Алесь Шашкоў - Ціхая Лань

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Шашкоў - Ціхая Лань» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2008, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ціхая Лань: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціхая Лань»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ціхая Лань — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціхая Лань», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Усё, пан бургамістр. Шукай свае мільёны. А пасля вайны мы самі дадзім ім рады. Золата ў вадзе не гніе...

III

...Прахапіўся Крамнёў, адчуўшы, што камень, на якім ён ляжыць, ціха варушыцца. Схапіў пісталет, які заўжды трымаў пад рукой, сеў.

У сырой цеснай вымоіне было холадна і цёмна. Цемра была густая, ліпкая, здаецца, можна пакратаць рукою. А дзесьці не дужа далёка, здаецца, там, дзе Чорнае возера і Высокая выспа, люта грымела артылерыйская кананада.

«Прарыў? Ці штурм?» — навобмацак адшукаўшы боты і вопратку, Васіль хапатліва апрануўся. I тут кананада абарвалася. Абарвалася імгненна, як абрываецца гул барабана па ўзмаху дырыжорскай палачкі, і цяпер было выразна чуваць, як бязладна пастрэльваюць вінтоўкі ды злосна агрызаюцца аўтаматы.

Але вось заціхлі і стрэлы, і рэдкія глухія выбухі ручных гранат. Стала так ціха, што Крамнёў выразна чуў стук свайго сэрца.

«Прарваліся? Ці канец?» — Яшчэ колькі мінут ён напружана слухаў цішыню, потым, нібы сляпы, выцягнуўшы перад сабою рукі, адшукаў выхад з пячоры.

Рассунуўшы рукамі мокрае вецце лазы, намацаў нагою вылізаны павадкам нешырокі трывалы парожак і доўга стаяў нерухома, нібы і яго раптам скавала гэта халодная, жудасная цішыня. Куды ісці? Калі брыгада вырвалася з Высокай выспы, то куды падалася? У Бягомльскія лясы? Ці на Палік, куды, згодна з планам, даўно пайшлі другія брыгады злучэння? А што, калі на выспу ўварваліся немцы?

Асцярожна, каб не сарвацца ў вір, Крамнёў ухапіўся за тоўсты трывалы сук. Стары, падмыты вадою куст пагрозліва захістаўся, і ў ваду, нібы гарох з перакуленага рэшата, густа шуганулі цяжкія халодныя кроплі расы. Увабраўшы галаву ў плечы, капітан стаяў, скаваны ледзяным холадам, потым са злосцю пацерабіў куст яшчэ і, выбіраючы рукамі жывое сучча, а нагамі большменш трывалую апору, палез угару па пахілым беразе.

Нарэшце, апынуўшыся на беразе, зняможана сеў на абымшэлы валун. Зараз ён пойдзе туды, дзе, помніў, былі акопы карнікаў. Калі акопы пустыя, падасца на выспу, на бераг Чорнага возера.

Да фашысцкіх акопаў, па разліку Крамнёва, было не больш як тры кіламетры. На ўсходзе паружавела неба, а той клятай абароны карнікаў усё не было. «Няўжо заблудзіўся ў трох кустах?» — пачаў нервавацца Васіль і рап­там застыў: уперадзе, за блізкім кустом маладога арэшніку, нехта прамовіў слабым голасам, няўпэўнена вымаўляючы рускія словы:

— А-аль-ф-фрэд... дзе ты?

— Тут, тут! — злосна і ціха агрызнуўся другі. — Маўчы... Здаецца, нехта ішоў...

— Г-гарыць... як гарыць у грудзях! — са смяротнай журбой прастагнаў той, хто клікаў Альфрэда.

— Ды замаўчы ты! — задыхаючыся, прашыпеў другі голас, а той першы, слабенькі, безнадзейна прастагнаў:

— Е-езус Ма-а...

I абарваўся. Нехта здушана захрыпеў, зашамацела сухое лісце, і зноў усё сцішылася. Прытаіўшыся за нейкім калючым кусцікам, Васіль дастаў пісталет. Хто яны? Адзін — рускі, а той, другі?

За блізкім бухматым кустом маўчалі. I было тое маўчанне нейкае мёртвае, страшнае. Стаўшы на калені, ледзь-ледзь прыўзняўшы над нізкім кустом галаву, Васіль усё яшчэ напружана слухаў. Цішыня не патушыла, хутчэй, наадварот, абвастрыла трывогу. Пачакай, не спяшайся. Нехта тут ёсць, блізка, за тым вось кустом...

Той, каго ён убачыў, ляжаў на спіне, сутаргава ўхапіўшыся рукамі за грудзі. Нерухомыя, шырока расплюшчаныя вочы яго з жахам і здзіўленнем глядзелі ў неба, ужо амаль светлае і дзе-нідзе пакрытае лёгкімі белымі хмаркамі, падобнымі на сляды ад разрываў зенітных снарадаў. На левай назе чалавека блішчаў новенькі хромавы бот, правая была босая, ад ступака да калена загорнутая ў свежы бінт. Беласнежны бінт прамок, густа набрыняў крывёю. Побач, на кволай бледна-зялёнай траве, што нясмела прабілася скрозь тоўсты слой збуцвелага лісця, ляжала біклага, а ў грудзях чалавека, абцягнутых новенькім афіцэрскім кіцелем, тырчэў штык ад нямецкай вінтоўкі.

Крамнёў адчуў, як халодныя мурашкі папаўзлі па ягонай спіне. Нейкую долю хвіліны ён вагаўся, не ведаючы, што рабіць, потым нахіліўся над забітым.

...У кішэні кіцеля былі дакументы. Крамнёў прачытаў: «Матэо Віано... лейтэнант... »

«Італьянец?» — Крамнёў здзіўлена зірнуў на забітага. Адкуль? Яшчэ ўчора, ведаў Васіль, акопы вакол Высокай выспы кішэлі эсэсаўцамі. Адкуль жа ўзяліся тут італьянцы?..

IV

...Альфрэд Даноўскі-Скуратаў мог славіць свайго анёла: ён дбайна бярог яго чорную душу.

Шанцавала здрадніку. Смерць абыходзіла, нібы баялася запэцкаць аб гэтую погань свае старыя кашчавыя рукі. Колькі разоў трапляў ён у такую перапалку, з якой, здавалася, выйсці жывым немагчыма. Выходзіў. I не храбрасць ратавала мярзотніка. Выпадак. Часам дзікі, неверагодны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціхая Лань»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціхая Лань» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ціхая Лань»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціхая Лань» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x