Алесь Шашкоў - Ціхая Лань

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Шашкоў - Ціхая Лань» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2008, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ціхая Лань: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ціхая Лань»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ціхая Лань — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ціхая Лань», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рабіў гэта і капітан Васіль Крамнёў. Можа, таму, што спецгрупа, якой ён камандаваў, жыла самастойным баявым жыццём: маленькая армія на роднай, часова захопленай ворагам зямлі. А можа, і не таму.

Вайна ёсць вайна, на вайне страляюць, на вайне забіваюць. I ўсё ж і на вайне чалавек часам думае пра будучае. Як спатрэбіцца яму, пісьменніку

Крамнёву, яго дзённік — верны сведка таго, што было ў яго жыцці і што можа незнарок выкрасліць з памяці час, нягоды, нават шчасце і радасці.

Вось гэты запаветны сшытак — скупы летапіс ды рукапіс няскончанай аповесці, якую распачаў яшчэ ў падмаскоўным шпіталі і вырашыў сёння прагледзець і надзейна схаваць у сваім даўно правераным сховішчы. Спатрэбіцца. I калі не яму, дык застанецца на зямлі сведка грозных падзей, сведка мужнасці людзей і нікчэмнасці нелюдзей.

Дачакаўшыся, калі Соня, хапатліва паснедаўшы, пайшла на раку, Крамнёў адразу ж падаўся на бераг Чорнага возера, дзе над абрывам паміраў магутны стары дуб.

Дуб некалі разбіла маланка, даўно не распускалася лісце на яго сухім аблупленым голлі, і, мусіць, таму Крамнёў і даверыў яму свой запаветны скарб, хаваў у непрыкметным дупле сшыткі, спадзеючыся, што мала хто зацікавіцца гэтым несамавітым дрэвам: ні ценю, ні дроў.

Уважліва агледзеўшыся па баках, Васіль дастаў сваю схову, усеўся на краі абрыва. Рукапіс аповесці, перавязаны бінтам, адклаў, а дзённік — тоўсты сшытак у чорнай дэрмацінавай вокладцы — разгарнуў. Уздыхнуў, дастаў з кішэні гімнасцёркі аловак, акуратна вывеў на чыстай старонцы: «3 мая, 44-ы. Жоўтыя лісты апалі каля самага берага, у ЧВ, якраз насупраць П-ры».

— Усё. Апошні сказ... — Васіль сумна ўсміхнуўся, трубкай скруціў дзённік, падняўся на ногі. Дзесьці тут, блізка, стаяла партызанская батарэя. Стрэляных гільзаў хапала. Ён выбраў дзве, запоўніў іх сваімі паперамі і, яшчэ раз уважліва азірнуўшыся па баках, кінуў гільзы ў дупло і ціха пайшоў да свайго бліндажа.

Соня была ўжо тут, ляжала на нарах і чытала нейкую старую, пажоўклую ад часу газету. Згарнула яе, усміхнулася:

— Я, Вася,бачыла... I ўсё зразумела. Правільна. Пара. Так і ў дэзерціры можна трапіць. Пакуль ты там свае паперы хаваў, я праверыла нашы прыпасы. Ёсць дзве бляшанкі тушонкі, кавалак сала. Сухароў, праўда, мала, затое колькі вяленай рыбы! Хопіць не менш як на паўмесяца. А там, можа, што раздабудзем у вёсках.

— Эт, дзе яны, тыя вёскі! Абыдземся тым, што ёсць. А цяпер лепей сядзем за стол, возьмем карту ды паглядзім, куды нам падацца.

— Не, таварыш капітан, пра гэта ты ўжо сам падумай. З мяне стратэг аніякі. Заўжды кірую не туды, куды трэба. — Соня сумна ўсміхнулася, знайшла пад сталом свае боты, нясмела спытала:

— Можна, я прайдуся па лагеры?

Абмінаючы глыбокія варонкі і з карэннем вырваныя векавыя яліны, Соня павольна і, як здалося Васілю, са страхам набліжалася да развернутага бліндажа, дзе перажыла сваю смерць і сваё ўваскрэсенне...

Раздзел другі

Паядынак

І

...Злавесная пятля, якую так доўга і старанна зацягваў вакол Высокай выспы обер-фюрэр Ганс Шылер і якая, здавалася, ужо да адказу здушыла горла кожнаму, хто акапаўся тут, на гэтым разварочаным бомбамі пагорку, лопнула, як гнілая нітка. Лютая нянавісць, адчай, безвыходнасць, пагроза непазбежнай галоднай смерці і невымяральная прага да жыцця — усё гэта ў адзін нейкі момант пералілося з сэрцаў соцень знясіленых людзей у джалы халодных штыкоў, і яны разнеслі, нібы спарахнелы плот, здавалася, неадольную блакаду фашыстаў. I мала хто з тых, хто лічыў сябе пераможцам, бестурботна баляваў ці салодка спаў, закалыханы цішынёй майскай ночы, адчуў свой раптоўны пераход з раю зямнога ў рай вечны, дадзены яму зусім не шчодрым арыйскім «готам».

Уварваўшыся ў Лазавое, Дубровіч рынуўся да школы, дзе быў штаб Шылера. Не, ён не думаў, што знойдзе там свайго заклятага ворага. У школе, паведаміў сувязны, катавалі Кавалёва, а потым і Віцьку. Кавалёва павесілі. А Віцьку?

З разбегу камбрыг садануў нагою ў хліпкія дзверы настаўніцкай і застыў на парозе. Над шырокім сталом, што туліўся ў глыбіні пакоя, за старым разгалістым фікусам ярка гарэла лямпа-«дванаццацілінейка», а за сталом, у самым яго цэнтры, сядзеў... Шылер. Гладка прычасаная, кранутая сівізною галава обер-фюрэра, масіўная, нібы высечаная з глыбы шэрага каменя, мірна і велічна ляжала на зялёным абрусе, а побач ганарыста ўзвышалася эсэсаўская фуражка і бязвольна ляжала белая рука з заціснутым у пальцах «парабелумам».

Скіраваўшы на стол аўтамат, Дубровіч доўга і насцярожана глядзеў на фашыста, потым, зразумеўшы, што эсэсавец — мёртвы, пераступіў парог.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ціхая Лань»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ціхая Лань» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ціхая Лань»

Обсуждение, отзывы о книге «Ціхая Лань» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.