Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чаму ж у гэтым безгалоўі я раптоўна падумаў пра красуню і разумнічку Алісу Селязнёву? Ці ж я хацеў ублытваць яе ў сваю бесталковую любасную геаметрыю? Не, не хацеў. Аліска вучылася ў нашай школе з восьмага класа. Чаго таіць, яна заўсёды мне падабалася. Я заўжды зайздросціў яе імавернаму выбранніку. Не больш.

Я сядзеў і думаў пра ўвесь вакольны гармідар, звязаны з няпэўнасцю майго прафесійнага і пачуццёвага становішча. Я думаў, амаль не разумеючы дзіўнага навароту тых дзён. Ад маіх думак нічога не залежала, акрамя майго штучна прыўзнятага настрою. На мой старэнькі, налева прашыты «Сімэнс» з невядомых нумароў прыляталі нечытэльныя sms’кі. Зусім верагодна, што самыя актыўныя школьныя добразычліўцы спяшаліся скласці мне свае мабільныя віншаванні. Але ўся іх шчырасць (ці хітрасць), давераная сотаваму ветру short message service, не вытрымаўшы сіта кадавання, ператвараліся ў пытальнікі. Я глядзеў на гэтыя сярпочкі з кропкамі, і прыўзняты настрой апускаўся ніжэй за плінтус. І даводзілася, як таму Трышчану слаўнаму рыцару, перабываць у жорсткім сэрцы. Але зусім ненадоўга, бо ірыгацыйная сістэма электроннае пошты несла ў палі маёй жорсткасэрнасці жыватворную вільгаць дасціпных каментараў на мае блогпасты ў «Жывым Журнале». Настрой сакалінай сям’ёй паднімаўся з нізін, і ніводнай звілінай свайго мозгу я не мог дапяць, што наступным днём без лішніх цырымоніяў мяне дэсантуюць у імглістых далінах за ракой Рубікон.

На той час з адпачынку вярнуліся амаль усе настаўнікі. Рамонтныя баталіі плаўна перамяніліся вытворчымі нарадамі, лятучкамі і паседжаннямі настаўніцкіх метадычных аб’яднанняў. Педагагічны фронт на наступны год абяцаўся быць, як заўжды, абсяжным. Пэўна, самі нябёсы, яшчэ больш давяраючы школе, ставілі перад настаўнікамі новыя выхаваўчыя задачы, якія прыродна мусілі б выконваць бацькі. Такі давер цешыў і выклікаў два вазы і цэбар здаровага энтузіязму ў імкненні рэалізаваць задуманае нябеснай акадэміяй рэфармаванне школы.

Паседжанне нашага метадычнага аб’яднання, якое гуртавала настаўнікаў не толькі гісторыі, але яшчэ і геаграфіі, было для мяне эпахальным. Кіраўніца аб’яднання Зінаіда Львоўна Данцова, з якой у нас заўсёды былі добрыя дачыненні, зачытвала гадавую справаздачу, дзе абычас у негатыўным кантэксце ўсплывала маё імя – курс па выбары заваліў, вечар прысвечаны ўгодкам Сталінградскай бітвы праводзіць адмовіўся, падставіў трусіка Роджэра і спаліў Александрыйскую бібліятэку… Так, усё было цалкам справядлівым. Я і сапраўды або нічога не рабіў, або рабіў не так, як трэба. Ці то ад неймавернай стомы, ці то ад простага лайдацтва, ці то ад нарастаючага тады пачуцця да Настассі. Данцова старалася выглядаць досыць суворай. Я строіў міну пакаяннага катаржніка, паўтараючы, што ў новым годзе абавязкова-абавязкова выпраўлюся і стану на шлях ісціны, каторым удала маршыраваў яшчэ пазалетась. Мабыць, такой рэакцыі ад мяне і чакалі, бо ў плане работы МА на новы год маё імя – ракам, бокам і з падскокам – было ўпліснута ва ўсе магчымыя і немагчымыя дзіркі. Я неўпрыкмет, на колькі гэта было мажлівым, уздыхаў, спрабуючы ўявіць, што ж яшчэ такога прыдумала Зінаіда Львоўна, каб добра прапыласосіць маю карму. Мая другая каляжанка Галіна Альгімонтаўна Мятлікава намагалася мяне падбадзёрыць. Геаграфіні асабліва нічога не гаварылі. Паседжанне скончылася аднадушна прынятым планам работы метадычнага аб’яднання на чарговы педагагічны сезон. З не меншым аднадушшам была ўхвалена прапанова з’есці смачнага торціка ў гонар інтымнай блізіні новага навучальнага года ды з нагоды прызначэння шаноўнай Зінаіды Львоўны намеснікам дырэктара.

Спёка не спадала. Я папрасіў у каляжанак, каб да торта набылі ледзяной кока-колы. Мяне папрасілі не раскатваць губу, але адразу ж злітаваліся і пагадзіліся на кока-кольны варыянт. Па тым, як мала мне давялося іх угаворваць, я адчуў няладнае. І напраўду, як толькі Мятлікава з нашым абшчаком пакінула школу, мяне рэзка паклікалі да дырэктара. Усё. Я быў перакананы, што прычынай выкліку магла быць толькі адна акалічнасць.

Дыялог у дырэктарскім кабінеце быў надзвычай кароткім.

– Ну што, Эрнест Скіргайлавіч?

– Вы наконт класнага кіраўніцтва?

– Так. 11 «А».

– І нічога не паробіш?

– Не. Ідзіце працуйце.

– Іду.

Пярэчыць не было сэнсу, бо рацыянальныя довады супраць маёй кандыдатуры адсутнічалі. Дый зусім нечакана з сярэдзіны наплыло тое самае замілаванне, якое я адчуваў, выдаючы падручнікі. «Год вытрымаеш», – гаварыла душа. «А каб цябе трасца, як жа ты ўкляпаўся», – канстатаваў мозг. Іхныя словы і настроі сутыкаліся, ператвараючыся ў навальнічныя грымоты. У тыя хвіліны ад мяне можна было без вялікіх праблем прыкурваць папяроску ці зараджаць мабільны тэлефон. Я павольна падымаўся на трэці паверх, і ўсе перада мной маўкліва расступаліся, нібы на маім шырокім лобе з’явіўся экранчык з надпісам: «Не чапай, бо лясне!». Пад самім кабінетам мяне чакалі дзве мае вучаніцы – Валерыя Булатнікава і Алёна Караблёва. Яны сталіся адзінымі, хто не ўбачыў на мне ніякага экранчыку і, міла павітаўшыся, спыталі:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x