Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Назаўтра мы збіралі выпускныя класы ў сваіх кабінетах. Мяне працягвалі абдорваць віншаваннямі. Я дзякаваў і адразу ж пытаў, ці здольныя выпускнікі ўшанаваць школьныя традыцыі. Ніхто з 11 «А» не падняўся і не сказаў залатое шляхецкае veto, і ўжо да сярэдзіны дня мы былі гатовыя набываць усе пільна неабходныя атрыбуты свята першага званка – кветкі, балёнікі, падаруначкі для першакласнікаў. Я здзівіўся, што ўсё так проста атрымалася. У душу, быццам спрытны альпініст, ускараскаўся прывід надзеі: «Няўжо справа пойдзе?».

Адпусціўшы дзяцей, я ўзяў сцэнар і пайшоў у актаваю залу на рэпетыцыю. На тэхніцы сядзеў Ярык. Абмінуць яго высмешак не было ніякага шанцу.

– Ну, дзядзька, ты нарэшце пасталеў, – нейтральна пачаў ён і падаў мне руку. – Прымай кангратуляцыі. Цяпер ты паўнацэнны настаўнік. Педагог з вялікай літары «П».

– Дзякую, але давай без падкавырак. Цябе ж во не ўзнагародзілі такім свяшчэнным абавязкам.

– Ой, ну ты падумай, хто ж даверыць дзяцей такому растрындосу, як я?

– Але ж мне неяк даверылі…

– Не, Эрнест Скіргайлавіч, ты чалавек разумны, адказны, любіш дзяцей і яны цябе любяць, як гэта брыдка не гучала б. А я? У мяне ж на лобе напісана «detonenavisnikus vulgatus».

– На экранчыку? – згадаў я ўласныя перайманні.

– Ды хоць на шыльдачцы! Так што шукай на новай прафесійнай дзялянцы пазітыў. Думаеш, не здабудзеш нічога станоўчага? Памыляешся. З тваім характарам абавязкова знойдзеш. Можа нават пачуцці бацькоўскія абудзяцца, ажаніцца захочаш…

– З кім? – не стрымаўся я.

– Адкуль я ведаю. З Ліяй Навумаўнай, напрыклад. Чым табе не пара? Вы ж сябруеце…

– Ай, гэта такое сяброўства…

– Якое?

– Як футбол у адны вароты, дый яшчэ з тыльнага боку. Да таго ж Лія развядзёнка. І сын ёсць. Акурат у школу пойдзе.

– Табе, Эрнест, не дагодзіш. А што ты хочаш тады? Хочаш цнатлівую равесніцу знайсці? Дык трэба было гадоў чатырнаццаць таму пра гэта клапаціцца. А цяпер позна. Ваш браняпоезд сышоў, як сказаў бы Міколка-паравоз Анне Карэнінай…

– Ды на халеру мне тая равесніца спатрэбілася!

– У-у-у-у-у, – шматзначна загуў Майсюк, і я скеміў, што той успомніў пра Цыпіну. Працягнуць дыялог нам не ўдалося, бо нарэшце прыйшла Алеся Сяргееўна Рыбанька – наша жнейка, швейка і на дудзе ігрэйка. Была бо і харэографам, і настаўніцай малявання, і яшчэ богвед кім у трыццаці трох іпастасях. Да ўсяго мне з ёй часцяком даводзілася весці разнастайныя школьныя імпрэзы. Яна ўсміхнулася нам абодвум і, не круцячы абакуламі, спытала:

– Як вы, хлопчыкі? Ці не памянялі за лета свой халасцяцкі статус?

Ярык адразу ж пачаў блазнаваць:

– Адзінае, што я змог у сваім жыцці ўдала памяняць, дык гэта сумленне на цукерачку «Кароўка». Але гэта было яшчэ за дзедам шведам.

– За кім? – фразеалагізм быў для Алесі невядомым.

– Гэта значыць вельмі даўно, – патлумачыў я.

– Бач, які Баластоўскі ў нас разумненькі, – тэатральна прамовіла суразмоўніца.

– Давай мо’ лепш па сцэнару пройдземся.

– А што ў ім асаблівага?! Усё як заўжды: кветкі – дзеткі, званок – урок, школа – у кола.

– Там нешта пра ўколы будзе? Як у нямецкіх фільмах? – працягваў блазнаваць Ярык.

– Я жартую. Якімі ж вы бякамі за лета парабіліся. Фу такімі быць. Выпраўляйцеся зараз жа. Жанчыны такіх не любяць.

– Калі любяць, дык не здаюць сабе справу ў тым, за што любяць, – загнуў я. – Могуць і такіх любіць. Не хвалюйся дужа. Давай лепш зоймемся тым, чым трэба.

– Чаго? – яе вочы акругліліся. – Чым зоймемся? Ты часам на каменяломнях сваіх не перагрэўся?

– Я пра сцэнар, калі што. А ты?

– Цьху, растуды тваю матніхай, – нязлым ціхім словам выбухнула Рыбанька і сумелася.

– Я так і думаў, што ты акурат пра гэта, – усміхнуўся я.

– У цябе дзяўчына ёсць? – адчуваючы сваё пераможанае становішча, хутка перавяла стрэлкі Алеся. Пытанне было нечаканым, нібы трыццаціградусная спёка на грэцкія каляды.

– Бадай што ёсць, – няпэўна адказаў я.

– Я цябе бадаць не збіраюся.

– Я цябе таксама.

– Дык ты па-людску скажы: дзяўчына ёсць?

– Няма, – адцяў я.

– Вот ліха, значыць, усё-ткі ёсць, – агучыла яна ўласныя скараспелыя высновы.

Ярык моўчкі сядзеў за гукавой апаратурай і ў наша вербальнае бязладдзе не тачыўся. На шчасце, у залу ўвайшла Марына Нарымунтаўна, і мая напарніца зараз жа перабудавала стыль паводзін, робячы выгляд, быццам тлумачыць мне сцэнарныя нюансы:

– Вось глядзі, у гэты момант танцуюць нашы дзеткі, а потым ты адразу пачынаеш прадстаўляць нашых гасцей…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x