Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закон захавання кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закон захавання кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Закон захавання кахання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закон захавання кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я пайду, Ярынка, у мяне яшчэ шмат спраў. Дабранач.

Ада выйшла, накіравалася ў свой пакой, па дарозе ёй сустрэўся Ціхан Давыдзенка, самы старэйшы курсант, які прыехаў ажно з Дальняга Усходу, дзе працаваў ляснічым. Быў ён светлы з твару, у ягоных выбеленых валасах не бачылася сівізны, толькі цяжкаватая хада выдавала, што ў чалавека баляць паясніца і ногі.

— Адачка, я хацеў запрасіць цябе ў госці. Заходзь зараз.

— Дзякуй, не магу, я толькі з горада...

— Тады заўтра.

— Не, і заўтра не атрымаецца. Лепш у які іншы дзень. Яшчэ будзе час. Вы, мусіць, не ведаеце, заўтра ў Доме літаратара сход маскоўскіх пісьменнікаў. Варта схадзіць ды паслухаць. Бывайце.

Ада развіталася з Ціханам, а думкамі вярнулася да Ярыны і Сполахава. Ён не ганарысты, а эгаістычны, да таго ж дрэнна выхаваны, у такім узросце яго не пераламаеш. Колькі яму? Бадай, даўно за сорак. А мо ён проста дрэнна выглядае? Бадай, сумеснага жыцця ў іх не атрымаецца. Але ўсё на гэтым свеце часовае. І невядома, як дзіцяці жыць лепш: ці з чэрствым і чужым айчымам, ці толькі пры маці-адзіночцы? Складаныя задачы ставіць жыццё, а хутчэй гэта мы самі сябе заганяем у кут, скуль немагчыма вылезці. Чым даўжэй жывём, тым болей робім памылак.

14

На наступны дзень аўдыторыя гула. Курсанты абмяркоўвалі падпісанне Белавежскага пагаднення і развал СССР. Такой краіны больш не існавала. У кожнага было сваё меркаванне на гэты конт. Адны казалі, што гэта добра, іншыя цяжка ўздыхалі, не разумеючы, як так магло здарыцца. Але ўсе разумелі, што зараз жыццё пераіначыцца, толькі каму на карысць...

Тоня Суркова падышла да Ады і здзекліва сказала:

— Ну што, беларуска, як будзеце жыць без нас?

— Як і жылі, — адказала Ада. — Будзем працаваць.

— Такую дзяржаву развалілі!..

— А людзі ўсё адно будуць разам, — сказала Ада.

У аўдыторыю тым часам увайшла Эма, спытала:

— Чаго гэта сёння так шумна на калідоры?

— Хутка вясна, — усміхнулася Ада. — У снежні сонца паварочвае на лета.

— А я думала, мо што здарылася.

— Я прачытала твае кніжкі.

— Усе?

— Усе, з цікавасцю! Магу нават сюжэты пераказаць. Вось прынесла, — Ада выцягнула Эміны кніжкі з сумкі і паклала на стол.

— Добра, калі ты такая заўзятая чытачка, дык я падпішу табе адну.

Эма выбрала самую тоўстую кніжку ў цвёрдай блакітнай вокладцы з назваю «Папярэднік», зрабіла дарчы надпіс і паклала перад Адай.

— Дзякую, Эмачка, буду я ў сваім Бабруйску перачытваць ды цябе згадваць.

Празвінеў званок, у аўдыторыю павалілі хлопцы, разам з імі прабраўся ў памяшканне пах тытунёвага дыму. Пачынаўся звычайны дзень заняткаў на курсах, якіх потым было шмат...

15

Набліжаўся Новы год. Курсанты здалі залікі, раз’ехаліся ў свае, цяпер ужо незалежныя рэспублікі на канікулы. Ада паехала да маці. Але добрага настрою хапіла толькі на адзін дзень. Яна ўжо ўзялася пісаць артыкул пра Ілью Капіевіча, засяродзілася на тэксце, нічога не чула і не заўважала. Нячутна падышла маці, села побач і спытала:

— Чаму ты не ідзеш да Мечыслава?

— А што я там не бачыла?

— Ён жа твой муж.

— Я больш да яго не пайду, і, калі ласка, не замінай мне працаваць, — адрэзала Ада.

— Што ты сабе думаеш? Можа, лепшага знойдзеш? Тут, кажуць, на яго ўжо школьніцы палююць, — з горыччу сказала маці.

— Мне ўсё роўна.

— Як гэта табе ўсё роўна? У цябе там кватэра, мэбля! Ты збіраешся ўсё пакінуць яму? Да яго заўтра дзесяць прыбягуць!

— Мама, пакінь мяне ў спакоі! Няхай бягуць і жывуць. Мне не трэба нічога! Не хачу, каб нешта нагадвала пра яго! Столькі гадоў патрачана дарэмна!

— Паслухай, што ты набрала сабе ў галаву? Чым ён табе не падыходзіць? Не п’е, не курыць, здаровы ды разумны, сімпатычны. Што табе яшчэ трэба? Не хочаш туды ісці, давай паклічам Мечыслава ў госці ды разам адсвяткуем Новы год. Патэлефаную яму, згода?

— Тэлефануй і святкуй з ім сама, — адказала Ада, устала з-за стала і пачала збіраць рэчы ў сумку.

— Куды ты?

— Паеду да цёткі Тамары. Мне трэба працаваць, а не слухаць розную лухту, — злосна адказала Ада.

— Навошта табе працаваць? Каму патрэбная гэтая твая пісаніна?

— Мне патрэбна, мне падабаецца так жыць.

— Застанешся адна, будзеш, як я, самотна сустракаць святы. У будзень адной яшчэ сяк-так! А ў святы невыносна! — маці заплакала. — І ты мяне пакідаеш. Дзеля каго, дзеля каго я зжыла сваё жыццё? Ці не дзеля цябе? Замуж другі раз не выйшла. Баялася, каб чужы чалавек, айчым, цябе не пакрыўдзіў. І вось маю падзяку!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закон захавання кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закон захавання кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Закон захавання кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Закон захавання кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x