Алесь Шашкоў - Ціхая Лань

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Шашкоў - Ціхая Лань» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2008, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ціхая Лань: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціхая Лань»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ціхая Лань — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціхая Лань», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Усё... Вырваўся... — выдыхнуў.

— ...Што, пан бургамістр, дагнаў? — насмешліва гукнуў нехта зверху, якраз над галавой капітана. — То-та. Казаў жа я вам: страляйце. Дык не, жывым. Толькі жывым! Ну, дык цяпер і бярыце. I мёртвага тут не знойдзеце...

— Тут ён, тут! — усклікнуў другі, мусіць, бургамістр. — Я сам бачыў, як скочыў у ваду!

— Скочыў. Улёгся на дне і пускае бурбалкі. Вунь колькі іх на вадзе.

— То бурболіць мая скрынка! — ад злосці блытаючы словы, заявіў бургамістр. — Ён кінуў яе ў вір, я гэта бачыў сам!

— Што ж не хапалі, калі бачылі? — кпіў усё той жа голас.

— М-маўчаць! — задыхнуўся Валькоўскі. — Распранайся! Даю пяць мінут!..

«Няўжо палезуць?» — Крамнёў сеў і нейкі час прыслухоўваўся, потым ціха ўстаў і падышоў да выхаду з пячоры. Не, ён не верыў, што паліцай, якога Валькоўскі гнаў у ваду, выявіць яго сховішча. Стары кудлаты куст лазы так старанна прыкрыў і без таго мала прыкметны ўваход у пячору, што нават сам Васіль, які многа разоў лазіў сюды і ноччу і днём, не адразу яго адшукаў. Ну а калі...

Васіль намацаў на поясе корцік, насцярожыўся. Непакоіла другое: скрынка. Калі спрытны на язык паліцай такі ж спрытны плывец, скрынку ён можа знайсці. Праўда, вір дужа глыбокі, але дно! Яно, ведаў Крамнёў, які не раз ныраў у вір, ратуючы дарагія фабрычныя кручкі, — чыстае, жоўтае, нібы стол у добрай вясковай гаспадыні. I толькі дзе-нідзе, нібы яшчэ не прыбраныя гаршкі, ляжалі адзінокія камяні.

— Ты скора там?! — зноў пачуўся нецярплівы голас Валькоўскага.

— Ды ўжо! Няхай трошку ветрам прадзьме. Без толку ляцелі, нібы нас чэрці гналі!..

— Вось я цябе зараз прадзьму!..

Пачуўся шумны плёскат вады, нехта спалохана войкнуў, і Крамнёў раптам убачыў на вадзе чалавека. Ён быў якраз насупраць увахода ў пячору, паціху варушыў моцнымі рукамі і, задраўшы галаву, злосна крычаў на бераг:

— Ну... дзе шукаць!? Шукаць, пытаюся, дзе?!

— Тут, тут! — радасна адгукнуўся гарбун. — Ля бжэгу! Бліжэй, яшчэ трошку бліжэй!..

— Ля бжэгу!.. — ціха перадражніў «вадалаз». — Сам бы і лез, корч гарбаты, калі так усё добра ведаеш!..

Паліцай падплыў бліжэй, пакруціўся на месцы, углядаючыся ў глыбокую цёмную ваду, потым спрытна кульнуўся ўніз галавою і, бліснуўшы пад сонцам мокрым белым задам, з’явіўся пад старым разлогім кустом! Цяпер ён быў так блізка, што Крамнёў мог лёгка схапіць яго за валасы.

«Л-лоўка!..» — Васіль асцярожна адступіў глыбей у пячору, сціснуў у руцэ корцік. А паліцай тым часам спакойна вісеў, ухапіўшыся за тоўсты лазовы сук, і скрозь густое бледна-зялёнае лісце ўважліва цікаваў за тымі, хто чакаў яго на беразе. Вісеў доўга, ці, можа, так здалося Крамнёву, потым выпусціў сук і з тым жа спрытам, без аніякага шуму зноў знік пад вадою.

Вынырнуў ён ужо далёка ад берага, пасярэдзіне ракі, і, энергічна матляючы галавой і адплёўваючыся, злосна аб’явіў:

— Прападзі ён пропадам, гэты ваш вір! Тут чорт дна не дастане! А дрыгва! Нагой не ступіць!

Крамнёў з палёгкай усміхнуўся, сунуў у ножны корцік, а наверсе гарбун з роспаччу застагнаў:

— Але ж там мая скрынка!..

— Ну дык сам і шукай сваё золата! — буркнуў паліцай, перавярнуўся на спіну, склаў на грудзях рукі і ціха паплыў уніз па цячэнні, туды, дзе бераг быў ужо не такі круты і высокі.

А на беразе зноў усталявалася напружаная цішыня. Цяпер, відаць, распранаўся сам бургамістр. Ну што ж, няхай. Назад з вады той не вернецца. Ён, капітан Крамнёў, задушыць яго пад вадой і разам адпомсціць і за смерць Аімбетава, і за рану Альхоўскай, і за самога сябе, — за тое, што ён, Крамнёў, паспяшаўся, не паспеў прыстрэліць гэту гадзіну там, на лужку, пад нізкарослым карабатым дубам.

Ды Валькоўскі нешта марудзіў. I вось замест чаканага ўсплёску вады пачуўся спакойны іранічны голас якогасьці немца:

— Надзявай, граф, штаны і не псуй паветра. Чаго мітусішся? Тваё золата будзе ляжаць тут больш надзейна, чым маркі майго бацькі ў швейцарскім банку. Настане час — прыйдзеш і возьмеш.

Цяжка сказать, ці здалася Валькоўскаму гэта парада разумнай, але праз якую хвіліну Крамнёў пачуў яго злы, раздражнёны голас:

— Устаць! Да машыны!

«А, гад, забурболіла ў задніцы! — расчаравана ўсміхнуўся Крамнёў. — Ну што ж, пасмуродзь яшчэ на зямлі».

Крамнёў усеўся на камень, пачакаў, пакуль на беразе ўсталявалася цішыня, а ў кустах абудзіліся птушкі, потым няспешна выкруціў мокрую вопратку, развесіў на сухім карэнні, пад столлю пячоры, і, голы, ціхенька выслізнуў у глыбокі Чортаў вір.

Выплыў хвіліны праз дзве, ухапіўся за той самы сук, на якім так нядаўна вісеў хітры паліцай, доўга адпачываў, цяжка дыхаючы, потым ціха прамовіў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціхая Лань»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціхая Лань» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ціхая Лань»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціхая Лань» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x