Алесь Шашкоў - Ціхая Лань

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Шашкоў - Ціхая Лань» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2008, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ціхая Лань: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціхая Лань»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ціхая Лань — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціхая Лань», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— I якую? — паблажліва ўсміхнуўся рэйхсфюрэр. Ён ніяк не мог уявіць сабе «турэмшчыка» Баха ваенным стратэгам!

— Я коратка. Вы, канечне, ведаеце, што апошнім часам змянілася тактыка партызан?..

— Трошку, — насмешліва ўсміхнуўся Гімлер.

— Ну дык вось, — заспяшаўся Бах, заўважыўшы гэту ўсмешку. — Раней, як вам, канечне, вядома, партызаны дзейнічалі невялікімі групамі. Потым пачалі ствараць атрады, брыгады, нарэшце — злучэнні і цэлыя партызанскія зоны!

— Мне ўсё гэта і без цябе вядома, — раздражнёна абарваў Баха Гімлер. — Але цікава, адкуль т а б е ўсё гэта вядома?

— Хіба ў маім лагеры мала палонных? — сціпла ўсміхнуўся Бах. — А дапытваць я ўмею... Ды справа не ў гэтым. Рэарганізацыя партызанскіх сіл толькі пачалася. I мне здаецца, нам трэба дапамагчы ім у гэтай справе.

Гімлер павольна выпрастаўся, адкінуўся на спінку крэсла.

— Так, дапамагчы! — яшчэ больш заспяшаўся обер-фюрэр. — I вось чаму... — Ён на момант спыніўся, загадкава ўсміхнуўся і раптам спытаў: — Вам даводзілася бачыць, як мядзведзь, забраўшыся на пасеку, ад пчол ратуецца? У дзіцячых фільмах паказвалі. I лапамі мызу чысціць, і па зямлі качаецца, калі ёсць блізка вада, у ваду лезе, а не, дык напралом праз кусты — дай Бог ногі. Вось такое часам і з нашымі карнымі атрадамі здараецца... — Бах спалохана зірнуў на рэйхсфюрэра. Ледзяныя вочы Гімлера як быццам крыш­ку адталі, глядзелі на Баха з цікавасцю, хоць і крыху насмешліва. Гэта Баха натхніла, і ён загаварыў больш упэўнена: — Раней, калі партызаны дзейнічалі невялічкімі групамі, змагацца з імі было гэтак жа цяжка, як медзведзю з пчоламі. Налятаюць, балюча кусаюць, а не зловіш. У партызана ў кожнай вёсцы — свае людзі. Ты яшчэ збіраешся выступаць, а ён ужо ведае, чаго і куды ты ідзеш, калі з’явішся. Шапку ў ахапку — і на новую базу. А тых баз у яго, што ў зайца дамоў. Схаваецца ў яміне, зашыецца ў лесе пад выварацень, залезе на дрэва і цікуе. Сочыць за кожным тваім крокам. А як толькі ты, спаліўшы дзве-тры вёскі ды без толку пастраляўшы ў лесе, павернешся, каб ісці назад у свой гарнізон, упэўнены, што ў гэтым лесе ці на балоце здох ад страху апошні камар, ён, партызан, тут як тут: р-раз, і куля ў спіну! Зусім іншая справа — брыгада, злучэнне. Дайце мне полк, і я ў адкрытым баі, пры нашым узбраенні, пры нашай тэхніцы ды пры ўменні нашых салдат ваяваць, я за адзін дзень расшматаю такое злучэнне. А калі не полк? Ды калі сагнаць у адно месца, у лес ці ў балота некалькі такіх «злучэнняў» разам з іх непаваротлівымі абозамі, з бабамі і дзецьмі, якіх яны тысячамі возяць за сабой? Акружыць, замураваць — і з усіх бакоў, з усіх ствалоў і калібраў! Ды яшчэ зверху, з самалётаў. Каго не знішчаць снарады, міны і бомбы, праз месяц самі падохнуць з голаду.

Гімлер скрыжаваў на грудзях рукі, доўга глядзеў то на ваяўнічага паліцэйскага, то на шыфроўку, што ляжала перад ім на стале. Потым няспешна нахіліўся, адамкнуў шуфляду стала, дастаў некалькі аркушаў чыстай паперы:

— Пішы. Падрабязна. Усё, што сказаў мне. Пішы акуратна. Чытаць буду не толькі я.

Менш як праз месяц пасля гэтай размовы, у пачатку сакавіка, обер-фюрэр Генрых Бах стаў брыгадэнфюрэрам Бахам, апынуўся ў Мінску, на тым самым «аператыўным прасторы», пра які так доўга марыў.

Хмара сціснуў сваёй адзінай рукою лоб, задуменна паківаў галавою, варожа зірнуў на разгорнутую на стале аператыўную карту, старанна размаляваную рознакаляровымі ўмоўнымі знакамі, усеяную шматлікімі лічбамі. Хто зрабіў усё гэта? Готберг? Ці ён, Бах?

Яшчэ некалькі хвілін назад, схіліўшыся над гэтай вось картай, уважліва яе «прачытаўшы», але яшчэ не зазірнуўшы ў папку, дзе захоўваліся іншыя дакументы Шылера, палкоўнік Хмара не без задавальнення абазваў і Готберга, і яго памочнікаў «бязменамі». Ды і сапраўды. Апрача генеральскіх пагонаў, далі гэтаму Баху, камандуючаму карнымі войскамі зоны, 83-тысячную армію. З танкамі. Артылерыяй. Самалётамі. А ён? Узяў і раскідаў сваё войска як і куды папала. 25 тысяч салдат накіраваў на Віцебшчыну, 58 тысяч — пакінуў тут, пад Мінскам. I вось яны цяпер ваююць з брыгадай Дубровіча ды ловяць курэй у вёсках Лагойскага, Плешчаніцкага, Смалявіцкага, Барысаўскага і яшчэ двух-трох іншых раёнаў. А хіба ім, Готбергу, Бушу, ды і гэтаму Баху, невядома, што дзве трэці ўсіх партызанскіх брыгад і злучэнняў знаходзяцца менавіта на Віцебшчыне?

Аказваецца, вядома. Вядома і тое, чаго да гэтай мінуты не ведаў ні ён, палкоўнік Хмара, камандзір партызанскага злучэння, не ведаюць, пэўна, і там, у маскоўскіх разведупраўленнях, дзе ён зусім нядаўна працаваў сам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціхая Лань»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціхая Лань» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ціхая Лань»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціхая Лань» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.