Алесь Шашкоў - Ціхая Лань

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Шашкоў - Ціхая Лань» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2008, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ціхая Лань: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціхая Лань»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ціхая Лань — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціхая Лань», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ды толькі дарэмна хваляваліся і малады «матэматык», і сівы «гісторык», былы дырэктар Лазоўскай школы. Палкоўніка Хмару, камандзіра злучэння, які сядзеў за сцяной, у колішнім яго, Васільева, кабінеце, здабыты Сіўцовым «язык» ужо мала цікавіў. Перад ім, вопытным разведчыкам, цяпер былі свае «языкі» — глыбока дасведчаныя, надзейныя: сакрэтныя дакументы, якія невядома чаму пакінуў на стале ў настаўніцкай Ганс Шылер.

Гэта былі важныя, каштоўныя дакументы — аператыўная карта і яшчэ тры, што апынуліся ў папцы: копія дакладной запіскі Генрыха Баха і стэнаграма яго ж размовы з Германам Герынгам; копія дырэктывы Цэнтральнага штаба партызанскага руху; і — з а г а д гэтага ж штаба за подпісам Варашылава і Панамарэнкі. Хмара перачытваў дакументы і паступова перад ім раскрывалася нешта такое, што не проста здзівіла, — глыбока ўзрушыла: перад ім раскрыўся злавесны, глыбока прадуманы план новай грандыёзнай карнай аперацыі...

...Глуха замураваныя на Высокай выспе эсэсаўскімі батальёнамі і «маскоўскі» палкоўнік Хмара, і нават вопытны камбрыг Мірон Дубровіч, каму за час партызанскай вайны ўдалося разгадаць нямала эсэсаўскіх хітрыкаў, чамусьці былі ўпэўнены, што гэтая чарговая аперацыя носіць л а к а л ь н ы характар і скіравана толькі супраць адной брыгады — брыгады Дубровіча.

Падстаў для такого вываду хапала. Па-першае, ранейшы план шырокамаштабнай карнай аперацыі, распрацаваны генералам Штаўфэнам, трапіў у рукі партызан раней, чым у рукі тых, хто павінен быў яго здзейсніць. Падругое...

Вось гэта «другое» і стала цяпер на першае месца. Моцная, выдатна арганізаваная, загартаваная ў шматлікіх баях і трывала звязаная са шматлікімі вёскамі і гарадамі Віцебшчыны брыгада Дубровіча неспадзявана з’явілася ў Бярэзінскіх лясах, зусім недалёка ад Мінска, і паспела папсаваць нямала крыві рознакаліберным фюрэрам, штабы якіх атабарыліся сярод руін беларускай сталіцы. Менш як за паўгода рухнулі ў ваду чатыры масты. На аўтаі чыгуначнай магістралях гаспадараць партызанскія дыверсанты, ім жа прыпісалі і сакрэтную авіябазу, знішчаную спецгрупай Крамнёва, аб існаванні якой фашысты яшчэ мала што ведалі.

За авіябазу, за Вяціцкі чыганачны мост паплаціўся Ота фон Зэйдліц. Відаць, паплаціліся б і яшчэ многія мясцовыя фюрэры, ды ў Берліне, чорным ад жалобных сцягоў, што накрылі сталіцу «непераможнай» Германіі пасля Сталінграда, было зусім не да нейкіх там мастоў і авіябаз, няхай сабе і дужа важных і сакрэтных. Ну а цяпер? Жалобныя сцягі схавалі, штабы селі за распрацоўку плана-рэваншу за сталінградскі разгром, ваенныя заводы ліхаманкава выпускаюць тысячы новых танкаў і самалётаў, а тут, на гэтай клятай зямлі, «сярмяжна-лапцюжныя» мужыкі і бабы па-ранейшаму нішчаць масты, ляцяць пад адхоны эшалоны са звышсакрэтнай тэхнікай, гараць камендатуры, а нейкія мурзатыя трактарысты хапаюць на дарогах шыкоўныя «опелі» разам з праслаўленымі генераламі і іх мудрагелістымі планамі.

Карацей, лясны «генерал Чэтэзэ фон Хэтэзэ», як здзекліва ахрысціў камбрыга Дубровіча, былога дырэктара МТС, сам гаўляйтэр Кубэ, усім тутэйшым фюрэрам абрыдзеў да чорцікаў, і яны, сабраўшыся гуртам, пастанавілі знішчыць Дубровіча і яго банду. Ну а калі не знішчыць, — падалі голас тыя, хто ўжо меў выпадак пазнаёміцца з гэтым самым Дубровічам, то загнаць яго, барадатага д’ябла, як мага далей ад Мінска, замураваць у якой-небудзь глухамані, адкуль ужо не будзе далятаць траскатня ржавых бандыцкіх вінтовак ні да вушэй гаўляйтэра, ні тым больш да вушэй самага галоўнага фюрэра.

Так думалі, так разважалі на Высокай выспе, у штабе Дубровіча. I, аказваецца, зусім інакш думалі і разважалі ў кабінетах берлінскіх штабоў...

III

Генерал Штаўфэн, адзін з аўтараў шырокамаштабнай карнай аперацыі па разгроме беларускіх партызанскіх брыгад, што дзейнічалі ў блізкіх тылах групы армій «Цэнтр» і ўжо дужа дапякалі фельдмаршала Буша, які камандаваў гэтым самым «Цэнтрам», — загінуў. Дэтальна распрацаваны і ўжо дзе трэба зацверджаны план аперацыі трапіў у рукі партызанскіх разведчыкаў, трапіў раней, чым у рукі тых, хто павінен быў яго здзейсніць. Ну што ж, вайна ёсць вайна, хоць і з нейкімі паршывымі ляснымі бандытамі. У Берліне па Штаўфэну сумавалі не доўга, жалобных сцягоў не вывешвалі, і, параіўшыся з тым самым Бушам, з якім ужо раіўся не ўпершыню, Герман Герынг прызначыў на месца Штаўфэна групенфюрэра Готберга, а ў дапамогу яму прыслаў брыгадэнфюрэра Баха і яшчэ з паўтузіна фюрэраў рознага рангу і званняў усё з тым жа суровым заданнем: знішчыць партызан! У тылах армій фельдмаршала Буша павінны быць цішыня і спакой. Асабліва цяпер, калі рускія, ушчэнт разбіўшы на Курскай дузе Манштэйна, задумалі нешта яшчэ пад назвай «Баграціён».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціхая Лань»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціхая Лань» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ціхая Лань»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціхая Лань» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.