Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ну што, Эрнест Скіргайлавіч?

– Вы наконт класнага кіраўніцтва?

– Так, – Лера гулліва пакусвала свае пульхныя вусны.

– 11 «Б»? – жадаючы памыліцца, спытала высокая Лена.

– Ці ўвогуле ніякі? – ішла на апераджэнне Лера.

Я глядзеў ім у вочы, квола ўсміхнуўся і выціснуў з сябе:

– Я ваш класны кіраўнік, дзяўчаты…

– Ура! – не закрычалі, але даволі гучна прадэманстравалі сваю радасць яны. Булатнікава нават кінулася мяне абдымаць са словамі: «Наш класны самы класны». Я папрасіў так не завіхацца.

– Павінна быць дыстанцыя, – пагадзілася яна. – Але ж яшчэ канікулы. І я вельмі радуюся за вас. І за нас. Можна я вас пацалую? Чыста па-сяброўску. У шчочку.

Караблёва пачала хіхікаць і штурхаць аднакласніцу ў бок:

– Лера, што за прапановы? Ты бянтэжыш Эрнеста Скіргайлавіча.

Тая пачала манерна абурацца:

– А што тут такога? Чаму нельга пацалаваць класнага кіраўніка ў шчочку? Я ж не прапаноўваю там абы чаго…

– Абы чаго не трэба, – з усмешкай адцяў я. – Дый пацалункі гэтыя могуць быць няправільна…

Лера не дазволіла дагаварыць. Яна падскочыла ўшчыльную да мяне і ўклеіла бусечку ў левую нябрытую ланіту.

– Ты пабач, як каля маладога настаўніка уюцца, – пачуўся выратавальны голас Мятлікавай.

Булатнікава вомільгам адскочыла ад мяне. «Толькі б Лера не пачала дыскутаваць з Галінай!» – маліўся ў думках я, ведаючы яе гарачы нораў. Наўздзіў дзяўчына не выраніла ні слоўца. Галіна Альгімонтаўна, адчуўшы агульную напружанасць, вымавіла прымірэнча:

– Ладна, дзяўчынкі, не бянтэжцеся, я ж ведаю, што вы ўсцешаныя навіною…

– І вельмі, – Валерыя ўсміхнулася, схапіла аднакласніцу за руку і рушыла прэч, развітваючыся і прымушаючы рабіць тое ж Алёну.

Мы зайшлі з Галяй у кабінет.

– Смешныя яны ў цябе, – як нічога ніякага заўважыла яна.

– Ты ўжо ведаеш?

– Пра тваё класнае? Яшчэ ўчора ўся школа ведала. Не хацелі табе настрой псаваць заўчасна. Думалі, хай яшчэ Эрнесцік вольным птахам у аблоках палётае.

– Колы купіла? – стрываў я свой гнеў, замяшаны на крыўдзе.

– І колы, і калёсы, – з усмешкай адказала Мятлікава. – Давай, кліч усіх, маладзенькі ты наш.

– Ты мяне падшпільваеш? Мне ж неўзабаве дваццаць дзевяць стукне…

– Ага, праз нейкіх дзевяць з паловай месяцаў. Я помню. Не грузіся ты, Эрнесцік, сваім узростам. І з-за класнага не пераймайся. Усё будзе добра. Можа мы праз год на тваім вяселлі пагуляем.

Апошняй намінкі я не зразумеў, але перапытваць не ўзяўся. Каляжанка даставала з шафы кубачкі, сподачкі, лыжачкі, адным словам, накрывала на стол, а дакладней на парту. «Нэсэ Галя колу», – напявала яна сабе ціхутка пад нос. Я выправіўся збіраць нашу гісторыка-геаграфічную грамаду. На гэты раз мой шпацыр па калідоры выліўся ў бясконцую чараду віншаванняў, бо экранчык на маім лобе напэўна больш не прыкмячаўся. Скрозь скрогат зубоўны я кідаў свае «спасібы», не ведаючы якому богу маліцца. З тым самым скрогатам я сядзеў за нашым імправізаваным бяседным сталом, назіраў, як каляжанкі падымаюць кубкі з кавай ці колай за новаспечаных завуча (за Зіну) і класнага кіраўніка (ясна, за каго). Я ледзьве варочаў сківіцамі, паядаючы ладны кавалак арэхавага торту. Ён здаваўся мне вялізным кавалкам астэроіда, які ў старажытнасці ляснуўся аб нашу планету, знішчыўшы Атлантыду. Цяпер ён хацеў знішчыць мяне. Знутры. Нечакана і падступна. З самага прадоння маіх думак ірваліся словы песні айчынных рок-партызан:

Ганьба зноў.

Схавай мяне.

Ён прыйшоў.

Няма вяртання. Не.

Алах акбар!

Алах акбар!

З такім настроем і такімі песнямі можна было без цяжкасці навярнуцца ў іслам…

5.

Хоць мне і ўяўлялася, што я крочу над пеклам па тонкім, нібы самае вытанчанае лязо, мосце Сірат, нічога надзвычайнага не адбылося. Я не парэзаўся нават падчас брыцця. Заставалася трываць. Дакладней, змушаць сябе да трываласці, прывідна спадзеючыся, што ўсе працоўныя цяжкасці будуць пераважаны шчасцейкам кахання, якое стане ўзаемным. Такім дурнем быў я. Дурнем, які разлічваў на тое, што стаўленне Настассі Цыпінай да яго чароўным чынам пераменіцца. Дурнем, які верыў, што свой чарговы (і вельмі важны!) дзень народзінаў Наста сутракацьме ў ягоным таварыстве. Сіры а ўбогі фантазёр. Слабы і нікчэмны спадзявунчык. Я суцяшаў сябе гэтай надзеяй, быццам гаючым бальзамам ад матухны д’Артаньяна.

Але фехтаваць ці пуляць з мушкета мне не давялося. Давялося рыхтавацца да ўрачыстае лінейкі як традыцыйны вядоўца і як новы класны кіраўнік. У гэты ж час новай настаўніцай закрылі вакансію і ў 11 «Б». Складаная вытворчая сітуацыя ў школе была вырашана, і пагрозу зрыву новага навучальнага году давялося зняць з парадку дня. Трохразовае ўра! Чапцы ўгару!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x