Алесь Шашкоў - Ціхая Лань

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Шашкоў - Ціхая Лань» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2008, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ціхая Лань: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціхая Лань»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ціхая Лань — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціхая Лань», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але спаць было нельга. Тут — былая варожая абарона, усеяная трупамі забітых салдат. I тыя, хто ўцалеў, маглі ў любы момант вярнуцца, хаця б дзеля таго, каб падабраць мёртвых.

Сабраўшы апошнія сілы, Васіль рыўком адарваўся ад лаўкі і, хістаючыся, нібы гэта ён сам апрастаў усе тыя бутэлькі, што валяліся пад сталом, выбраўся з бліндажа.

«Заўтра зноў будзе ціхі сонечны дзень», — вылазячы з глыбокай траншэі, падумаў Крамнёў і пасунуўся назад у бліндаж. Толькі цяпер заўважыў, што трупы салдат, якія бачыў раніцай, зніклі. Усе да аднаго. I тыя, што ляжалі непадалёк ад бліндажа, і тыя, што ўжо былі за акопамі, на роўным пясчаным узвышшы.

Прытаіўшыся за чыгуннай печкай, Крамнёў зняў са сцяны аўтамат, які, уцякаючы, забыўся гаспадар бліндажа, заціх. Праз насцеж расчыненыя дзверы ён добра бачыў ломаную лінію акопаў, шэрую роўнядзь узвышша, ужо знаёмы яму арэшнік за гэтым узвышшам і нідзе не бачыў людзей. Ні жывых, ні мёртвых. Ціха было навокал, па-добраму ціха, як гэта часта бывае цёплым майскім вечарам, перад надыходам ціхай ночы.

«Відаць, я нешта наблытаў... Хутчэй за ўсё забітых яны падабралі яшчэ раніцай ці днём, — нарэшце заключыў капітан. — Цікава, ці знайшлі яны таго лейтэнанта?»

Не выпускаючы з рук трафейны аўтамат, Крамнёў асцярожна выйшаў з бліндажа, пастаяў, прыслухоўваючыся, і па вузкім пустым акопе, які пачынаўся проста ад парога бліндажа, падаўся да недалёкага арэшніку.

...Лейтэнант ляжаў там, дзе ён яго пакінуў на досвітку. Як і тады, сутаргава трымаўся рукамі за шырокі нямецкі штык, што працяў яго грудзі, але твар прыкметна змяніўся, стаў халодна-спакойны, нібы ён, лейтэнант Віано, ужо назаўсёды прымірыўся са смерцю, са сваім страшным лёсам.

«Не знайшлі... А можа, і не вельмі шукалі. Пабаяліся лезці ў глухія зараснікі, — Крамнёў цяжка апусціўся на высокую круглую купіну, абапёрся на калені, падпёр твар рукамі. — Што шукаў ты, італьянец, на маёй суровай беларускай зямлі? Што прывяло сюды, на гэтае балота? I хто забіў цябе? Нехта свой. Я чуў, як ты называў яго імя, таксама не рускае, як прасіў у яго піць. Значыць, ты яго ведаў. А ён? За што?»

Пачало пакрысе цямнець. На поўначы неба налілося густой сінявой, нясмела заблішчэла першая зорка. Крамнёў паклаў на траву аўтамат, падняўся на ногі. Недзе тут, блізка, бачыў ён раніцай акопчык — шчыліну на аднаго чалавека. Асцярожна, нібы баючыся разбудзіць, падняў лейтэнанта на рукі. Ён быў лёгкі, гэты заваёўнік СССР. А неўзабаве ад яго не застанецца нічога. Нават прыстойнай магілы...

Закідаўшы дзірваном акопчык, Крамнёў дастаў з ножнаў корцік, падышоў да маладой яліны, што расла побач, старанна выразаў на гладкай цёмна-ружовай кары:

МАТЭО ВІАНО 1923—1943

Падабраў з зямлі пісталет італьянца, яго дакументы, далёка ў кусты закінуў акрываўлены штык. Па дарозе яшчэ раз зазірнуў у знаёмы бліндаж, забраў кімсьці пакінуты ранец, павагаўшыся, зняў з паліцы поўныя бутэлькі каньяку і, вінавата ўсміхнуўшыся, падаўся на Высокую выспу.

VI

...Малады генерал Луіджы Віано, камандзір асобай брыгады, якая з-пад сонечнага неба Ртали спяшалася на дапамогу 8-й, так званай «Ргальянскай арміі ў Расіі», што гінула на заснежаных палях пад Сталінградам, ці то ў спешцы заблудзілася, ці то па якой іншай прычыне, але замест голых берагоў Ціхага Дона трапіла на лясісты беражок Ціхай Лані, пра існаванне якой, відаць, не ведаў і сам «дучэ».

Некалькі год, калі пачалася Другая сусветная, Луіджы Віано на фронт ірваўся не дужа. Не вабілі ні старажытная Грэцыя, ні казачная Афрыка, ні нават легендарная Францыя, дзе многія яго сябрьі і знаёмыя пабывалі ўжо, атрымалі медалі і крыжы, і не толькі на грудзі. Ён і, мусіць, не без падстаў, вырашыў, што з поспехам ваяваць можна і на паркетных «палях» высокіх штабоў. I не памыліўся: у дзень свайго саракагоддзя атрымаў генеральскія пагоны.

Праўда, баявых ордэнаў на генеральскім мундзіры было малавата, і ён, заціснуўшы сваё гарачае сэрца ў кулак, нарэшце даў згоду ўзначаліць гэтую самую, асобую. Ды крыху заблудзіўся, відаць, па нявопытнасці. А можа, і таму, што з геаграфіяй у яго былі даўнія нелады, яшчэ са школьных часоў. Так ці інакш, але цяпер малады генерал ваяваў у Беларусі. І расчараваўся. Віцебскія балоты, лясныя азёры, блакітныя і самотныя, як вочы тутэйшых жанчын, былі зусім не падобныя на вясёлыя італьянскія лагуны! Ды і войска гэта лясное аказалася надзіва злое і хітрае. I, баючыся, што і лёс наблытае, і ён, генерал Віано, атрымае зусім не той крыж, які яму хочацца (а такіх крыжоў ён ужо бачыў тут нямала), стаў яшчэ больш асцярожным і абачлівым. Змераўшы Даноўскага недаверлівым позіркам, якім могуць глядзець толькі «бывалыя» разведчыкі штабных разведупраўленняў, генерал доўга круціў у руках запіску, хоць адразу ж пазнаў, што напісана яна рукою пляменніка, заклапочана варушыў густымі цёмнымі брывамі, нарэшце нахіліўся да перакладчыка і нешта ціха сказаў яму. Сержант грукнуў абцасамі, жвава павярнуўся і ветліва спытаў у Даноўскага:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціхая Лань»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціхая Лань» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ціхая Лань»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціхая Лань» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x