Алесь Шашкоў - Ціхая Лань

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Шашкоў - Ціхая Лань» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2008, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ціхая Лань: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціхая Лань»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ціхая Лань — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціхая Лань», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Больш у пакоі нікога не было. Ля фікуса на даўно не мытай падлозе свяціліся буйныя кроплі крыві, валяўся кавалак акрываўленага калючага дроту і да болю знаёмы старэнькі хлапчукоўскі чаравік.

Дубровіч бязвольна апусціў аўтамат, увабраў галаву ў плечы і нейкі момант стаяў нерухома, нібы чакаў, што нехта вось-вось абрыне на яго смяротны ўдар. Потым нясмела стаў на калені, асцярожна ўзяў чаравік і доўгадоўга глядзеў на яго, нібы ўсё яшчэ не мог зразумець, як і чаму гэтая рэч, такая знаёмая і дарагая яму, Мірону Дубровічу, трапіла сюды, у заліты крывёю пакой. Нарэшце зябка ўздрыгнуў, сутаргава прыціснуў да грудзей чаравік і захістаўся: уперад — назад, уперад — назад. Хістаўся, раскачваў сваё магутнае цела, нібы кагосьці беражна люляў, кагосьці любоўна закалыхваў.

Раптам зноў зябка ўздрыгнуў, спалохана глянуў на дзверы і, убачыўшы на парозе палкоўніка Хмару, хапатліва сунуў за пазуху чаравік, цяжка, абапёршыся на аўтамат, падняўся і, нязграбна перастаўляючы ногі, падышоў да акна, прыпаў ілбом да халоднага, прадзіраўленага кулямі шкла.

Зразумеўшы, што яны безнадзейна спазніліся, Хмара хацеў пакінуць пакой, але тут на вочы трапіў стандартны, для машынкі, аркуш паперы, што ляжаў у цэнтры стала на самым відным месцы. На паперы было нешта напісана, акуратныя цёмныя радкі відаць былі добра, нібы яны былі выведзены не звычайным чорным алоўкам, а адліты з металу.

Паціху, каб не патрывожыць камбрыга, палкоўнік пайшоў да стала. Шырокая, відаць, троху падгніўшая масніца злёгку прагнулася пад яго нагамі, і Шылер нечакана ўздрыгнуў, варухнуўся, нібы хацеў зірнуць, хто патрывожыў яго спакой, і, не выпускаючы з рукі пісталет, імкліва паваліўся на спіну, знік пад фікусам. Усё адбылося так раптоўна, што палкоўнік адскочыў назад, схапіўся за аўтамат. Обер-фюрэр, бестурботна выставіўшы з-пад фікуса бліскучыя боты, ляжаў нерухома. Хмара злосна вылаяўся, тупарылым ствалом аўтамата спіхнуў са стала эсэсаўскую фуражку, сеў на апусцелае крэсла.

На стале, які дагэтуль засцілі шырокія плечы эсэсаўца, апрача той паперкі, што прыкавала ўвагу палкоўніка, аказалася шмат яшчэ чаго. Ляжалі газеты

і часопісы: нямецкія і савецкія. З-пад тонкага, відаць, сатырычнага, часопіса, на вокладцы якога ўгадвалася злая карыкатура на Сталіна, асцярожна вытыркаўся ражок нейкае карты. Тут жа, трошачку збоку, ляжала цёмна-карычневая папка, зусім не вайсковага выгляду. Асобна, у цэнтры стала, бялела тая самая паперка, што першай кінулася ў вочы палкоўніку. Пальцам падсунуў яе бліжэй да сябе, прабегся вачыма па акуратных чорных радках:

«Берлін.

Рэйхсфюрэру Гімлеру.

Учора вечарам я званіў Вам і сказаў, што гэтай ноччу я апушчу заслону над трагікамедыяй «Генерал Чэтэзэ фон Жэтэзэ», абяцаў, што праз два-тры дні пакладу на Ваш стол барадатую галаву гэтага ляснога бандыта. Не ведаю, чаму, але Бог жорстка мяне пакараў, на нейкі час затуманіў мой розум, і я дапусціў непапраўную памылку, якую дараваць сабе не магу. Не дакарайце мяне. Я доўга і верна служыў фюрэру, Вам і Вялікай Германіі.

Обер-фюрэр Ганс Шылер.

7 мая 1944 г.

2 гадзіны ночы».

Хмара скамячыў паперку, хацеў кінуць пад стол, але перадумаў, сунуў у кішэню, цераз плячо зірнуў на камбрыга. Дубровіч усё яшчэ стаяў ля акна, упёршыся ў дзіравае шкло барадой, і, відаць, нічога не чуў і не бачыў. «Гене­рал Чэтэзэ...» — Хмара варожа зірнуў на бліскучыя боты фашыста, узяў пульхную папку, падумаў, адсунуў убок, пацягнуў за ражок карту, што загадкава вытыркалася з-пад часопіса.

...Гэта была новенькая, размаляваная патрэбнымі знакамі, аператыўная карта карнай аперацыі «Баклан»...

II

Партызанам, што прарвалі блакаду, да зарэзу патрэбен быў «язык», бо ніхто з іх толкам не ведаў, дзе зараз карнікі, што яны робяць цяпер і што збіраюцца рабіць далей. Кожны ў брыгадзе разумеў, што кат, з рук якога так раптоўна выхапілі вяроўку, неўзабаве ачомаецца, пакліча падмогу, хапатліва залатае, што трэба латаць, і ўсё пачнецца спачатку. I сам чорт не скажа, чым усё скончыцца. Прарвана блакада малая, вялікая — акупацыя — засталася, а таму трэба спяшацца, ісці далей, як мага хутчэй адрывацца ад карнікаў — нават проста да часу схавацца. Але куды, у які бок кінуцца? Брыгада хоць і не панесла вялікіх страт у момант прарыву, але ўсё ж была надта знясілена голадам. Даўно былі з’едзены апошнія коні, якіх, нібы ўласныя вочы, бярог камандзір адзінай у брыгадзе батарэі Лаўрэнь Парахонька. З’едзены былі скуры і капыты гэтых коней, халявы ботаў і трафейныя скураныя паясы, спустошаны зараснікі аеру на беразе возера, абскобленыя маладыя бярозкі — усё, што можна, а часам і нельга было есці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціхая Лань»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціхая Лань» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ціхая Лань»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціхая Лань» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.