Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закон захавання кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закон захавання кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Закон захавання кахання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закон захавання кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не варта, Ціхан Сцяпанавіч. Ярына выбрала Сполахава. У яе хутка радзіны, з ім яна збіраецца ехаць дамоў. У Мінску мае кватэру. А хлопцы бегаюць не да яе, а да Сполахава, занадта ён кампанейскі. Не адвык ад халасцяцкага жыцця, мае многа сяброў, — адказала Ада.

— Яна ж прыехала цяжарная...

— Не пашанцавала дзяўчыне: каханы, як дазнаўся, што яна цяжарная, пакінуў яе. Куды ёй было дзявацца ад сораму перад бацькамі і знаёмымі? Вось і схавалася сюды. А тут Сполахаў яе ўпадабаў. Калі ўжывуцца, дык і будзе бацька дзіцяці. Праўда, гэта малаверагодна. Хаця, навошта нам корпацца ў чужых лёсах, калі сваіх не ведаем?

Ціхан даліў у кубкі віно і сказаў:

— Я хацеў бы выпіць за цябе, за тваю недаступную жаноцкасць. Ведаеш, ішоў і хваляваўся, як перад экзаменам.

— Хіба я такая страшная?

— Нейкая занадта правільная, не курыш, не п’еш, сяброўства асаблівага ні з кім не заводзіш.

— Я набіла пару гузакоў у жыцці. Яны навучылі мяне жыць самадастаткова і ні на кога не разлічваць. Незалежнасць — вельмі прыемная рэч! Гэта падлеткам патрэбныя сябры ды сяброўкі, каб дзяліцца першымі жыццёвымі радасцямі і праблемамі, а я ўжо даўно вырасла. Калі ісці спакойна і асабліва не тузацца, дык нават вельмі шмат можна панесці. Пакіньце мне сваю кніжку, я з цікавасцю пачытаю, — прапанавала Ада.

— Я табе яе падару.

— Буду вельмі ўдзячная.

Давыдзенка зноў даліў віно і сказаў:

— А цяпер давай вып’ем за нас. Хачу сказаць, што ты мне падабаешся.

— Годзе вам, Ціхан Сцяпанавіч, рассыпацца кампліментамі, я на іх звычайна рэагую адмоўна.

— Як жа да цябе падступіцца?

— А навошта?

— Давай вып’ем яшчэ трохі для смеласці, і я ўсё растлумачу.

Яны выпілі. Ада няспешкі пазірала на госця і ўжо здагадвалася пра тую набалелую тэму, якую ён збіраўся распачаць.

— Вось мы жывём у гэтым няўтульным інтэрнаце, самотныя, чужыя. Чаму б нам не зблізіцца?

— У сэнсе? Вы маеце на ўвазе паходы ў тэатр ці ў батанічны сад? — спытала Ада.

— Толькі не ў сад. У мяне такі непрыемны выпадак быў. Пайшоў з дзяўчынаю ў парк, а тут міліцыянер.

— Ціхан Сцяпанавіч, дык я ж вам не для таго прапаноўваю, а каб расліны паглядзець. Думала, вас як ляснічага флора цікавіць.

Давыдзенка нерваваўся, што размова ўвесь час скіроўвалася не туды, куды яму было трэба. Нарэшце адважыўся абняць Аду, яна ўхілілася і сказала:

— Рука ў вас цяжкая.

— Ада, як ты не можаш зразумець? Нам было б добра разам.

— Гэта вы так лічыце, лесавод і паляўнічы. Засумавалі ў горадзе па сваім будзённым жыцці, бо ў нас тут амаль штодзень свята. Калі скончыцца вучоба, вы спакойна паедзеце да сваёй жонкі, а я што буду рабіць, калі раптам прывыкну да вас?

Ён няўцямна глядзеў на Аду, мусіць, не чакаў такой гаворкі.

— Не варта гэтак сур’ёзна ўспрымаць жыццё. Усё мінае хутка. Адседжу тут два гады, і не будзе чаго ўспомніць.

— Тут я вам не памочніца...

Ён змоўк.

Ада ціха радавалася, што змагла ахалоніць госця, і не пасварылася з ім, нічым не абразіла. Гэты чалавек быў старэйшы за яе гадоў на дваццаць, і, мабыць, успрымаў Аду як легкадумнае дзяўчо. А яна аказалася не такой...

Ада правяла госця да дзвярэй, развіталася з зычліваю ўсмешкай. Усё добра...

Ада засталася адна, прыбрала са стала, апранула піжаму, легла ў пасцель, пачала чытаць Давыдзенкаву кніжку, якая складалася з паляўнічых апавяданняў. Факты ў аснову твораў былі пакладзены цікавыя, але мова бедная. У кожным апавяданні дубы ды бярозкі кучаравыя, лес зялёны, а неба сіняе. Чалавеку трэба было павучыцца ў Тургенева ці Прышвіна. Але, мабыць, не было часу ці жадання. Чытаць далей не хацелася.

Ада адклала кніжку, выключыла святло, падумала пра тое, што трэба зрабіць заўтра, і сцішылася, каб хутчэй заснуць. Увогуле яна прывыкла класціся спаць позна, бо па начах пісала вершы, а ў час вучобы — курсавыя.

У Маскве яна прывучала сябе да рэжыму: класціся ў адзінаццаць і ўставаць у сем, каб выходзіла гадзін восем сну, і так ледзь здароўе не падарвала, пакуль старалася паспець на працы, у інстытуце і дома. Настаў яе залаты час. Ні пра што не клапаціцца і не думаць. Бадай, такой шчаслівай яна ніколі не была. Каб яшчэ Касьян знаходзіўся побач.

18

Вясна прынесла перамены. З’ехала Ярына. З’ехала неяк ціха, нават не развіталася з Адаю, бо загадзя не папярэдзіла яе, што збіраецца ад’язджаць, а пасля не застала яе ў інтэрнаце, пакінула цыдулку ў дзвярах, на якой напісала свой хатні тэлефон і адрас, прасіла адгукнуцца...

І яшчэ нечаканасць: з паэтычнага семінара, з якога адлічылі Грышу і Ары, сышлі Шастоў і Суркова. Яны пакрыўдзіліся, што іхнія творы крытыкавалі на семінарах, вырашылі такім чынам адпомсціць Сераброву. Шастоў нейкім чынам арганізаваў на тэлебачанні перадачу пра сябе, запрасіў на яе Суркову, кіргіза Кажагельды і інгуша Аліка Башыева. Самі тую перадачу паглядзелі і вельмі хвалілі яе. Ада тэлевізара не мела, пра гэтую перадачу яе ніхто не папярэдзіў. Разумела: аднакурснікі праігнаравалі яе, каб адпомсціць за тое, што яе вершы хваляць кіраўнікі семінара. Усё гэта дробязі, на якія не варта было звяртаць увагі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закон захавання кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закон захавання кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Закон захавання кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Закон захавання кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x