Василий Гигевич - Страчанае шчасце

Здесь есть возможность читать онлайн «Василий Гигевич - Страчанае шчасце» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Страчанае шчасце: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Страчанае шчасце»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Страчанае шчасце — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Страчанае шчасце», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На тварах рыбакоў свяціліся ўсмешкі. Яны былі яшчэ юнакі і не навучыліся хаваць ад людзей сваіх пачуццяў. Як толькі рыбакі апынуліся на стаянцы, падалося, што яны сталі вышэйшымі і страйнейшымі.

Так атрымалася, што Ран, прайшоўшы па вытаптанай траве, падышоў да Маі і толькі тады зняў з плячэй дрэўка дзіды. Тое ж самае зрабіў і высокі Галу. Асцярожна рыбакі палажылі на траву сома — якраз ля ног Маі.

Ран быў малады. Хоць ён і ведаў, што цяпер сом, як і ўсякая здабыча, належыць не яму і нават не Маі, а ўсяму роду, але не змог стрымаць палкіх пачуццяў, якія бурлілі ў ім, і таму гэтым жэстам хацеў паказаць Маі сваю адданасць. Ран і Мая абмяняліся хуткімі агністымі бліскучымі позіркамі. Здаецца, яны зусім забыліся, што за імі назірае род. У гэты час ад Рана і Маі зыходзіла лёгкае чыстае блакітнаватае ззянне, якое ўсе бачылі і якім звычайна свецяцца закаханыя.

Старыя людзі, гледзячы на іх, чамусьці ўсміхаліся. Яны добра ведалі, што Той, які жыў наверсе, нікога не пакрыўдзіў, кожнага надзяліў пароўну: у маладосці ён дае людзям палкія салодкія жаданні, якімі пакутліва спапяляецца цела, але не дае мудрасці, у старасці дае мудрасць, ды забірае немаведама куды салодкія жаданні. Таму толькі і застаецца чалавеку, што ўсклікваць час ад часу: «Калі б маладосць ведала, а старасць магла!..»

Толькі малыя дзеці не бачылі таго, што бачылі старыя людзі. Ачомаўшыся, малыя з крыкамі, падскокваючы ад узбуджанасці, акружылі рыбіну. Адны зазіралі ў агромністую шырачэзную пашчу, дзе блішчэлі жахлівыя вострыя зубы, другія мералі яе крокамі, каб на ўсё жыццё запамятаць, якія ж агромністыя калісьці, у маленстве, вадзіліся ў Пры рыбы, трэція паказвалі рукамі на рыбакоў і крычалі ў захапленні: «Го-о-о-о, вы — сапраўдныя паляўнічыя!»

Толькі адзін чалавек у гэты час быў хмурны і чымсьці незадаволены. Магутны асілак, які некалі рагацінай адолеў у лесе касалапага і якога з таго часу называлі Сынам мядзведзя, быў цяпер злы. Ён не падышоў ні да рыбіны, ні да шчаслівых паляўнічых, ні да гурту ўзбуджаных людзей. Стоячы воддаль, Сын мядзведзя хмурыў нізкі пляскаты лоб, над якім кучаравіліся чорныя густыя валасы, пакусваў час ад часу вузкія тонкія палоскі вуснаў, якія часта бываюць у злых і помслівых людзей. Не зводзячы маленькіх, блізка пасаджаных ад шырокага пераносся, вочак з Рана і Маі, Сын мядзведзя штосьці абдумваў.

Ён даўно ненавідзеў гэтага настырнага юнака Рана і, калі б не старэйшына Рун, то, знайшоў бы зачэпку, мог бы скалечыць ці забіць Рана. Але Ран увесь час быў акружаны аднагодкамі, якія, бы малькі на мелкаводдзі Пры, жылі сваім шумным вясёлым жыццём, а за спінаю Рана — і гэта Сын мядзведзя ведаў — маячыў старэйшына роду.

Рун з’яўляўся сябрам бацькі Рана. Бацька Рана лічыўся лепшым паляўнічым роду, але мінулай зімою ён быў моцна паранены.

Тады быў вялікі загон. Бацька Рана першым агледзеў у лесе статак прышлых зуброў. Сабраўшы паляўнічых, ён прапанаваў зрабіць вялікае паляванне.

Паляўнічыя атачылі статак зуброў і, хаваючыся за дрэвамі, пагрукваючы па іх палкамі і дзідамі, пачалі памалу падганяць зуброў да высокага абрывістага берага Пры. Там жа, сярод паляўнічых, знаходзіўся і Ран. То быў ягоны першы загон і таму яшчэ нявопытны Ран бег не ўслед за бацькам, а ўсярэдзіне гурту паляўнічых. І ён, Ран, таксама пагрукваў дзідаю па дрэвах.

Напачатку зубры, не надта ўстрывожаныя незразумелым перастукваннем, што неслася да іх здаля, пасунуліся ў той бок, куды іх падганялі. Затым, калі да абрывістага берага было не так ужо і далёка, паляўнічыя загрукацелі мацней. Яны пачалі крычаць, галёкаць і ўсё бліжэй і бліжэй падыходзіць да ўстрывожанага статку.

І зубры пабеглі. Наперадзе — зубрыхі, усярэдзіне статка, як і звычайна, хаваўся маладняк, апошнім бег Галоўны зубр — высачэнны, з магутным гарбатым каркам, з невялікай, але шырокай галавою, над якой тырчалі кароткія вострыя рогі, а ўнізе пад пысаю звешвалася доўгая барада. Галоўны зубр быў стары і вопытны. Як і ўсе зубры, ён бег скокамі, — перавальваючыся з задніх ног на пярэднія, лёгка, без ніякіх намаганняў, нёс над зямлёю сваё грузнае тулава.

Паляўнічыя ведалі — прышлых зуброў трэба як мага болей напалохаць, тады яны і не заўважаць высокага абрыву. Таму цяпер людзі ўжо зусім не хаваліся, беглі ўслед за зубрамі і махалі над галовамі дзідамі. Бацька Рана бег адразу ж за Г алоўным зубрам. Як і ўсе, ён гэтаксама крычаў і размахваў дзідай.

Раптам Галоўны зубр запаволіў скокі. Мабыць, калісьці ён бываў у гэтых мясцінах і ведаў, што наперадзе небяспека. Мыкнуўшы, спыніўся і пачаў паварочвацца галавою да паляўнічых. Тут жа, пачуўшы яго мыканне, спыніўся ўвесь статак. Гэтаксама, як і Галоўны зубр, звяры пачалі паварочвацца мордамі да паляўнічых.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Страчанае шчасце»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Страчанае шчасце» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Страчанае шчасце»

Обсуждение, отзывы о книге «Страчанае шчасце» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x