Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закон захавання кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закон захавання кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Закон захавання кахання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закон захавання кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ада разважала, чаму ж тады шмат каму з выдатных асоб было мала месца на радзіме? І яны выконвалі сваё прызначэнне далёка за яе межамі. Там станавіліся нацыянальнымі героямі, сусветна вядомымі навукоўцамі, літаратарамі, музыкамі, спевакамі...

У цётчынай хаце добра працавалася. Нават на Новы год Ада не зрабіла перапынку, была перакананая, што ў гэты дзень трэба добра папрацаваць, каб потым увесь год пісалася. Яна не заўважыла, як праляцеў час канікулаў. Напісала яшчэ адзін артыкул пра беларускіх разьбяроў па дрэве Язэпа Андрэева з Оршы ды Кліма Міхайлава са Шклова, якія ў сямнаццатым стагоддзі ўпрыгожвалі алтары некаторых маскоўскіх храмаў. Разьба потым пакрывалася пазалотаю і вельмі багата глядзелася. Распачала яшчэ адзін артыкул пра майстра па вытворчасці адметнай кафлі Сцяпана Іванава (Палубеса), лёс якога быў падобны на лёс Ільі Капіевіча. Родам ён быў з Мсціслаўля. Яго таксама вывез разам з палоннымі князь Трубяцкі ў час вайны з Масковіяй 1654—1667 гадоў, але «пазычыў» хлопчыка ігумену манастыра. Пасля таго, як Сцяпан авалодаў майстэрствам вырабу кафлі і стаў вядомы, пераехаў у Маскву, дзе зладзіў ўласную майстэрню ў Ганчарнай слабадзе і займеў шмат вучняў. Ягонай кафляю былі аздоблены храмы, якія будаваліся ў той час і надавалі асаблівую прыгажосць інтэр’ерам. Гэтыя майстры былі родам з Магілёўшчыны, што здавалася асабліва цікавым для чытачоў раёнкі.

Ада аднойчы знарок ездзіла на вуліцу Ганчарную ў Маскве, каб на свае вочы ўбачыць тую кафлю ў царкве Успення і была ўражана хараством, якое не страцілася, не сцерлася праз стагоддзі. Царква гэтая была пабудавана на сродкі жыхароў Г анчарнай слабады, дзе жылі майстры з Вялікага княства Літоўскага. Яны для сябе пастараліся на славу. Шатровая званіца выглядала лёгкай і ажурнай, звонку царква пафарбавана ў чырвоны колер і аблямавана белаю фарбаю, накрыта зялёным дахам. Ужо на варотах убачыла Ада адметнае маёлікавае пано з раслінным малюнкам у рамцы, як вітальная усмешка беларускага майстра праз стагоддзі. Паўночны фасад аздабляў шырокі маляўнічы фрыз, паўднёвы — асобныя ўстаўкі. Чаго толькі не было на той кафлі: дзівосныя нацюрморты з экзатычных пладоў з райскімі птушкамі, выявы анёлаў і Віфліемская зорка, вінаградныя гронкі і нават скульптуры чатырох апосталаў. А найбольш уразіла кафля, на якой была намалявана валошка з васьмю пялёсткамі: чатыры жоўтыя і чатыры сінія. Гэтая самасейная кветка хоць і расце скрозь на Зямлі, але чамусьці толькі беларусы найбольш любяць яе. Мо таму, што ўсе нашы палявыя ды лугавыя кветкі вельмі сціплыя, а валошка, як лапік чыстага неба ў жыце, быццам Богам пасеяная. Мабыць, з маленства вынес Сцяпан Іванаў памяць пра цудоўную кветку і навечна замацаваў яе на сцяне храма, як уласную найвялікшую святыню. Бадай, ніхто з ягоных вучняў так і не пераўзышоў майстра.

Гэтак жа дзівосна аздоблены «Церамок» над брамай Круціцкага падворка, немагчыма нагледзецца на тое хараство. Фрызы, ліштвы, пано з кафлі ззяюць на вонкавай сцяне будынка. Каларыт кампазіцый глыбокі, напружаны, пабудаваны на дысанансным спалучэнні трох асноўных колераў: жоўтага, зялёнага і сіняга, які найчасцей выкарыстоўваецца для фона. Кафля ў асноўным выраблялася рэльефная, пластыка малюнка незвычайна багатая, спеўная, яна быццам перацякае з аднаго фрагмента арнаменту ў наступны.

Міжвольна падумаеш, а ці здатныя цяперашнія майстры на такую справу? Мабыць, не, бо цяпер усё робіцца машынамі, а тая кафля стваралася натхнёным сэрцам і рукамі майстроў. Таму і мянушку атрымаў майстар Палубес, што звычайны чалавек на такое чараванне з глінаю не быў здатны. Пра свае ўражанні Ада ўзнёсла апавядала ў нарысах і лічыла, што гэта будзе цікава чытачам, бо далёка не кожны паедзе ў Маскву, каб адшукаць там храмы, у якіх шчыраваў Сцяпан і ягоныя вучні.

Ада вярнулася ў Бабруйск. Маці зрабіла выгляд, што паміж імі ніякае сваркі не здарылася, была лагоднай і вясёлай. Гэта дачку ўсцешыла, але дома яна не затрымалася, а падалася ў рэдакцыю, дзе застала толькі галоўнага рэдактара, ветлівага пажылога чалавека ды маладую ягоную сакратарку, павіталася. Рэдактар пачаў распытваць, што тым ды як у Маскве.

— Усё звычайна. Сталіца жыве і красуе. А я прынесла тры артыкулы пра літвінаў у Маскве, — сказала Ада.

— Гістарычныя? Цікава.

— Можна назваць і так. Пачытаеце, пабачыце. Я хацела спытаць, Уладзімір Апанасавіч, ці возьмеце мяне назад у газету пасля вучобы?

— Зараз у нас штат цалкам укамплектаваны, але. Ты вучыся. Потым пагаворым, — няпэўна сказаў ён.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закон захавання кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закон захавання кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Закон захавання кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Закон захавання кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x