Не лепш было і з боезапасам.
Апошнія сорак снарадаў леглі ў акопы фашыстаў каля «Цясніны Дар’яла» ў момант імітацыі прарыву брыгады. Анямелыя гарматы са слязамі на вачах артылерысты спіхнулі ў Чорнае возера з надзеяй, што потым, у лепшы час, іх можна будзе дастаць.
На прарыў цераз Сухое балота і кароткі жорсткі бой за Лазавое пайшлі апошнія патроны і ручныя гранаты. Як і ў жыватах партызан, пуста было ў магазінных каробках вінтовак, у дысках аўтаматаў і ручных кулямётаў. Пустыя былі стужкі «станкачоў». Застаўся крайні НЗ ды яшчэ — штыкі. Але ён хоць і малайчына, гэты славуты рускі штык, ды ўсё ж...
«Языка» ўзялі.
Павел Сіўцоў, новы камандзір брыгаднай разведкі, некалі вышкалены легендарным Міколам Скакуном, цапнуў яго на золку ў баі за Лазавое. Ды якога!.. Калі б не было яшчэ цемнавата, і не было тае бесталковай валтузні з ачмурэлымі ад панікі сыноў сонечнай !тали, якіх партызаны выкалупвалі штыкамі з кустоў і канаў, з крапівы і нават з-пад свінячых карытаў, Павел абышоў бы яго за вярсту. «Языку», жандару-яфрэйтару, было гадоў за шэсцьдзесят! Тоўсты, кульгавы, бяззубы і з адзіным, правым, вокам, якое глядзела хоць куды, ды толькі не туды, куды трэба.
Ды і гэта яшчэ не ўсё. Горш было тое, што гэты ўшчэнт развінчаны фрыц меў язык-аўтамат і страчыў ім, ды яшчэ і па-руску, так спрытна, што сарока, якая чорт ведае адкуль узялася ў такую рань, ды яшчэ ў час яго размовы з разведчыкамі, з павагай збочыла галаву і зачаравана млела ад здзіўлення, што ёсць на свеце нехта яшчэ, хто можа паспрачацца нават з ёю.
Яфрэйтар Фунт — а так, здаецца, зваўся «язык» — помніў кайзера, бачыў Гітлера, Герынга, Гімлера, Гебельса, Геса, Канарыса, Кальтэнбрунера, слухаў Тэльмана, Клару Цэткін, Розу Люксембург, нават бажыўся, што размаўляў з Жукавым, калі той захапіў яго, Фунта, у палон, у тую Першую сусветную, а вось прозвішча свайго ротнага, хоць вырві яму апошняе вока, успомніць не мог. I на пытанне, куды падалася ягоная рота, адказваў так:
— Вас лавіць. А вы злавілі мяне. А што тут хітрага? Я ясным днём карову ад казла не адразу адрозню. I там рогі, і тут рогі.
— Які ж дурань паслаў цябе на фронт? — паныла пытаўся Сіўцоў, употай плануючы, куды б паціху збыць са сваіх рук гэтакае шчасце.
— Ён, наш фюрэр, — тым часам дакладваў Фунт. — Ён цяпер сюды ўсіх пасылае. А я яшчэ і штрафнік. Да фронту на ваенным заводзе працаваў. Вартаваў ваеннапалонных.
— Рускіх, канешне?
— Ага, рускіх. I палякаў. Былі і французы, і англічане. Шмат югаславаў. Нават адзін турак трапіўся. Адкуль? Алах яго ведае. — Хапіўшы патрэбны запас паветра, Фунт нечакана горка ўздыхнуў і дадаў нейкім чужым, здаецца, зусім яму не ўласцівым сумным голасам: — Много было іх, няшчасных! Асабліва запомніўся адзін. Светленькі такі, казаў, што беларус. А падобны быў на майго Тагана. Пад Брэстам ён лёг, яшчэ ў сорак першым. З-за яго, таго светленькага, я і трапіў сюды. Слабы ён быў вельмі, ну я калі-нікалі і прыносіў яму хлеба, паёк свой дзяліў. А нехта... Эх, майн гот! — раптам усклікнуў Фунт з адчаем і злосцю. — Які ж з мяне сёння ваяка! Я нават за яго, !агана свайго, адпомсціць ужо не змагу!..
— Гэта каму адпомсціць? — натапырыўся Сіўцоў.
— Не вам жа, — уздыхнуў Фунт. — Не вы ж яго сюды ваяваць прыслалі...
— Няўжо, дзед, ты і сапраўды так аслабеў? — кпліва пацікавіўся нехта з разведчыкаў. — А вось жа на дуб гэты, аж на самы верх, уздзёрся!
— Уздзёрся, — перадражніў Фунт. — Вось калі б я табе ў задніцу пырнуў штыком, паглядзеў бы я, куды б ты ўздзёрся, — і ўжо ціха дадаў: — Уздзёрціся то ўздзёрся, а вось калі б ты мяне адтуль не сцягнуў, дык я, відаць, і прасядзеў бы там да канца Другой сусветнай...
На старога дзівака плюнулі, запіхнулі ў цёмную бакоўку, дзе школьная тэхнічка калісьці хавала швабру і вёдры, і загадалі не вытыркацца, аж пакуль не скончыцца вайна, на што Фунт ахвотна згадзіўся, нават падпёр швабрай дзверы са свайго боку, каб, не дай Бог, не прыйшла каму ахвота зноў браць яго ў палон.
Прыкрая няўдача з «языком» глыбока засмуціла маладога камандзіра брыгаднай разведкі. Схапіўшы тоўстага, гладкага немца, Павел Сіўцоў аж самлеў ад радасці: ч ы н! Калі не генерал, то не менш як палкоўнік. А за такую птушку! — малады ўчарашні настаўнік ужо бачыў і на сваіх грудзях... не, не
Зорку героя, а проста ордэн Чырвонай Зоркі, які, апрача яго, ужо насілі ўсе разведчыкі, а некаторыя дык і па два. I вось на табе. Фунт фунтам і аказаўся, хоць і важыў кілаграмаў пад сто.
Нікчэмная здабыча засмуціла і начальніка штаба брыгады. «Шалапут, — сумна пазіраючы на панылага Сіўцова, калегу па школе, якога сам жа і прызначыў на месца загінуўшага Скакуна, думаў Павел Ьанавіч Васільеў. — Няўжо нічога горшага, чым гэты Фунт, не было ва ўсім гарнізоне? Што я цяпер скажу камбрыгу? А гэтаму маскоўскаму палкоўніку?
Читать дальше