Алесь Шашкоў - Ціхая Лань

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Шашкоў - Ціхая Лань» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2008, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ціхая Лань: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціхая Лань»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ціхая Лань — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціхая Лань», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што ўстрывожыла, што вывела яго з раўнавагі? Жаль, што не паспеў сесці ў самалёт і паляцець з сябрамі ў Маскву? Ці, можа, думка пра тое, што не ўдасца адшукаць партызан? Не, ні тое, ні другое не хвалявала. Калі будзе трэба, у Маскву трапіць паспее. А куды падалася брыгада Дубровіча, ён прыкладна ведае: на Палік. Прынамсі, так было вырашана на апошняй нарадзе. Вярэдзіла сэрца нешта зусім іншае. Яно, гэта «іншае», узнікала ў самай глыбіні душы і, нарастаючы, усё цяжэй і цяжэй навальвалася на сэрца, прымушала яго балюча і прыкра ныць.

Сашчапіўшы за спінай рукі, Крамнёў цяжка ступаў па бліндажы. Нарэшце яму надакучыла хадзіць, абрыдла разблытваць думкі, і ён, адшукаўшы ў цемры лесвіцу, падняўся наверх, на волю.

Прыслухоўваючыся да цішыні, да трывожнага стуку ўласнага сэрца, Крамнёў асцярожна абмінаў карчы, пераходзіў ад адной варонкі да другой. Ён яшчэ не разумеў, што шукае, але ўпарта ішоў усё далей і далей, напружана ўглядаючыся і прыслухоўваючыся.

I раптам спыніўся. Перад ім зеўрала глыбокая чорная яма, з якой тырчэлі пасечаныя асколкамі бярвенні.

«Зямлянка радысткі!..» — уздрыгнуў Крамнёў і застыў на месцы. На нейкае імгненне яму выразна пачулася жудаснае завыванне бомбы, хіснулася пад нагамі зямля, дыхнуў у твар гарачы ўдушлівы пах тратылу, і ён зноў убачыў перад сабою халодную чорную яму, пасечанае асколкамі і залітае густым мёртвым святлом бярвенне. Нясмела ступіў на самы край ямы, зірнуў уніз.

...Мноства драбнюткіх зорак гарэла на сырых сасновых камлях. Пераліваліся, дрыжэлі, знікалі і ўспыхвалі зноў. Крамнёў неадрыўна глядзеў на іх, і здавалася, што гэта не кроплі смалы, а гараць-дагараюць апошнія Соніны слёзы. У нейкае імгненне ён зразумеў, адкуль улілася ў сэрца тая туга, той невыказны сум. Яна тут, маладая радыстка, яго першае горкае каханне. Вось тут пад знявечаным бомбай бярвеннем. Там, злева, каля вузенькага акенцабайніцы, стаяў яе столік, а на ім — радыёстанцыя. А вунь ля той сцяны, што насупраць увахода, туліўся ложак. Не ложак, звычайныя нары, але як былі яны па-жаноцку дагледжаныя, па-дзявочы прыбраныя!..

Дзе напаткала Соню смерць? У час адпачынку? Ці за рабочым сталом, тады, калі яна перадавала ў «Цэнтр» шыфроўку пра тое, што брыгада акружана і амаль у кожнай партызанскай вінтоўцы засталася апошняя абойма? I няўжо яна так і застанецца тут, у гэтым разбітым бліндажы? Не! Зараз ён возьме рыдлёўку — яна дзесьці там, у бліндажы, — возьмі і раскідае гэты завал, гэта пасечанае асколкамі бярвенне. А потым... потым выкапае магілу, вунь там, на беразе ракі, пад тымі маладымі бярозамі...

Месяц яшчэ не схаваўся, як узышло сонца. Чыстае, дбайна вымытае халоднай расою, яно нейкі час краёчкам вока пазірала з-за лесу на Высокую выспу, на адзінокага чалавека, які, скінуўшы гімнасцёрку, упарта змагаўся з тоўстым цяжкім бервяном. Нарэшце чалавек адужаў яго, адкінуў убок і цяпер пад нагамі ўбачыў глыбокі, даволі прасторны правал. Змахнуў з ілба густы пот, ступіў уніз, на яго дно.

...Соня ляжала на спіне, раскінуўшы рукі. Густыя залацістыя валасы рассыпаліся на падлозе, вочы былі шчыльна заплюшчаны, нібы іх толькі што патрывожыла нясцерна-яркае сонца. А над ёю, упёршыся адным канцом у сцяну, другім — у падлогу, вісела тоўстае жоўтае бервяно. Пад цяжарам абвалу яно крыху сагнулася, але — трымала.

— Соня... Родная... — Васіль дрыготкай рукой крануўся шчакі радысткі і — адхіснуўся. Усё тое ж цікаўнае сонца нечакана ярка асвяціла твар дзяўчыны, яе аголеную шыю, і Васіль выразна ўбачыў, як б’ецца-пульсуе пад матавабелай дзявочай скурай тонкая празрыста-блакітная жылка.

Не радасць, нейкі невыказны страх ахапіў Крамнёва. Скамянеўшы, глядзеў на гэту жывую, трапяткую жылку і адчуваў, што сэрца набухае, расце, што яшчэ момант, і яно разарвецца!

«Божа, не ашукай! — упершыню ў жыцці маліўся ён, стоячы на каленях. — Не ашукай, Божа!..»

Тонкая жылка на шыі дзяўчыны білася ўсё больш упэўнена, а вясёлае сонца расчэсвала, гладзіла залатыя дзявочыя валасы, песціла твар, і ён, сагрэты цяплом і пяшчотай, святлеў, ружавеў, ажываў!

«Божа, не ашукай! — як у сне паўтараў Крамнёў, усё яшчэ баючыся паверыць сваім вачам. — Не ашукай, Божа!..»

Нарэшце здранцвенне прайшло. Ён асцярожна нахіліўся над радысткай, нясмела ўзяў яе руку. Рука была цёплая, пульс біўся роўна.

Не памятаючы сябе, Васіль падхапіў на рукі дзяўчыну і кінуўся прэч з бліндажа. Соня са страхам і здзіўленнем глядзела на яго шырока расплюшчанымі вачыма, а ён ішоў і ішоў, аж пакуль не апынуўся на беразе Лані, пад тымі ж маладымі бярозамі, дзе збіраўся капаць для Соні магілу...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціхая Лань»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціхая Лань» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ціхая Лань»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціхая Лань» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.