Алесь Шашкоў - Ціхая Лань

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Шашкоў - Ціхая Лань» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2008, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ціхая Лань: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціхая Лань»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ціхая Лань — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціхая Лань», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дубровіч імгненна ажыў, падхапіўся на ногі, нібы яго падштурхнула сама зямля. Прыгнуўшыся, усім целам падаўся ўперад, і Сіўцову чамусьці здавалася, што камбрыг вось-вось рынецца да возера, кінецца ў ваду, знікне ў віхуры разрываў.

— З кім гэта яны счапіліся? — з трывогай назіраючы за камбрыгам, здзівіўся Сіўцоў. — Там жа нашых нікога няма.

— Маўчы, Пашка, — адмахнуўся Дубровіч. — Няма нашых, ёсць другія!.. Во лупяць! Так-так-так!.. Бачыш, Пашка! А я, прызнацца, ужо баяўся. Ды вось, збылося! Плялі, гады, нам пятлю, ды самі ў ёй і засіліліся!.. Помні, Пашка, гэта мы, мы з табой накінулі іх пятлю на іх жа праклятую шыю! Мы! — Дубровіч па-маладому лёгка выпрастаўся ва ўвесь свой зайздросны рост, ужо больш спакойна загадаў: — Адвядзі, сынок, хлопцаў далей ад возера. Як бы здуру яны і сюды не саданулі.

VIII

Обер-фюрэр Ганс Шылер, пацярпеўшы сакрушальнае і такое ганебнае для яго, праслаўленага афіцэра вялікай Германіі, паражэнне на берагах Ціхай Лані, вырашыў: раней, чым развітацца з жыццём, ён «грымне дзвярыма».

Неспадзявана атрымаўшы ад брыгадэнфюрэра Баха шыфроўку, што на дапамогу Лазоўскаму гарнізону спешна ідуць два ўзмоцненыя батальёны, Шылер імгненна падумаў, што гэта сам Бог рашыў дапамагчы яму адпомсціць праклятаму «трактарысту» за яго, Шылера, знявечаны лёс.

Уладкаваўшы на самым відным месцы стала развітальнае пісьмо Герма­ну Гімлеру, ён паклікаў сувязных і з імі паслаў строгі загад камандзірам батальёнаў: першаму, Хольцу, — неадкладна асядлаць магістраль Масква— Мінск у раёне выхаду з перашыйка, што паміж двух забалочаных азёр; друго­му — перашыек партызан Дубровіча, замураваць іх там і знішчыць.

Гэту самую экспромт-дыспазіцыю обер-фюрэр Ганс Шылер старанна нанёс і на сваю аператыўную карту. Не без разліку. Тлела ў душы вопытнага эсэсаўца надзея, што, няхай сабе і пасля ягонай, Шылера, смерці, трапіць карта ў рукі гестапа, а там і ў рукі больш высокіх чыноў рэйхсканцылярыі. I зразумее і Гімлер, а мо і сам Гітлер, што ён, обер-фюрэр Ганс Шылер, зрабіў усё, што мог зрабіць афіцэр вермахта, які па волі Усявышняга трапіў у безвыходнае становішча...

Так думаў, на гэта спадзяваўся Ганс Шылер. Атрымалася ж зусім інакш... Відаць, па волі ўсё таго ж Усявышняга карта трапіла зусім у іншыя рукі, у рукі камбрыга Дубровіча, таго самага «трактарыста», які так перахітрыў яго, шматвопытнага эсэсаўскага палкоўніка.

Дубровіч уважліва вывучыў план эсэсаўца Шылера, падзівіўся яго хітрасці і, атрымаўшы ад Сіўцова звестку, што зусім не хітры эсэсавец Лемпер загадаў у л а с а ў ц а м гнаць партызан на магістраль, паблажліва ўсміхнуўся ў сівую бараду і, ляніва адстрэльваючыся, сам хуценька павёў за сабою «вызваленцаў» туды, дзе бравы маёр Хольц чакаў зусім не гэтае шэрае войска...

ІХ

Для Эрыха Хольца, былога мюнхенскага півавара, а зараз вядомага героя фатэрланда, каваныя боты якога тапталі вуліцы Парыжа і Вены, Варшавы і Прагі, а вочы бачылі піраміды Усходу і лагодныя хвалі Міжземнага мора, заданне обер-фюрэра Шылера, «тылавога пацука», здалося бяздарна-дробязным, нават крыху абразлівым. Яно, як бы знарок кідала цень на яго славу, балюча кранала яго кволы гонар. «Ха! Iдуць партызаны! — раздражнёна размаўляў ён сам з сабою. — Ну і што? Супраць яго, Эрыха Хольца, ішоў пад Парыжам полк фанабэрыстых французаў. Iшоў. Шпага французскага палкоўніка — вось яна! Палюбуйся, фюрэр паліцаяў. Усыпана дарагімі камянямі. Украў? Ну што вы, обер-фюрэр! Маёр Эрых Хольц, кавалер Рыцарскага крыжа, крадзяжом не займаецца. Французскі граф сам паклаў сваю шпагу да яго ног. А вы — ідуць партызаны, прэ нейкае лапцюжнае войска. Пан Ганс Шылер (прозвішча падчапіў якое!)! Маёр Эрых Хольц са страху не стане дзіравіць свой лоб. Ён спакойна падпусціць гэтага вашага генерала Хэтэзэ фон Чэтэзэ (пацукі, а клічку прыдумалі злую!) да самай магістралі, завабіць на шырокую, пілой і сякерай аголеную прыдарожную паласу і накрые шквалам агню. Кожны метр гэтай плошчы прыстраляны, міма не ляжа ніводная міна, ніводзін снарад. Апошняе слова скажуць кулямёты і аўтаматы. !х у яго, маёра Хольца, таксама хапае...»

Хольц выслаў у лес, на перашыек, разведку, пусціў па магістралі ў розныя бакі два танкі, пабываў на сваіх батарэях, зазірнуў у акопы і, добра павячэраўшы, улёгся на голым ложку ў чысценькай хаце, якая, відаць, належала дарожнаму майстру і таму ўцалела за час гэтай дзікай партызанскай вайны.

«Дзівакі! — паміж глыткамі шнапсу працягваў ён пацяшацца над «тылавымі пацукамі». — I чаму яны, гэтыя рознакаліберныя фюрэры, так баяцца нейкіх партызан? Вунь, гэты Шылер, кажуць, застрэліўся! Не вынесла, бачыце, тон­кая фюрэрская душа абразы: пашкуматаў барадаты трактарыст. Дурань, хоць і фюрэр. Каго не шкуматае вайна? Вунь ён сам, маёр Хольц, кавалер Рыцарскага крыжа, са Сталінградскага катла выскачыў, бы той Д’Артаньян, з французскай шпагай у руках. Без свайго палка, нават ардынарца страціў...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціхая Лань»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціхая Лань» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ціхая Лань»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціхая Лань» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.