Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закон захавання кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закон захавання кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Закон захавання кахання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закон захавання кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Добра табе, ты незалежная. А да мяне паўгрупы ўжо ходзяць у госці. Цэлы дзень дзверы не зачыняюцца. Калі Сполахаў іх не паразганяе, дык яны мне на галаву сядуць.

— Можа, Ярыначка, гэта і добра, каб ты не сумавала, а берагла здароўе.

— Пайду, мусіць, Сполахаў прачнуўся, есці хоча.

— Няхай табе шчасціць.

Ада, як і планавала, спачатку паехала ў гістарычную бібліятэку, пагартала старыя часопісы, пачытала мемуары Фадзея Булгарына, а потым падалася на Красную плошчу. Зноў пацягнула яе на тое страшнае Лобнае месца. Тут яна раптам вярнулася ў думках да Марыны Мнішак. Што праўда пра яе, а што не?.. Пасля таго, як першы самазванец быў забіты, з’явіўся новы, які сабраў войска і наблізіўся да Масквы. Марына адразу ўбачыла, што гэта іншы чалавек, і доўга не згаджалася прызнаць яго мужам. Аднак з палітычных матываў вымушана была гэта зрабіць, каб захаваць за сабою карону расійскай царыцы. Кіравалася разлікам, а апынулася над страшнай прорваю. А калі б яна прынцыпова не прызнала новага самазванца, што было б? Ці не расправіўся б ён з ёю? І наогул, няўжо на гэтым скончыўся б паход другога самазванца на Маскву? Мабыць, не. Некаторыя бачылі ў той вайне магчымасць зарабіць ці проста нарабаваць і такім чынам узбагаціцца. Ва ўсякім разе, калі б Марыне ўдалося вярнуцца дамоў, то, мабыць, на яе долю не выпала б столькі выпрабаванняў...

Занадта часта людзі стаяць перад выбарам, як быць у той сітуацыі, у якую яны нечакана трапляюць. Кожны выбірае тое, на што ў яго хапае духу. Я не жадаю вяртацца да Мечыслава, каб прыкідвацца і выконваць ролю жонкі. Хоць застаюся без кватэры, без працы і падтрымкі. Тое, што Касьяну я непатрэбная, зразумела, у яго свая сям’я і свае праблемы. Што мне застаецца? Задушыць каханне і пашукаць замену Лятаўчыку? Як пішуць замежныя псіхолагі, ён толькі адзін з тыпалагічнага шэрагу. А дзе той шэраг? Каго побач з ім я магу паставіць? Як жыць без кахання? Існуе такі ланцужук: каханне — натхненне — творчасць. Калі задушу каханне, не напішу ні радка. Для чаго мне паказалі ў сне Касьяна, калі не далі магчымасці жыць з ім побач у бязмежным шчасці? Людзі не вартыя такога бязвоблачнага жыцця! Разумею: той сон быў пасланы мне для творчасці. Каханне — рэактыўнае паліва паэзіі і наогул літаратуры, бо без любові да роднай зямлі, да звычайных людзей з іхнімі якасцямі і заганамі нельга нічога вартага стварыць.

Яна і не заўважыла, як ногі самі прынеслі яе да гасцініцы «Масква» на вуліцы Ахотны рад, 2, дзе таямніча загінуў Янка Купала. Што трэба было зрабіць народнаму паэту, каб не апынуцца ў той момант на лесвічнай пляцоўцы?.. Мабыць, у Смерці ёсць тысяча спосабаў, каб знішчыць паэта...

Шасціпавярховы будынак гасцініцы ўзвышаўся над вуліцай пляскатым фасадам, аздобленым у стылі архітэктуры трыццатых гадоў. Збудаванне было старое, з абабітай тынкоўкаю.

Ада зайшла ў маленькае кафэ, купіла блінец з курагою і кубак кавы, села за столік, піла духмяны напой, глядзела на гасцініцу і думала, што нельга разбураць, знішчаць і забываць старое, каб на ягоным месцы будаваць новае. Мінулае павінна існаваць у сённяшнім дні, як добры вопыт, як набытак, якім трэба кіравацца ў наступным.

Дамоў Ада вярталася ў прыгнечаным настроі. Даехала да станцыі «Новаслабодскай», выйшла на паверхню і перасела на тралейбус. Ехала міма Ціхвінскага завулка, дзе ў доме нумар адзінаццаць амаль усё жыццё пражыла беларуская паэтэса Канстанцыя Буйло. Да пяцідзесяці васьмі гадоў працавала ў канторах, даслужылася да намесніка дырэктара «Саюзветпрама». Ці гэтая праца дадавала натхнення паэтэсе?..

Цяпер рана цямнела. Г арэлі ліхтары, вакол іх, як начныя матылі, мітусіліся першыя сняжынкі. Горад рыхтаваўся да спачыну. Ада думала пра заўтрашні дзень, што трэба паглядзець расклад на панядзелак і ўзяць патрэбныя сшыткі для лекцый. На прахадной яна павіталася з армянкай-вахцёркай, якая сказала:

— Цябе нейкі мужчына шукаў.

— Які? — спытала Ада насцярожана і адразу падумала: мо Касьян прыехаў. — Які ён?

— Не разгледзела я. Мне ўсе маладыя на адзін твар, як кітайцы.

— Куды ён пайшоў?

— Не паведамляў, сказаў, што вернецца яшчэ.

Ада хвалявалася, не ведала, што рабіць, ці чакаць тут, ці ісці на вуліцу выглядаць, ці падняцца да сябе ў пакой. Сказала вахцёрцы:

— Прапусціце яго, калі ласка, да мяне, я буду чакаць.

— А раптам гэта які бандыт?

— Не ваджу я хаўрусу з крымінальнікамі, — адказала Ада і пайшла да ліфта.

Раптам успомніла, што некалі прысылаў ёй ліст нейкі хлопец з турмы, толькі яна яму нічога не адказала. Для чаго ёй было тое ліставанне? Каб перавыхаваць ці ўратаваць? Дык на той час яна была ўжо замужам, у самой хапала мітрэнгаў, што не тым шляхам пайшла, сама здзейсніла злачынства супраць уласнай душы і цела.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закон захавання кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закон захавання кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Закон захавання кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Закон захавання кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x