Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Леся, не пускай мне пыл у вочы, – сувора папярэдзіла Любартава. – Трэба хуценька адрэпетаваць пару разоў і адпусціць Эрнесціка дадому. У яго заўтра асаблівы дзень, трэба падрыхтавацца.

– Апошнім часам у мяне ўсе дні асаблівыя, – не прамінуў заўважыць я.

– А навошта было прызначаць вяселле на першага верасня? – недаўменна спытала Рыбанька.

– Што-о-хо-хо? – намесніца дырэктара захлынулася ад смеху. – Леся! Ну, якое вяселле?! Заўтра Эрнест Скіргайлавіч будзе не толькі вядучым, але яшчэ і класным кіраўніком.

– І не толькі заўтра, – змрочна ўдакладніў я.

– Але ж ты зразумеў, што я хацела сказаць, – апраўдвалася завуч. – Пачынаем рэпетыцыю!

Алеся Сяргееўна выглядала расчараванай.

6.

Першага верасня я апрануў новы цёмны гарнітур, з ліку тых, што народныя дасціпнікі празвалі вясельна-пахавальным. Зрэшты, мала хто мог бы заўважыць, што ён насамрэч новы. Хаця і быў ён намнога лягчэйшым і свабаднейшым за стары, але крой меў рыхтык, як у таго, якім я паспеў намазоліць вочы калегам і вучням. Белая кашуля. Чырвоны гальштук. Чорныя вастраносыя чаравікі. Кароткая стрыжка. Няпрытарны парфюм. Усё, што трэба нестарому настаўніку-мужчыне, каб каляжанкі ўдавана хапаліся за сэрцы і крычалі навыперадкі: «Гэта мой сённяшні жаніх!». Заставалася толькі трапна жартаваць у адказ, нагадваючы кожнай любачцы пра яе раскаханага мужанёчка і крочыць далей. Як вельмі заняты чалавек. Як рыцар, што павінен, калі і не забіць дракона, дык прынамсі добра начысціць таму лыч. Але так ісці было заўсёды цяжка. Абыкрок усярэдзіне нешта надрывалася, спараджаючы страшэнныя сумневы, якія тычыліся ўсяго і нічога.

Гэтае ўсё і гэтае нічога сталі грызці мяне яшчэ па дарозе ў школу, калі я толькі спрабаваў ацаніць свае фінальныя ўяўленні пра ТОЕ, што вось-вось надыдзе халоднай рэальнасцю. У жываце нешляхетна вуркатала. Я трывожна глядзеў у дзверы дабітага «Ікаруса», які вёз мяне ў кірунку любімай працы. На «Універмагу» у салон зайшла зусім дарослая мажная дзяўчына з жанчынай, якая адразу ж здалася мне яе мамай. На здзіўленне, жанчына са мной павіталася і шапнула штось на вушка дачцэ. Тая павярнулася і з усмешкай сказала: «Добрай раніцы, Эрнест Скіргайлавіч. Гатовы прыняць у эксплуатацыю наш доблесны клас?». Толькі тады я пазнаў сваю вучаніцу, старосту былога 10 «А» класа Аксану Багуслаўскую. Адказаць можна было па-рознаму. Але ці то прысутнасць яе мамы, ці то барацьба ўсяго і нічога ў маім жываце змусілі мяне моўчкі састроіць дзелавенную міну. Было гэта зроблена няўдала, ажно здалося, што ёсць вялікая небяспека на той міне падарвацца. Аксаніна мама ўзялася мяне падбадзёрваць, а разам з тым зандаваць глебу, ці ласы я на кампліменты. На кампліменты я рэагаваў не тое, каб бурліва, але даваў зразумець, што лічу іх прамаўленне зусім беспадстаўным. Лізавета Адамаўна (так звалі маму) не зважала на мае пратэсты і працягвала свае захопленыя разважанні аж да самага школьнага ганку.

– Ой, ды ўсё ў вас атрымаецца. Вы ж такі малады цікавы мужчына, што дзеці міжволі павінны вас слухацца, а тым больш выпускнікі, з якімі вы ўжо так доўга і добра працуеце. Дабрыні ніхто не забывае.

– А вы думаеце, я здаюся ім добранькім? – спрамогся ўставіць рэпліку я.

– Не перажывайце, Эрнест Скіргайлавіч, – жанчына махнула рукой, нібы адганяла муху. – Грамадская думка складаецца з думак большасці. А большасць у гэтым выпадку за вас.

– У гэтым выпадку? – удакладніў я.

– Маю на ўвазе ўцёкі… – Лізавета Адамаўна асеклася, але хутка паправілася, – Выезд у замежжа былой класнай кіраўніцы. Ну хто, акрамя вас, можа мець сярод вучняў значны аўтарытэт? Мабыць, ніхто.

– Вы перабольшваеце, – не пераставаў пярэчыць я. – Я дужа сумняваюся, каб які-небудзь Андрэй Дастаеўскі ці Пеця Андропаў лічылі мяне сцягам, на каторы трэба раўняцца.

– Вобразна кажаце! Але памыляецеся. Мы з Аксанай гэтага Андрушу добра ведаем. Сын нашых суседзяў па дачы. Дык прабачце, Эрнест Скіргайлавіч, ён жа ў сваім узросце ні рыба, ні мяса, а нам яго сватаюць.

– Мама! – дакорліва выгукнула Аксана.

Лізавета Адамаўна ніяк на гэты выгук не зрэагавала і працягвала адорваць мяне Ніягарай сваіх развагаў:

– Таму Андрэй тут не паказчык. Нерэпрэзентатыўны тып, як любіць гаварыць наш шэф. У любым выпадку ён будзе проста ціхенька сядзець і сапець у дзве свісцёлачкі… А Андропаў, калі меркаваць па расказах дачкі, проста блазен-пераростак, якому ў школе ўжо няма чаго камусьці даказваць, і застаецца толькі строіць з сябе дурня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x