вёскі наўкол, відаць, знішчаны карнікамі, нідзе не знойдзеш ні прытулку, ні кавалка хлеба.

Крамнёў скамечыў коўдру, зрабіў з яе нешта накшталт падушкі і ўладкаваўся пад дубам, на жорсткай цёплай траве. Апошнія тры-чатыры ночы, шалёныя ночы без сну і адпачынку, канчаткова выбілі яго з сіл. У галаве быў нейкі туман, кудысьці плыла зямля, плыла разам з ім, разам з разварочанымі зямлянкамі і бліндажамі, разам з глыбокім сінім-сінім небам і белымі-белымі хмаркамі, маленькімі і рэдкімі, як разрывы зенітных снарадаў. Бяздонная сінь клікала ў свае неабсяжныя прасторы ўсё жывое, абяцала спакой і спачын. I пахлі тыя прасторы жывіцай-смалою, гарэлым порахам, вадою і ландышамі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціхая Лань»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціхая Лань» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ціхая Лань»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціхая Лань» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.