Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Закон захавання кахання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2014, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закон захавання кахання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закон захавання кахання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Закон захавання кахання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закон захавання кахання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я згодная з вамі, — сказала Эма.

Яны вярнуліся ў залу, куды паступова пачалі збірацца пісменнікі. Пачалося абмеркаванне. Некаторыя празаікі хвалілі апавяданне, некаторыя рабілі заўвагі. Устала Эма і асцярожна пераказала тыя думкі, якія пачула ад аднакурсніц. Прысутныя ўважліва яе выслухалі, і было падобна на тое, што пагадзіліся.

Упершыню Ада па-сапраўднаму зразумела характар Эмы, якая некалькі месяцаў праседзела з ёю за адным сталом. Яна здатная збіраць чужыя думкі, прысвойваць і выдаваць за свае. З такой пазіцыяй нічога вартага не напішаш. Адна справа вучыцца ў другіх, гэта патрэбна, а зусім іншая — прысвойваць сабе чужое. Ада падумала, што, жывучы ў Маскве, варта было б нешта перакласці з прозы ці вершаў на рускую мову і пахадзіць па рэдакцыях, але чамусьці ўсё адкладвала...

Калі вярнуліся ў інтэрнат, Ада запрасіла Ярыну на гарбату.

— Дзякуй, зайду на хвілінку, перадыхну ды пайду Сполахава карміць.

— Нажыла ты сабе турботу.

— І не кажы. Вось мазі вязу, — сказала Ярына, усаджваючыся на канапу і дастаючы з сумкі нейкія пляшачкі.

— Гэта ад чаго?

— Малочніцу ў мяне выявілі.

— Падарунак ад Сполахава?

— І яго намажам, — лёгка адказала Ярына.

— Дык будзеш гарбату?

— Не, не.. .Трэба ісці. Нешта стала стамляцца.

— Дык цяжарнасць — справа нялёгкая.

— Нічога, ужо нядоўга застало ся.

— У Маскве будзеш раджаць?

— Не, тут няма ніякіх умоў, каб дзіця гадаваць. Трэба дамоў ехаць. Там і мама што-небудзь паможа.

— Давядзецца мне зноў адной тут сядзець. Больш на гэтыя чытанні прозы не пайду. Пусты занятак. Да таго ж адной страшна па вечарах хадзіць, — паскардзілася Ада.

— А чаму ты не пасябруеш з кім?

— Не хачу. Уяві чыста тэарэтычна: прыручыш некага, а пасля трэба адвыкаць. Два гады праляцяць хутка. І для чаго?

— Калі нічога не атрымаецца, дык хоць успаміны застануцца.

— Не, Ярынка, я з тых, што, калі кахаць, дык кахаць, а прыкідвацца і выконваць нейкую фальшывую ролю не жадаю. Такі характар... Бачыш, як

Юлія Друніна зрабіла. Памёр муж, перабудова памяняла арыенціры, яна не захацела жыць у такіх умовах. Уключыла матор машыны ў гаражы і... Яна, дарэчы, вучылася таксама на нашых курсах, тут сустрэла і пакахала свайго мужа, які быў выкладчыкам.

— Не расказвай такія жахі перад сном, пайду я.

Ярына ўжо накіравалася да дзвярэй, а раптам спынілася і спытала:

— Ці ты бачыла майго Сполахава?

— Не, як я магу яго вылічыць? Тут сем паверхаў, мноства людзей жыве.

— Дык пайшлі да мяне, пазнаёмлю.

— Можа, няёмка? — засумнявалася Ада.

— Усё будзе добра.

— Ну, пайшлі, толькі я на пяць хвілін, бо ў мяне тут поўны завал. Сёе-тое трэба пачытаць ды і папісаць не шкодзіла б.

Жанчыны выйшлі з пакоя і падаліся ўздоўж пустога доўгага калідора, завярнулі ў левае крыло, дзе жыла Ярына. Ледзьве паспелі ўвайсці, як прыбег Сполахаў, трохі вышэй сярэдняга росту, у майцы, з галавою, уцягнутаю ў плечы, прыгорблены, барадаты, даволі паношаны і патрапаны жыццём. Ён жыў у суседнім пакоі, гэтак лёс паклапаціўся пра Адзіну зямлячку.

— Дзе была? — спытаў ён разражнёна, не вітаючыся.

«Знаёмая песня, — падумала Ада. — Яшчэ і не муж, толькі каханак, а патрабуе ўжо справаздачы пра кожны крок. Што будзе далей, аднаму Богу вядома».

— Пазнаёмся, гэта мая зямлячка Ада, разам вучымся. А гэта Леанід Сполахаў, выдатны рускі празаік, які прыехаў заваёўваць Маскву з Узбекістана.

— Вельмі прыемна, — сказала Ада.

Сполахаў паморшчыўся, як ад зубнога болю, спытаў:

— Якое ў цябе прозвішча?

— Літвінка.

Сполахаў засмяўся:

— Ну і прозвішчы ў вас: Літвінка, Макаўка. З такімі прозвішчамі — у літаратуру? — з сарказмам прамовіў ён. — Вам толькі на рынку бульбаю гандляваць.

— У мяне цудоўнае прозвішча, якое паказвае на прыналежнасць маіх продкаў да Вялікага Княства Літоўскага. Мне яно падабаецца.

— Ты з Літвы?

— З Беларусі. Я думаю, Ярына пра нагодзе раскажа вам пра нашу краіну.

— Трызня, — пагардліва кінуў ён і пачаў заглядваць у цэлафанавы пакунак, які прынесла Ярына. — Пажраць што-небудзь будзе? — нецярпліва спытаў ён.

— Зараз згатую, — адказала Ярына.

— Паклічаш, як будзе гатова, — сказаў Сполахаў і выйшаў.

Ада правяла позіркам нягеглую постаць мужчыны, а калі ён выйшаў, спы­тала ў Ярыны:

— Чаму ў яго плечы такія, высока паднятыя?

— Год таму ён перанёс аперацыю, выдалілі палавіну лёгкага. Мусіць, яму цяжка было дыхаць, дык ён так прывык трымаць плечы, — са спачуваннем адказала яна. — Увогуле, ён неблагі чалавек, мо занадта ганарысты, дык жа празаік!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закон захавання кахання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закон захавання кахання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Закон захавання кахання»

Обсуждение, отзывы о книге «Закон захавання кахання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x